Пятніца, 23 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Пра дачку пірата, ката, кіта і сквапнага бургамістра. Пісьменнік Валянцін Вяркееў, які зараз жыве ў Польшчы, выпусціў прыгодніцкі раман для дзяцей

MOST MOST
21 мая 2025, 09:35
Навіны
A A
Вера — дачка флібусцьера

«Вера — дачка флібусцьера». Фота: Gutenbergpublisher.eu

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла першая кніга Валянціна Вяркеева «Вера — дачка флібусцьера». Гэта прыгодніцкі раман для дзяцей і падлеткаў. Цікавасць да яго паказаў кніжны кірмаш у Варшаве, дзе ўдалося распрадаць увесь прывезены запас асобнікаў.

Сюжэт рамана захапляльны. Падчас буры адзінаццацігадовую Веру, дачку капітана пірацкага карабля, моцным ветрам уносіць у невядомым кірунку. На востраве, на якім апынулася дзяўчынка, яна знаёміцца з катом і кітом, якія дапамагаюць ёй трапіць на другі бераг мора, у партовы горад. З таго боку затанула пірацкая шхуна, а яе бацька апынуўся ў палоне ў сквапнага бургамістра, які хоча накласці рукі на пірацкае золата. Прайшоўшы шэраг выпрабаванняў, сустрэўшы новых сяброў, Вера дае рады знайсці тату і выратаваць горад ад катастрофы, якая пагражала сцерці яго з зямлі.

Аўтар спадзяецца, што кніга зацікавіць і дзяцей, і дарослых, бо ў ёй шмат карыснай інфармацыі (пададзены нават спосаб пабудовы паравой машыны), а канчатак не пакіне нікога раўнадушным.

«У фінале пачынаецца страшнае. Мне хацелася літаральна крыкнуць аўтару: ну навошта такая жорсткасць,  навошта гэтулькі гора людзям? Трэба перарабіць, гэта ж прыгодніцкі тэкст, тут павінна быць шмат святла і дабрыні! Ды потым… Потым я перагарнуў старонку — і сціснулася літаральна сэрца ад аглушальных радкоў. Зразумеў: усё правільна, так павінна быць», — піша ў рэцэнзіі на кнігу пісьменнік Валерый Гапееў. І заключае: «Я дазволю сабе сказаць тое, пра што падумаў, дачытаўшы апошняе слова фантастычнай гісторыі: гэта — рэквіем».

«Вера — дачка флібусцьера» — першая кніга Валянціна Вяркеева. У Мінску ён працаваў настаўнікам фізікі і астраноміі, а потым — у бюро перакладаў. Зараз ён жыве ў польскім горадзе Торунь. У пісьменніка двое дзяцей, і ён прызнаецца, што менавіта калі нарадзілася дачка, з’явілася ідэя кнігі і прыдумалася назва. Прататыпамі галоўных герояў, зразумела, сталі дзеці аўтара.

«Калі знайшоўся вольны час — пачаў пісаць. Калі дапісаў, адчуў, што ў жыцці стала не хапаць чагосьці, і у той самы дзень пачаў пісаць новую кнігу, якая, мабыць, калі-некалі таксама дапішацца», — кажа Валянцін Вяркееў.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: КультураЛітаратура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

забег

Гродненцев по всему миру решили объединить забегом. Дистанция необычная, а участвовать можно даже пешком

MOST
23 кастрычніка 2026, 12:23

Редакция гродненского медиа Hrodna.life организовала виртуальный забег «След святого Губерта», чтобы объединить гродненцев, которые живут в разных странах. Участникам предлагают преодолеть символическую дистанцию 11,27 км в любом городе...

аборты в Польше

«Я против запрета абортов. — Тогда поезжайте в Аушвиц убивать детей». Как в Варшаве прошел Женский страйк

MOST
23 кастрычніка 2026, 09:20

Несмотря на проливной дождь, вечером 22 октября возле здания Сейма в Варшаве собрались участники Женского страйка. Они требовали легализации абортов и выполнения предвыборных обещаний правительства. Неподалеку протестовали и...

экстрадиция из Польши

Польский суд признал недопустимой экстрадицию журналиста Дмитрия Соловьева в Беларусь

MOST
23 кастрычніка 2026, 08:40

Окружной суд Белостока признал недопустимой экстрадицию беларусского журналиста Дмитрия Соловьева, выдачи которого добивается Генпрокуратура Беларуси. Такое решение суд принял 22 октября. Об этом сообщает Беларусская ассоциация журналистов (БАЖ)....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты