Пятніца, 13 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Павел Савіцкі вяртаецца ў «Нёман»: чакаць любві ад фанатаў не прыходзіцца

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
12 студзеня 2022, 19:02
Гісторыі
A A
Савіцкі вяртаецца ў «Нёман»

Павел Савіцкі ў форме "Дынама" каля фанацкага сектара "Нёмана" Фота: Руслан Кулевіч

12 студзеня прэс-служба гарадзенскага “Нёмана” аб’явіла аб вяртанні ў каманду 27-гадовага беларускага нападніка Паўла Савіцкага. Футбаліст са скандалам у 2017 годзе перайшоў у клуб галоўнага ворага “Нёмана” – Дынама-Брэст”. Гарадзенскія фанаты тады не ацанілі ўчынак Савіцкага, сказаўшы, што дзеля грошай ён здрадзіў роднай камандзе. Сёння вяртанне былога лідэра ў Гродна не ва ўсіх выклікае станоўчыя эмоцыі.

Савіцкі з 2018 года абараняў колеры брэсцкага “Дынама”, пасля чаго перайшоў у “Рух”. У складзе “Руху” Савіцкі правёў 28 афіцыйных паядынкаў, у якіх забіў 4 мячы і аддаў 5 дзейсных перадач. Кантракт з “Нёманам” у Савіцкага разлічаны на год.

Фанаты не прымуць

Адзін з лідэраў фанацкага руху GrodnoUltras Віталь Будзько кажа, што Савіцкі не вельмі прыгожа пакінуў родны клуб у 2018 годзе, калі перайшоў у склад “Дынама”. Таму падтрымліваць яго актыўны сектар “Нёмана” не плануе.

“У фанатаў будзе не самая аб’ектыўная на ягоны конт думка. Магчыма, на дадзены момант “Нёман” для сённяшняга ўзроўня Савіцкага гэта мяжа, і тут сама камфортна зарабляць грошы моцна не напружваючыся”, – сказаў Віталь Будзько.

Другі сезон запар фанаты “Нёмана” байкатуюць матчы каманды. Спачатку гэта было звязана с каронавірусам, а пасля пратэст быў звязаны с палітычнай сітуацыяй у краіне. Напэўна, ў 2022 годзе актыўны сектар “Нёмана” працягне байкот матчаў каманды з-за палітычнай сітуацыі ў краіне.

Павел Савіцкі і Валеры Жукоўскі падчас гульні на гарадзенскім стадыёне ў 2018 годзе. Фота: Руслан Кулевіч

Бытавы пераход

Спартовы аглядальнік з Гродна Яўген Лебедзь таксама лічыць, што мясцовыя фанаты не прымуць Савіцкага, а яго вяртанне ў “Нёман” – чыста бытавы пераход.

“Любы чалавек рана ці позна хоча вярнуцца ў родны горад, дзе жывуць твае блізкія, дзе табе пасля тулянняў па іншых гарадах спакойна і камфортна. Такі ж шлях, напрыклад, да Савіцкага прарабіў Аляксей Лягчылін. Узмоцніць “Нёман”, ці не, сказаць цяжка. Мы не ведаем, якім будзе склад каманды ў сакавіку-красавіку, мы не ведаем, у якой форме знаходзіцца гулец. Ці прымуць яго фанаты? Не. Яны не прынялі яго, калі ён падышоў да трыбуны пасля першага матча ў Гродне ў складзе “Дынама”. Думаю, што і зараз нічога не памяняецца. Памятаеце вяртанне Дзенісевіча з “Шахцёра”? Яго таксама не прынялі. Гарадзенскія фанаты адрозніваюцца прынцыповасцю ў гэтых пытаннях. Хаця, мне здаецца, Савіцкаму будзе ўсё роўна, ён паспрабуе надаць увагу гульні, наколькі гэта магчыма. Асабіста мне ўсё роўна, што вярнуўся Савіцкі. Калі б з Брэста ён з’ехаў гуляць у Маскву, я б таксама не здзівіўся і ніяк не адрэагаваў”, – сказаў Лебедзь.

Павел Савіцкі і старшыня праўлення ФК “Нёман” Мечыслаў Гой пасля падпісання новага кантракта. Фота: прэс-служба “Нёмана”

У мінулым сезоне “Нёман” спыніўся на 11-м радку ў турнірнай табліцы. Галоўны трэнер каманды Ігар Кавалевіч падчас чэмпіянату збіраўся пакінуць сваю пасаду, але ў новым годзе падпісаў новы кантракт з гарадзенскай камандай.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

карьера в Польше

«Каждая третья примерка проходит со слезами». Модельер из Беларуси начала карьеру с нуля в Польше

MOST
12 сакавіка 2026, 18:52

На рабочий стол Алины (имя изменено) попадают и вещи премиальных брендов, которые надо подогнать по фигуре клиента, и обычные заказы на пошив одежды, и даже ростовые куклы —...

Сима

Помните бездомную собаку, которая перебежала из Беларуси в Польшу по замерзшей реке? Ей нашли хозяйку в Германии

MOST
12 сакавіка 2026, 14:34

У Симы уже есть паспорт, а скоро будет и дом. Беларуска, которая живет в Германии, узнала из интернета историю собаки, которая сама прибежала из Беларуси в Польшу по...

натарыус у Польшчы

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса. Бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс

MOST
12 сакавіка 2026, 12:43

Алесь Ляўчук звярнуўся ў Беластоку да натарыуса, каб аформіць дакументы. Усё павінна было заняць тыдзень, але выніку беларус так і не атрымаў. Натарыус адмовіўся з ім супрацоўнічаць, растлумачыўшы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты