Пятніца, 23 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Варшаве перапахаваюць польска-беларускага пісьменніка Сяргея Пясецкага

MOST MOST
24 верасня 2025, 10:30
Навіны
A A
Сяргей Пясецкі

Ілюстрацыя: Інстытут Нацыянальнай памяці

На вайсковых могілках Варшавы перапахаваюць парэшткі пісьменніка Сяргея Пясецкага, аўтара «Каханка Вялікай Мядзведзіцы». Ён нарадзіўся ў Беларусі і апісаў у сваіх творах польска-бальшавіцкую і Другую сусветную войны, а таксама жыццё кантрабандыстаў на польска-савецкім памежжы.

Пахавальная цырымонія пачнецца 29 верасня а 12:00 святой імшой у Кафедральным касцёле Польскага Войска (Варшава, ul. Długa, 13/15), паведамляе Інстытут Нацыянальнай памяці. А 14:00 ад брамы Вайсковых могілак пойдзе пахавальная працэсія. Пісьменніка пахаваюць у квадраце A18, шэраг 1, месца 29.

Сяргей Пясецкі нарадзіўся 1 красавіка 1901 года ў Ляхавічах — быў пазашлюбным дзіцём збяднелага шляхціца Міхала Пясецкага і сялянкі Клаўдзіі Кулаковіч. Скончыў сем класаў гімназіі ў расійскім Пакрове. Пасля рэвалюцыі перабраўся ў Мінск. У час польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 гадоў служыў у беларускіх аддзелах Польскага Войска.

У 1921-1926 гадах Пясецкі служыў у польскай разведцы. Для выканання службовых заданняў шмат разоў нелегальна пераходзіў польска-савецкую мяжу разам са шматлікімі ў той час кантрабандыстамі. Пасля звальнення з разведкі здзейсніў некалькі рабунковых нападаў, за якія быў асуджаны на смяротнае пакаранне, якое яму замянілі на 15 гадоў турмы.

Адбываючы пакаранне ў турме ў Святым Крыжы (Свентакшыскае ваяводства), Сяргей Пясецкі зацікавіўся літаратурай, стаў пісаць і дасылаць творы ў рэдакцыі польскіх выданняў. У 1937 годзе выйшаў яго самы вядомы твор «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», дзе аўтар апісаў жыццё кантрабандыстаў на польска-савецкім памежжы каля мястэчка Ракаў. Вядомы ў той час пісьменнік Мельхіёр Ваньковіч стаў хадайнічаць аб памілаванні для Пясецкага — і той неўзабаве быў вызвалены.

У час Другой сусветнай вайны Сяргей Пясецкі быў жаўнерам Арміі Краёвай, кіраваў падраздзяленнем, якое выконвала смяротныя прысуды, вынесеныя падпольнымі польскімі ўладамі. У 1946 годзе нелегальна выехаў з Польшчы ў эміграцыю, жыў у Вялікабрытаніі, дзе працягваў літаратурную творчасць.

Пясецкі напісаў больш за дзясятак твораў, якія ў значнай меры грунтуюцца на аўтабіяграфічных матывах. Дзеянне твораў адбываецца пераважна ў Беларусі і на Віленшчыне. Да самых вядомых твораў Пясецкага, акрамя «Каханка Вялікай Мядзведзіцы», адносяцца «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» (дзеянне адбываецца ў час савецкай акупацыі 1939-1941 гадоў) і «Менская трылогія», дзе апісана жыццё крымінальнага свету Мінска ў 1918-1919 гадах. Частка творчасці Сяргея Пясецкага перакладзеная на беларускую мову.

Пясецкі памёр 12 верасня 1964 года ў вёсцы Пэнлі ва Уэльсе і быў пахаваны на могілках у Гасцінгсе. Па просьбе яго нашчадкаў і пры ўдзеле Інстытута Нацыянальнай памяці яго парэшткі былі эксгумаваныя і будуць перапахаваныя ў Варшаве.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыВаршаваЛітаратура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

забег

Гродненцев по всему миру решили объединить забегом. Дистанция необычная, а участвовать можно даже пешком

MOST
23 кастрычніка 2026, 12:23

Редакция гродненского медиа Hrodna.life организовала виртуальный забег «След святого Губерта», чтобы объединить гродненцев, которые живут в разных странах. Участникам предлагают преодолеть символическую дистанцию 11,27 км в любом городе...

аборты в Польше

«Я против запрета абортов. — Тогда поезжайте в Аушвиц убивать детей». Как в Варшаве прошел Женский страйк

MOST
23 кастрычніка 2026, 09:20

Несмотря на проливной дождь, вечером 22 октября возле здания Сейма в Варшаве собрались участники Женского страйка. Они требовали легализации абортов и выполнения предвыборных обещаний правительства. Неподалеку протестовали и...

экстрадиция из Польши

Польский суд признал недопустимой экстрадицию журналиста Дмитрия Соловьева в Беларусь

MOST
23 кастрычніка 2026, 08:40

Окружной суд Белостока признал недопустимой экстрадицию беларусского журналиста Дмитрия Соловьева, выдачи которого добивается Генпрокуратура Беларуси. Такое решение суд принял 22 октября. Об этом сообщает Беларусская ассоциация журналистов (БАЖ)....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты