Чацвер, 27 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Пачобуты, Юргелі, Грыбы і Зайцы. Таямніцы прозвішчаў на Гродзеншчыне

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
13 красавіка 2022, 15:44
Гісторыі
A A
прозвішча

Графика: Настасья Уткина / MOST

Сёння прозвішча мае кожны чалавек і ў гэтым няма нічога дзіўнага. Раней наяўнасць прозвішча ставіла вышэй за астатніх, рабіла элітай. Як з’яўляліся і змяняліся прозвішчы на Гродзеншчыне?

Па ўсёй Еўропе прозвішчы сталі масавай з’явай у 18-19 стагоддзях. Чаму? Бо прозвішча — гэта адзнака вольнага чалавека. Калі ты прыгонны селянін, тваё прозвішча не мае значэння. Як у сабакі ці ката: імя ёсць і хопіць. А радавод цікавы адно калі гэта рэдкая парода.

Гродзеншчыне пашчасціла, бо колькасць шляхты тут магла складаць 20-30%,  а значыць, гэтыя людзі мелі прозвішчы яшчэ ў часы ВКЛ. Але пра ўсё па парадку.

Юргель — літоўскі варыянт «Юрчыка»

Найбольш старажытныя прозвішчы нашага рэгіёну — балцкія. Яны могуць ісці яшчэ з часоў Вітаўта ці нават ранейшай Літвы. Большасць з іх — двукампанентныя: Пачобут, Корбут, Нарбут. Частка «бут» паходзіць ад літоўскага «быць». Каб разабрацца з рэштай, трэба ведаць старалітоўскую мову.

Дакумент 1830 года, падпісаная нейкім Аляхновічам.

Ёсць і пазнейшыя балцкія прозвішчы, якія атрымлівалі сяляне ў 18-19 стагоддзях: Конан, Супрон, Габіс, Нарута, Юргель, Марголь, Коўкель, Барэль. Суфікс «ель» у літоўскай — памяншальны. Значыць, Юргель па-беларуску гэта — Юрык ці Юрчык.

Калі па-літоўску трэба сказаць, што ты сын Аляксандра, атрымаецца «Александрэйціс». Вось гэтая частка «эйціс» у нас пазней трансфармавалася ў «ойць». Адсюль Юркойць, Мацкойць, Гедройць і гэтак далей. Гэта адпаведнікі прозвішчаў на «евіч», якія ўказваюць імя бацькі.

«Рюриковичи мы!»

Вялікая доля прозвішчаў жыхароў Гродзеншчыны заканчаецца на «евіч»: Юркевіч, Мазуркевіч, Багданкевіч, Меляшкевіч і іншыя. Іх носяць нашчадкі шляхты, што несла вайсковую службу і праз гэта атрымала вольнасць яшчэ ў 15-16 стагоддзях. Быць шляхтай не значыла вялікую заможнасць. Які-небудзь Здановіч у той час мог мець дом, зямлю, каня і шаблю — гэтага было дастаткова.

Многія прозвішчы ўтваралася ад хрысціянскіх імёнаў, якія і сёння на слыху: напрыклад, Міхалевіч — нашчадак Міхала. Некаторыя ўтвораныя ад мянушак: Міцкевіч — нашчадак Міцькі, Сінкевіч — Сенькі, Вашкевіч — Івашкі, Грышкевіч — Грышкі.

Некаторыя папулярныя раней імёны цяпер забытыя, таму і прозвішча расшыфраваць складаней. Напрыклад, Дарашкевіч — ад мужчынскага імя Дароцій (у польскай мове яно засталося як жаночае — Дарота). Дашкевіч — ад Дарый. На Беларусі так даўно не называюць, а ў Польшчы імя засталося — Дарыюш.

Кадр з фільма «Иван Васильевич меняет профессию».

У Расіі няма прозвішчаў на «овіч»/«евіч», хоць нефармальна могуць называць па бацьку: Іваныч, Пятровіч. Узгадайце фільм «Іван Васільевіч змяняе прафесію». Калі ў Івана Грознага міліцыя пытаецца прозвішча, той кажа: «Рюриковичи мы!». У гэтым і сакрэт — у Масковіі таго часу толькі адна (!) сям’я магла мець прозвішча з такім канчаткам — царская. Усе астатнія, нават баяры — гэта «государевы люди» з рознаю ступенню несвабоды.

Грыб, Капуста, Гушча…

Вялікая доля прозвішчаў у нас з’явілася ў 18-19 стагоддзях. Гэта звязана з развіццём бюракратычнага апарату і перапісамі — дзяржаве трэба было ведаць, колькі каго і дзе жыве. І гэтых людзей трэба было неяк назваць. А як? Паводле мянушкі — як чалавека называлі суседзі-аднавяскоўцы.

Так з’явіліся прозвішчы: Заяц, Грыб, Капуста, Гушча, Голуб, Казёл, Мядзведзь, Камар і гэтак далей. Асобная група — прозвішчы паводле чарговасці з’яўлення дзіцяці ў сям’і. Напрыклад, Пазняк — «позняе дзіця», Трацяк – «трэцяе дзіця», Шастак – «шостае». 

Ёсць і прозвішчы-рэбусы. Напрыклад, Вярстак. Думаеце, ад назвы сталярнага верстака? Не, ад імя Сіліверст, якое цяжка было вымавіць тутэйшаму чалавеку.

Беларускія сяляне з Гродзенскай губерні.

Існуе цэлы шэраг прозвішчаў, завязаных на нацыянальнай прыналежнасці: Русін, Русак, Літвін, Літвіновіч, Лях, Ляховіч. Зразумела, што на Літве чалавек не атрымае прозвішча Літвінчук, бо там усе літвіны. А бліжэй да Палесся можа. Такія прозвішчы ўказваюць на іншасць асобы. На тое, што гэты чалавек аднекуль прыехаў, збег ці трапіў як палонны.

Як і ва ўсім свеце, прозвішчы давалі і паводле прафесіяў. Smith — хрэстаматыйнае прозвішча ў Брытаніі ды Штатах, перакладаецца як «каваль». Прозвішча Kowalski у Польшчы па папулярнасці, як Іваноў у Расіі. З гэтай рубрыкі і нашыя Кавалёнкі, Кавальчукі, Кавалені.

Тое самае з прозвішчамі Бондар, Ганчар, Рыбак. Некаторыя прафесіі забытыя, але і іх можна разгадаць: прозвішча Сядзельнік узнікла не ад таго, што нехта на нечым сядзеў, а ад прафесіі —  чалавек рабіў сёдлы.

Як жыхары Ёдкавічаў сталі Ядкоўскімі?

Прозвішчы на «скі» традыцыйна лічацца шляхецкімі і нібыта польскімі: Валеўскія, Грабоўскія, Грахоўскія і іншыя. Але не ўсё так проста. Возьмем прозвішча Іваноўскі. У Польшчы называюць дзяцей не Іван, а Ян. Як тады быць з прозвішчам Іваноўскі? А сакрэт у тым, што ў 17 стагоддзі на нашых землях з’явілася мода на ўсё польскае і мясцовая шляхта з Івановічаў перарабілася ў Іваноўскіх.

Гэты трэнд на польскасць лепш за ўсё прасочваецца ў вёсках пад Гродна ў даліне Свіслачы. Вось старыя шляхецкія вёскі 15-16 стагоддзяў: Заневічы, Ланевічы, Ёдкавічы, Станевічы, Жукевічы. Названыя яны па прозвішчах заснавальнікаў. Але ў часы Рэчы Паспалітай нашчадкі перарабіліся ў Занеўскіх, Ланеўскіх, Ядкоўскіх, Станеўскіх і Жукоўскіх.

Канешне, ёсць і сапраўдныя старыя польскія прозвішчы, утвораныя ад мясцовасцяў, якімі валодаў нейкі род. Бжэзінскія валодалі Бжэзінамі. Дамброўскія — Дамбровай. Дэмбоўскія — Дэмбовай. Дуброўскія — Дубровай. Часта гэтыя людзі калісьці прыехалі з этнічнай Польшчы, атрымаўшы новыя надзелы зямлі.

Яшчэ адзін падводны камень у гэтай гісторыі — яўрэйскія прозвішчы з канчаткам на «скі». Адрозніць іх даволі лёгка, бо яны ўтвораныя ад назваў вялікіх гарадоў: Слуцкі, Кобрынскі, Слонімскі. Зразумела, што ўмоўныя Слонімскія не валодалі Слонімам. Яны пераехалі ў нейкі іншы горад, а там іх назвалі па месцы, адкуль тыя паходзілі. Пасля вайны і халакосту ўласнікаў такіх прозвішчаў засталося зусім няшмат.

Беларуская шляхта.

Салома — Саломава — СОламава

Прозвішчы трансфармаваліся далей, ажно да 1940-50-х гадоў. Шмат што залежыла ад перапісчыка ці канкрэтнага чыноўніка ў сельсавеце. Так прозвішчы, утвораныя ад мясцовых мянушак — Санька, Кійка, Юрка — пераўтварыліся ў СанькО, КійкО, ЮркО. Бліжэй да рускага вымаўлення.

Тое самае з дадаткам рускага канчатку «оў». Быў Бондар — стаў Бондараў. Малец — Мальцаў. Салома — Саломава — СОламава. Што казаць, калі пад Гродна ў 40-50-х нават імёны мясцовых каталікоў у дакументах перараблялі на «благозвучные». Так Тэадор ці Фрыдрых пераўтвараўся ў Фёдара — звычайнага Федзьку.

Некаторыя прозвішчы ўчорашнія вяскоўцы змянялі самі, каб не выглядаць у горадзе «калгаснікамі», выбіцца ў людзі. Так прозвішча Лапа пераўтварылася ў «Лаппо» з націскам на апошні склад, нібы гэта нешта французскае. Адсюль таксама КОзел, СаламА, КОмар ды іншыя.

Як расчытваць прозвішчы?

Расчытваць і расшыфроўваць прозвішчы страшна цікава. Для гэтага пажадана ведаць рэгіянальныя мовы, у ідэале яшчэ і старажытныя варыянты. Трэба мінімальна авалодаць лексіконам 16-17 стагоддзяў, арыентавацца ў побыце і прафесіях. А яшчэ мець перад вачыма набор праваслаўных і каталіцкіх імёнаў, нават забытых сёння.

Вось і ўсё. З такім наборам ведаў можна шчоўкаць прозвішчы сяброў і знаёмых, як арэшкі!

Тэгі: АртыкулыГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

работа врача в Польше

«Вопрос не в том, иностранец или нет». Беларусский врач — о работате в польской медицине «без языка» и трагедии во Вроцлаве

Хрысціна Гараніна
26 лістапада 2025, 17:30

В Польше разгорелся скандал: якобы во Вроцлаве пациент умер из-за того, что беларусско-украинская бригада медиков не знала польского языка. Прокуратура опровергла эту версию, но вопросы о том, как...

карта поляка

«Встретились две бюрократии». Внук ссыльной польки из Гродно месяцами доказывал, что имеет право на карту поляка

MOST
25 лістапада 2025, 21:06

Станислав Пшибыльский (все имена в материале изменены) родом из Гродно. Но его отец родился в Казахстане, куда советская власть депортировала всю семью. О судьбе предков Станислав знал, но...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты