Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Малады беларус выдаў у Варшаве кнігу пра беларускае пакаленне Z пасля 2020 года

MOST MOST
7 лютага 2025, 10:26
Навіны
A A
Макар Валынкін са сваёй першай кнігай «Апошняе пакаленне»

Макар Валынкін са сваёй першай кнігай «Апошняе пакаленне». Крыніца: архіў М. Валынкіна

Відэаблогер і пісьменнік Макар Валынкін выдаў у Варшаве сваю першую кнігу «Апошняе пакаленне». У ёй апісваецца беларуская рэальнасць пасля 2020 года. Паводле аўтара, у творы ён хацеў паказаць цэлы спектр эмоцый беларусаў: расчараванне, апатыю, пачуццё безвыходнасці, але адначасова радасць і надзею, паведамляе Беларуская служба «Польскага радыё».

Галоўныя героі кнігі — маладыя людзі з Мінска: два хлопцы і дзве дзяўчыны, якія працуюць у рэкламным агенцтве. Адзін з герояў размаўляе па-беларуску, астатнія — па-руску. У кнізе словы беларускамоўнай постаці надрукаваныя звычайным шрыфтам, а рускамоўных — курсівам. Макар Валынкін кажа, што такім чынам хацеў падкрэсліць, як шмат рускай мовы ў штодзённым жыцці ў краіне.

Журналісты радыё запыталі ў Макара, чаму кніга называецца «Апошняе пакаленне». Малады пісьменнік сказаў, што назва — гэта вынік актуальнай сітуацыі, якая пануе ў Беларусі і свеце.

— Калі я пачаў пісаць гэтую кнігу і ведаў ужо назву, то ў маёй галаве з’явілася пытанне: апошняе пакаленне чаго? Спачатку прыйшла думка, што ў Беларусі вельмі мала людзей гаворыць па-беларуску, і магчыма, гэтае пакаленне можа быць апошнім, якое размаўляе на беларускай мове. Потым была думка пра глабальнае пацяпленне, бо клімат змяняецца, і хто ведае, як мы будзем жыць і ці ўвогуле будзем жыць. І трэцяе — ва Украіне ідзе вайна, і хто ведае, ці ядзерная бомба не ўпадзе і мы не станем апошнім пакаленнем. І ў кнізе я хацеў паказаць тое, што мы жывём у такіх абставінах і што можам стаць апошнім пакаленнем у розных сферах і па розных прычынах.

Выдавецтва «Янушкевіч», у якім выйшла «Апошняе пакаленне», так анансуе выдавецкую навінку:

«Дэбютны твор Макара пранікнуты апатыяй і расчараваннем, якія пануюць сёння. Аднак у той момант, калі, здавалася б, стаіш на парозе безвыходнасці, загараюцца іскрынкі надзеі і сустракаеш маленькія радасці. І тады разумееш, што наперадзе — добрая будучыня. Усё залежыць ад нас».

Макар Валынкін нарадзіўся ў Мінску ў 2000 годзе. З вясны 2022 года жыве ў Варшаве. Раней у 2017-2018 гадах ён таксама пражываў у польскай сталіцы, таму, як ён сам нам сказаў, добра ведае і любіць гэты горад. Працуе ў сферы рэкламы і маркетынгу.

Купіць кнігу Макара Валынкіна можна ў Варшаве ў кнігарні «Кнігаўка», на сайце кнігарні, а таксама на пляцоўцы Allegro.pl.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыВаршаваЛітаратура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

строители в Польше

Польша резко снизила выдачу рабочих виз и разрешений на работу

MOST
9 чэрвеня 2026, 18:24

За четыре года Польша в 7,7 раза снизила выдачу рабочих виз, свидетельствуют данные Министерства внутренних дел и администрации. В I квартале 2022 года Польша выдала 123 тыс. рабочих...

ВНЖ в Польше

За четыре месяца 143 беларуса получили в Польше статус беженца

MOST
9 чэрвеня 2026, 10:30

В январе-апреле 2026 года не менее 143 беларусов получили в Польше статус беженца. Это почти столько же, сколько за весь 2025 год (147 человек), свидетельствуют данные Управления по...

смерть польского солдата

СМИ: Следствие установило убийцу польского солдата, погибшего после атаки на границе. Он может скрываться в Беларуси

MOST
9 чэрвеня 2026, 09:00

Польские следователи смогли установить личность мигранта, который в мае 2024 года смертельно ранил военнослужащего Матеуша Ситека через забор на польско-беларусской границе. Подозреваемый скрывается в Беларуси, сообщает RMF FM...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты