Панядзелак, 19 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Наш бюджэт склаў 100 долараў». Беларускі тэатр «без сцэны» пераехаў у Польшчу і гатовы ставіць спектаклі нават на кавалачку вуліцы

MOST MOST
12 лютага 2025, 13:00
Гісторыі
A A
беларускі тэатр у Польшчы

Спектакль «За-быццё». Фота: Instagram _project.0_

Беларускі тэатральны праект Project.0 нарадзіўся ў Мінску, але эміграваў у Польшчу і цяпер працуе ва Уроцлаве. Без уласнага будынка, з мінімальным бюджэтам, але з моцным жаданнем ствараць. Тут каманда паставіла спектакль «За-быццё» — на аснове фальклорных гісторый, сабраных яшчэ ў Беларусі. Журналістка MOST паразмаўляла з рэжысёркай праекта Рынай і менеджаркай Таццянай (iмя змененае) пра тое, як іх тэатр адаптуецца ў Польшчы, чаму іх фармат аказаўся небяспечным у Беларусі і што можна паставіць на кавалачку вуліцы.

Пра булінг — гэта спектакль-тэрапія

Project.0 пачаўся ў Беларусі з сустрэчы трох дзяўчат: рэжысёркі, менеджаркі і мастачкі. Іх аб’ядноўвала жаданне стварыць нешта важнае, што дапамагло б размаўляць з гледачом на глыбокія тэмы. Так нарадзілася ідэя першага спектакля, у якім узнятая тэма булінгу.

— Мы проста сядзелі, пілі каву і зразумелі, што нам хочацца зрабіць нешта важнае, нешта гучнае. Мы ведалі, што гэта будзе спектакль-тэрапія. Тэма булінгу ў Беларусі табуяваная: калі ты пра яе кажаш, чуеш у адказ: «Яго няма». А калі з гэтым сутыкаешся, табе кажуць: «Самі разбяруцца». Мы чулі гэтую фразу зноў і зноў — ад адміністрацыі школ, ад настаўнікаў, ад бацькоў. І калі ты чуеш гэта не адзін раз, не два і не тры, разумееш, што гэта і ёсць асноўная праблема — людзі адмаўляюцца яе заўважаць. Тады мы зразумелі, што тэма спектакля выбрана дакладна, — расказвае Рына.

Праца над спектаклем ішла некалькі месяцаў. Каманда збірала рэальныя гісторыі, размаўляла з людзьмі, чый досвед лёг у аснову п’есы.

— У зале былі падлеткі, іх бацькі, людзі, якія перажылі гэта. Пасля спектакля яны дзяліліся сваімі гісторыямі. Некаторыя ўпершыню казалі пра свой досвед уголас, — згадвае яна.

«Не магла не ўзяць тэатр з сабой»

Спектакль паказалі тры разы, і кожны раз ён суправаджаўся абмеркаваннем. Для некаторых гледачоў гэта быў першы шанец публічна загаварыць пра асабісты боль.

Але хутка Project.0 сутыкнуўся з перашкодай. Закон забараняў несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, якімі дэ-юрэ былі спектаклі. Фінансаваўся тэатр праз данаты, а яны таксама хутка спыніліся. Два гады праект быў у стане стагнацыі, а Рына не магла вярнуцца да справы.

— Калі я пераехала, я зразумела, што тэатр не можа проста ляжаць на паліцы. Ён ёсць, і ён мусіць жыць. Я не магла не ўзяць яго з сабой, — кажа рэжысёрка.

«Тэатр не можа быць замкнёны на сцэне»

Пераезд ва Уроцлаў стаў новым пачаткам для праекта. З першапачатковага складу ў ім засталася толькі рэжысёрка, а каманда цалкам перасабралася. Яны знайшлі пляцоўку ў кавярні, якая пагадзілася прыняць іх. А для рэпетыцый давялося ператварыць звычайную кватэру ў імправізаваную сцэну.

— Мы проста намалявалі на падлозе скотчам межы сцэны — і вось яна, наша прастора для рэпетыцый, — расказвае Рына.

Так узнік новы фармат існавання тэатра — перформатыўныя чыткі. Ён дазволіў ладзіць спектаклі без вялікіх сцэнічных затрат, але пры гэтым захаваць глыбокі эмацыйны кантакт з гледачом.

— Калі мне дадуць кавалачак вуліцы і скажуць: «Вось тут можаш згуляць?» — я скажу: «Змагу!» Тэатр не можа быць замкнёны на сцэне, бо тэатр — гэта пра людзей, — тлумачыць яна.

«Мужчыны ў нашай вёсцы ніколі не паміраюць у хаце»

Першы паказ ва Уроцлаве — чытка «За-быцця» — стаў своеасаблівым мостам паміж мінулым і сучаснасцю. Гэта гісторыі, якія маглі б застацца забытымі, але знайшлі сваё новае гучанне на сцэне. П’еса заснаваная на беларускіх фальклорных паданнях, легендах і рэальных сямейных гісторыях, якія каманда тэатра збірала яшчэ ў Мінску.

— Мы бегалі з менеджарам па Мінску і збіралі гэтыя гісторыі. Гэта былі гісторыі, якія людзі захавалі ў сваіх сем’ях, у сваёй памяці. Мы размаўлялі з людзьмі, якія згадвалі тое, што ім расказвалі бабулі, пра дзядоў, пра абрады, пра тое, што ў іх сем’ях заўсёды лічылася «сапраўдным». Усе гэтыя рэчы жылі недзе ў іх глыбока, але варта было задаць патрэбнае пытанне — і людзі пачыналі расказваць.

Рына ўспамінае дзяўчыну, бабуля якой ведала столькі замоў, што, здаецца, магла вылечыць амаль усё.

— Яна сядзела побач са мной, нібыта саромеючыся гэтага ўспаміну. Але калі пачала апісваць, у якіх умовах бабуля чытала гэтыя словы, як у хаце запальвалі свечкі, як усе сядзелі ціха, а толькі яна шаптала нешта ледзь чутнае, — я адчула, што гэта сапраўды жывая памяць. А потым быў хлопец, які раптам згадаў, што ягоны дзед заўсёды казаў: «Мужчыны ў нашай вёсцы ніколі не паміраюць у хаце. Калі надыходзіць іх час, яны ідуць у лес». І я спытала: «А ты калі-небудзь думаў, што гэта азначае?» І ён адказаў: «Не, проста ведаў, што так кажуць». І толькі калі мы пачалі капаць глыбей, стала зразумела: у гэтай легендзе — страх, боль, гісторыя гвалту, якая хаваецца за фальклорнымі словамі.

Фармат чыткі быў выбраны невыпадкова: замест вялікіх дэкарацый і складаных пастановак — засяроджанасць на слове, эмоцыях і жывым узаемадзеянні. Многія гледачы прызнаваліся, што для іх гэта было падобна да сумеснага ўспаміну.

— Мы распавядаем, а пасля людзі пачынаюць расказваць свае гісторыі. Хтосьці кажа: «Ой, у мяне бабуля таксама чытала замовы!» А хтосьці прыгадвае легенду, якую чуў у дзяцінстве. Гэта момант яднання, — дзеліцца рэжысёрка.

«Я не ўсё разумела, але я ўсё адчула»

Хоць спектакль ладзіцца на беларускай мове, сярод гледачоў не толькі беларусы. Прыходзілі ўкраінцы, палякі, людзі розных нацыянальнасцей, якія выпадкова даведаліся пра чытку і вырашылі зазірнуць.

— Я памятаю адну польку. Яна падышла пасля спектакля і сказала: «Я не ўсё разумела, але я ўсё адчула». Гэта быў лепшы камплімент. Бо тэатр — гэта не толькі словы, гэта перажыванне, якое застаецца з табой, — кажа Рына.

Менеджарка праекта Таццяна расказвае, што на першых паказах ва Уроцлаве прысутнічала каля 23-24 чалавек.

— Хтосьці прыходзіў без чаканняў, але сыходзіў пад уражаннем. Некаторыя былі здзіўленыя прафесійнасцю пастаноўкі, іншыя захапляліся спалучэннем музыкі, тэксту і інтэрактыўнага фармату, — кажа Таццяна.

 «Наш бюджэт склаў 100 долараў. Для тэатра гэта нават не грошы»

Зараз перад камандай стаяць новыя выклікі. Першы — знайсці месца для сталых рэпетыцый замест кватэры і кавярні. Камандзе хацелася б, каб там можна было працаваць незалежна ад графіка іншых устаноў.

Другое — фінансаванне. Тэатр працуе на энтузіязме, а пастаноўкі патрабуюць часу і сродкаў. Каманда разглядае магчымасць падачы заявак на гранты, каб развіваць праект.

— Наш бюджэт на першы спектакль склаў каля 100 долараў. Для тэатра гэта нават не грошы, гэта проста сімвалічная сума. Але мы заўсёды трымаліся тэорыі беднага тэатра [Ежы] Гратоўскага (польскі тэатральны рэжысёр і тэарэтык. — Заўв. MOST), дзе галоўнае — не дэкарацыі і вялікія рэсурсы, а выразнасць думкі і акторская гульня. Нам не трэба шмат, але нават мінімальная фінансавая падтрымка дасць больш магчымасцей для развіцця, — тлумачыць рэжысёрка.

Трэцяе — магчымасць пашырэння аўдыторыі. Пакуль што Project.0 працягвае існаваць у мабільным фармаце. Ён гатовы выступаць там, дзе ёсць гледачы, шукаць новыя пляцоўкі і ствараць прастору для размовы.

— Мы пачыналі як праект без уласнага будынку. Але галоўнае, што кропка адліку для нас — гэта людзі. І пакуль у нас ёсць сілы і натхненне, мы будзем існаваць, — кажа Рына.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКультураУроцлаў

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты