Нядзеля, 20 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларуская «Пагоня» атрымала дазвол гуляць у чэмпіянаце Польшчы

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
8 кастрычніка 2025, 11:30
Навіны
A A
чемпионат Польши по футболу

Фота: Facebook / BKS «Pahonia» Warszawa

Беларуская футбольная каманда «Пагоня», створаная эмігрантамі ў Варшаве, пасля двух гадоў чакання атрымала дазвол выступаць у польскім чэмпіянаце. 

«Пагоня» стала першай беларускай футбольнай камандай, якой дазволілі ўдзел у чэмпіянаце Польшчы. Раней клуб гуляў толькі ў Кубку Польшчы і на аматарскіх турнірах, дзе няма абмежаванняў на колькасць гульцоў без грамадзянства Еўрасаюза. Каб трапіць у лігу, беларусам давялося прайсці складаную працэдуру рэгістрацыі і дабіцца выключэння з правіл, якія абмяжоўваюць колькасць замежнікаў.

Паводле польскага футбольнага рэгламенту, у кожнай камандзе (акрамя Экстракласы) на полі могуць знаходзіцца не больш за трох гульцоў з краін, што не ўваходзяць у ЕС. Пасля 2022 года гэтае правіла было змякчана толькі для ўкраінцаў.

Паколькі амаль уся «Пагоня» складаецца з грамадзян Беларусі, клуб доўгі час не мог атрымаць дазвол на ўдзел у лізе. Кіраўніцтва каманды адмовілася мяняць канцэпцыю і запрашаць польскіх ці ўкраінскіх гульцоў, падкрэсліўшы, што хоча заставацца сапраўднай беларускай камандай.

Восенню 2025 года Мазавецкі футбольны саюз (MZPN) ухваліў удзел «Пагоні» ў лізе і дазволіў фарміраваць склад выключна з беларускіх гульцоў. Пазней гэтае рашэнне пацвердзіў і Польскі футбольны саюз (PZPN), афіцыйна адкрыўшы камандзе шлях у польскую сістэму спаборніцтваў.

— Для нас гэта вялікая радасць і паказчык для ўсіх беларусаў, што, нягледзячы на ўсе абставіны і на бюракратыю, у Польшчы можна дасягаць пазітыўных вынікаў. Канешне, удзел у лізе — гэта большая адказнасць перад заўзятарамі, перад камандай, перад сапернікамі і федэрацыяй, але гэта тыя выклікі, з якімі мы з задавальненнем будзем спраўляцца ды ісці наперад, бо найбольшая перашкода на нашым шляху ўжо пройдзеная, — распавёў MOST адзін з заснавальнікаў клуба Алесь Лагвінец.

Беларускі клуб дэбютуе ў B-класе, якая лічыцца восьмым узроўнем польскага чэмпіянату. «Пагоні» трэба будзе дагуляць шэсць перанесеных матчаў сезона. Польскія сапернікі ўжо выказалі гатоўнасць сустрэцца з беларусамі і падтрымалі іх удзел у лізе.

Беларусы з Варшавы стварылі чат, каб пазнаёміцца і пагуляць у футбол. А атрымаўся клуб, які ўдзельнічаў у Кубку Польшчы

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыСпорт

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

вотум доверия правительству

Туск: В планах России — гибридные удары по Польше и другим странам, поддерживающим Украину

MOST
18 верасня 2026, 12:53

Россия может нанести удары беспилотниками и ракетами по государствам, поддерживающим Украину, в том числе по Польше, заявил премьер-министр Дональд Туск, выступая в Сейме перед визитом в Украину. «Поздняя...

АЗС

В Польше разрабатывают законопроект, который может снизить цены на топливо на 2,60 злотого

MOST
18 верасня 2026, 09:13

Канцелярия президента Польши представила законодательную инициативу Paliwo Kosztuje Normalnie («Топливо стоит нормально»). Предполагается, что она снизит розничную цену литра на 1,75-2,60 злотого. Ранее Кароль Навроцкий не подписал правительственный...

Освобожденные политзаключенные

Десять политзаключенных из освобожденных 16 сентября переедут в Польшу

MOST
17 верасня 2026, 20:35

Из 25 политзаключенных, освобожденных 16 сентября, десять переедут в Польшу. Об этом заявил дипломатический советник Светланы Тихановской Денис Кучинский. Переезд планируется на утро 18 сентября. По его данным,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты