Панядзелак, 19 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
    {"counter":{"total_view":23,"total_share":1},"view_counter":"JNews View Counter: Oops, We don't count robots as views!"}
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«З’ехалі першым цягніком для рэпатрыянтаў». Гісторыя жанчыны, якая пакінула Гродна 76 гадоў таму

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
15 студзеня 2022, 19:55
Гісторыі
A A
Рэпатрыянтка

Перад паездкай на цягніку. Гродно, 1938 г.

Журналіст Руслан Кулевіч знайшоў у Варшаве 94-гадовую гродзенку Тэрэсу Бестэк, якая ў 1945 годзе з’ехала ў першым цягніку ў Польшчу, як рэпатрыянка з земляў СССР. Як жылося ў даваенным Гродне і чаму Тэрэса і яе бацькі вырашылі пакінуць родны горад пасля вайны, чытайце ў нашым матэрыяле. З запісам успамінаў нам дапамог сын Тэрэсы Марэк.

Тэрэса Станіславаўна Бестэк (Хацяновіч) нарадзілася ў Вільні ў 1927 годзе, потым жыла ў Гродне. Каталічка. Пасля Другой сусветнай вайны яе сям’я, як рэпатрыянты, выехала першым транспартам у Польшчу.

Тэрэса была адзіным дзіцем у сям’і. Яе бацька займаў сур’ёзную пасаду на чыгунцы ў Гродне, адказваў за тэхнічны стан. Офіс у бацькі быў на чыгуначным вакзале. Маці Тэрэсы не працавала, займалася гаспадаркай і выхаваннем дачкі. Сям’я жыла ў Гродне на вуліцы Ягелонскай (сучасная Будзёнага) каля чыгуначнага вакзала ў службовым доме ад чыгункі. Гэтага дома ўжо няма.

Беларусаў было мала

Тэрэса ўспамінае сямейную гісторыю, як у 1927 годзе перад родамі яе бацька адвёз маці з Гродна ў Вільню нараджаць у шпіталь. Там была адмысловая ўстанова высокага класа для работнікаў чыгункі. Праз некалькі дзён пасля родаў сям’я з нованароджанай Тэрэсай вярнулася ў Гродна.

Юная гродзенка хадзіла ў школу пры касцёле на Брыгіцкай вуліцы. Навучанне праводзілі сёстры-назарацянкі.

«Да 1939 года ў Гродне пражывала шмат яўрэяў і палякаў, а беларусаў было мала. Усе гэтыя людзі спакойна ўжываліся ў горадзе. Памятаю, мы хадзілі ў заапарк, які быў недалёка ад нашага дома. Там было шмат розных звяроў. Да вайны на вакацыях з бабуляй мы ездзілі з Гродна адпачываць у Залешчыкі, каля польска-румынскай мяжы. Гродзенцы часта туды ездзілі ў адпачынак, прывозілі з Залешчыкаў кавуны, вінаград. Таксама сям’ёй мы ездзілі адпачываць у Рабку, каля Закапанаў».

Тэрэса (злева з сяброўкай і бацькамі. Гродна, 1930-я гг.
Тэрэса з бацькамі. Гродна, 1930-я гг.
Тэрэса з бацькамі. Гродна, 1930-я гг.

Яўрэі сустракалі савецкіх салдат з кветкамі

Тэрэса ўспамінае, што ў 1939 годзе ў Гродне пра магчымую вайну з немцамі казалі, але ніхто не мог падумаць, што яна так хутка дабярэцца да горада.

«Былі вакацыі, усе рыхтаваліся да пачатку навучальнага года, а тут вайна пачалася. Да абароны спецыяльных падрыхтовак ў горадзе не было відаць. У верасні 1939 года абарона Гродна прайшла для нас незаўважна, засталіся толькі ўражанні ад чакання прыходу рускіх. Былі людзі, якія іх сустракалі. Яўрэі з кветкамі сустракалі савецкіх салдат.

З новай уладай у школах мы сталі вывучаць рускую і беларускую мовы. Бацька працягнуў працаваць на чыгунцы, як спецыяліст. Ён быў патрэбны і палякам, і рускім, а потым, як аказалася, і немцам. Каштоўны супрацоўнік на чыгунцы».

Каб не вывезлі ў Германію, трэба было працаваць

Пры немцах моладзь з Гродна вывозілі ў Германію. Каб пазбегнуць выезду, Тэрэса пайшла працаваць у пякарню на вуліцу Ажэшкі. Пякарняй валодала нямецкая сям’я, якая прыехала з войскам на акупаваную тэрыторыю. Тэрэсе за працу плацілі грошы і яшчэ давалі хлеб.

«Так і жылі пры немцах. Чарговы прыход саветаў супаў з адной вельмі важнай і драматычнай падзеяй у нашай сям’і. Сястра маёй мамы падчас рэвалюцыі ў Расіі была падзелена з нашай сям’ёй і апынулася ў Кіеве. Мы думалі, яна там і загінула. У 1944 годзе пры вызваленні Гродна, калі прыйшлі рускія, у дзвярах з’явілася жанчына ў мундзіры Чырвонай Арміі. Гэта была тая самая сястра. Яна знайшла нас праз шмат гадоў. Была вайсковым медработнікам. Гэта было вельмі нечакана, мы лічылі яе загінулай».

У нямецкай пякерні ў Гродне, 1940-я гг.
У нямецкай пякерні ў Гродне, 1940-я гг.
Каля пякарні падчас нясмецкай акупацыі, 1940-я гг.

У Гродне пры новай савецкай уладзе сям’я Хацяновіч заставацца не хацела. У 1944 годзе гродзенцы сталі рыхтавацца да ад’езду.

«Нам хапіла нямецкай акупацыі, трэба было б цярпець яшчэ адну акупацыю. Мы паспелі да немцаў даведацца рускіх і нічога добрага не чакалі ад іх вяртання. Цётка засталася ў Гродне, не пайшла далей з войскам і з’ехаць яна з намі не змагла — у яе не было польскага грамадзянства, як у нас. Спярша яна жыла ў доме бацькі, потым ёй падсялілі кагосьці, а потым і зусім выселілі.

У 1970-х, калі мы прыязджалі да яе, яна была ў вельмі добрай форме, займалася ёгай і спортам. Любіла фігурнае катанне. Цётка ў Гродне хадзіла ў касцёл і хавала хусткай твар, каб не пазналі яе. Яна была вельмі цёплая, добрая да нас. Але калі абмяркоўвала нейкія забароненыя тэмы, рабіла гэта вельмі ціха. Любіла музыку Шапэна, калі яе слухала — плакала».

Гарнізонны касцёл (Фара Вітаўта), 1940-я гг.
Вуліца Брыгіцкая (сучасная К. Маркса), 1940-я гг.

Выехалі ў Польшчу першым цягніком

Сям’я Тэрэсы з’ехала з Гродна першым цягніком для рэпатрыянтаў у Польшчу ў жніўні 1945 года. Пакінуць родны горад стала цяжкім рашэннем для бацькоў жанчыны.

«Маці не хацела з’язджаць з Гродна. Для яе гэта быў родны горад, але бацька выразна ўяўляў, што такое савецкая ўлада, таму цвёрда вырашыў, што трэба з’язджаць усім, як мага хутчэй туды, дзе больш шанцаў для нармальнага жыцця. На здароўе маці моцна паўплывалі жыццёвыя траўмы: рэвалюцыя, прыход савецкай улады, немцы, зноў савецкая ўлада. Яна потым доўга лячыла сваю нервовую сістэму. Бацька быў рэалістам, яму даводзілася астужать эмоцыі маці сваімі рацыянальнымі рашэннямі. Рашэнне аб выездзе было прынята хутка, пакінуўшы ўсе мамчыны эмоцыі. Хоць бацька быў родам з Вільні, але ўсё свядомае жыццё пражыў у Гродне. Гродна яму быў таксама дарагі».

Пасля заканчэння вайны бацька Тэрэсы працаваў на чыгунцы і ведаў усё пра цягнікі для рэпатрыянтаў. Дзякуючы гэтаму ён змог знайсці досыць месца ў цягніку, каб вывезці неабходны мінімум для жыцця. Ён узяў піяніна, так як яно магло дадаць культуры ў паўсядзённае жыццё, а гэта мела для яго вялікае значэнне.

«Сям’я паехала ў Ольштын, буйны чыгуначны вузел. Бацька атрымаў там працу і службовае жыллё. Потым пераехалі ў Шаматулы».

На пляжы ў Гродне, 1940-я гг.
На святочным мерапрыемстве. Гродна, 1940-я гг.
На святочным мерапрыемстве. Гродна, 1940-я гг.
На святочным мерапрыемстве. Гродна, 1940-я гг. ў Гродне, 1940-я гг.

Муж таксама быў з Гродна

Ва Уроцлаве Тэрэса вучылася ў універсітэце, там сустрэла хлопца, з якім навучалася ў Гродне граць на піяніна ў адной і той ужо настаўніцы. Пазней Тэрэса пазнаёмілася з яго братам, сваім будучым мужам.

«Ён таксама быў з Гродна. Пасля заканчэння універсітэта ва Уроцлаве мы пажаніліся і пераехалі працаваць у Варшаву, у Інстытут прэцызійный механікі. Я была дацэнтам, муж — прафесарам, займаліся хіміяй».

Тэрэса Бестэк у 2021 годзе
Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты