Субота, 13 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Amazon, нам патрэбныя беларускія кнігі». Беларусы папрасілі амерыканскую карпарацыю друкаваць кнігі па-беларуску

MOST MOST
19 лютага 2025, 11:58
Навіны
A A
Amazon Kindle

Ілюстрацыя з петыцыі на Change.org

Беларуская журналістка Марыя Грыц стварыла петыцыю да платформы Amazon Kindle Direct Publishing (KDP), якая дазваляе самастойна замаўляць друк кніг. Яна просіць дадаць магчымасць публікаваць кнігі па-беларуску. Зараз у спісе даступных моў ёсць нават каталонская і фарэрская, а беларускай няма. Петыцыя з’явілася на сайце Change.org і прымеркаваная да Дня роднай мовы.

Аўтарка петыцыі лічыць магчымасць друкаваць кнігі на амерыканскай платформе добрым унёскам у будучыню роднай мовы.

— Зразумела, што выданне кнігі —  гэта вялікая праца, для якой патрэбны цэлы шэраг людзей: карэктар, рэдактар, дызайнер і так далей. А Аmazon дае нешта накшталт канструктара: ты можаш самастойна скласці, як будзе выглядаць твая кніга, якія туды малюнкі дадаць, якую вокладку зрабіць. Мы просім карпарацыю разблакаваць беларускую мову на платформе і дадаць яе ў шэраг даступных для выдавецтва, — патлумачыла Марыя Грыц MOST.

Яна просіць падтрымаць петыцыю. На думку аўтаркі праекта, у беларускай супольнасці такім чынам з’явіцца магчымасць друкаваць і чытаць кнігі на роднай мове. На момант публікацыі гэтага матэрыялу петыцыя сабрала каля 340 подпісаў.

— Якім чынам Amazon дадае мовы да KDP — таямніца, таму што там ёсць розныя мовы. Напрыклад, мова Фарэрскіх астравоў. Носьбіты гэтай мовы, дарэчы, адны з лідараў у Еўропе па колькасці кніг на душу насельніцтва. Хаця там усяго 80 тыс., падаецца. Ці, напрыклад, носьбіты каталонскай мовы. Іх прыкладна 9 млн, і яны змагаюцца за сваю ідэнтычнасць як ільвы. І гэта вельмі натхняе.

«Amazon, нам таксама патрэбныя буквары, маляванкі, зборнікі вершаў і нават “Гульня тронаў” па-беларуску!» — напісана ў петыцыі.

Як далучыцца да флэшмобу #BezosGiveMeMyBook?

Петыцыю падтрымалі некаторыя арганізацыі і даслалі ў амерыканскую карпарацыю афіцыйныя лісты. Сярод іх ПЭН-цэнтр, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Рада Культуры.

— Я спадзяюся, што ў нас атрымаецца не толькі грамадзянская акцыя, але і акцыя на адміністрацыйным узроўні, — кажа Марыя.

Журналістка прапануе не толькі падпісаць петыцыю, але і распавесці пра яе ў сацсетках. Так можна паўдзельнічаць у флэшмобе #BezosGiveMeMyBook.

— Тэгнуць Амазон, каб яны дакладна пабачылі. У інстаграме тэгаць @AmazonKDP,  у фэйсбуку — @KindleDirectPublishing, у твітары — @AmazonKDP. Таксама перадаць эстафету тром сябрам, якія любяць беларускую мову і падзяляюць твае каштоўнасці. Да публікацыі дабавіць хэштэгі акцыі: #BezosGiveMeMyBook #ДзеньРоднайМовы.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыБеларуская мова

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

В Польше подписан закон, который вводит обязательную подачу заявлений на ВНЖ через единую платформу

MOST
12 снежня 2025, 19:12

Президент Польши Кароль Навроцкий 12 декабря подписал новую редакцию закона об иностранцах. Документ в числе прочего переводит подачу заявлений на ВНЖ в онлайн-формат — через единую цифровую платформу...

тоннель на беларусско-польской границе

В Польше обнаружили тоннель из Беларуси длиной в десятки метров. По нему проникали мигранты

MOST
12 снежня 2025, 16:36

Польские пограничники обнаружили на границе с Беларусью подземный тоннель длиной в несколько десятков метров. По нему в страну за короткое время могли пробраться 180 мигрантов, более 130 из...

ВНЖ в Польше

Почему во Вроцлаве так долго ждут ВНЖ? Контрольная палата проверила госорган и нашла вопиющие нарушения

MOST
12 снежня 2025, 14:39

Почти 8 тыс. человек приняли в обход очереди, а документы хранили где попало и в беспорядке. Это лишь некоторые выводы проверки, которую Контрольная палата Польши (NIK) провела в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты