Аўторак, 10 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST MOST
28 лістапада 2025, 14:21
Гісторыі
A A
крыж Сафіі Менскай

Фота: Старонка збору на 4fund.com

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй: каралева Дацкая — праўнучка Усяслава Чарадзея, а зрабіў яе крыж, магчыма, той самы майстар, што і крыж Еўфрасінні Полацкай. Сабраць грошы на працу Марыя плануе праз краўдфандынг.

Сафія Менская нарадзілася каля 1141 года і была дачкой князя Валадара Глебавіча і праўнучкай Усяслава Чарадзея. Яна стала жонкай караля Даніі Вальдамара I. Крыж яна, хутчэй за ўсё, прывезла ў Данію як пасаг альбо падарунак. У Даніі гэта сакральны прадмет і нацыянальная каштоўнасць, але называюць яго крыжам Дагмар, бо лічылася, што ён належаў каралеве Дагмар, якую (тады багемскую прынцэсу) узяў у жонкі сын Сафіі Вальдамар II.

— Рэпліку гэтага крыжа дораць, калі карануюць каралеўскіх асоб Даніі, альбо калі хтосьці пабіраецца шлюбам, альбо хрысціць дзіцяці. Гэта дацкая такая класная традыцыя, — кажа Марыя Грыц MOST.

Між тым апошнія даследаванні сведчаць, што крыж мог належаць менавіта Сафіі Менскай, а выканаць яго мог той самы Лазар Богша, які вырабіў крыж Еўфрасінні Полацкай, або хтосьці з яго вучняў. Бо зроблены ён у той жа тэхніцы —  візантыйскай перагародчатай эмалі.

«У нас ёсць і ювелірная спадчына»

Марыя Грыц расказвае што ўбачыла крыж год таму, калі беларуская дыяспара Даніі запрасіла яе да сябе ў госці ладзіць Купалле. Тады яна наведала музей у Капенгагене і зацікавілася тэмай.

— Мы кажам пра вышыўку, пра беларускія народныя танцы, але ў нас ёсць і ювелірная спадчына. Яна неймаверна прыгожая.

Актывістка ўжо знайшла ювеліра, які пагадзіўся выканаць працу з золата, як і арыгінальны крыж, і ў той жа тэхніцы.

— Спачатку робіцца васковая форма, потым адліў гэтай формы, потым запяканне  эмалі — яе трэба па чарзе запякаць, — апісвае Марыя тэхналогію. Праца можа заняць некалькі месяцаў.

Раней ужо паведамлялася пра намаганні беларускіх ювеліраў зрабіць рэпліку крыжа. Але Марыя мяркуе, што хутчэй гаворка ішла пра прыватныя калекцыі.

Актывістка абяцае, што крыж, які будзе выраблены на сабраныя грошы, будзе пастаўлены на баланс Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве і будзе агульна даступным, пакуль у Беларусі не пачнуцца перамены і дэмакратычная супольнасць не зможа перавезці рэпліку туды.

— Ёсць такое павер’е, што, калі вернецца крыж Еўфрасінні Полацкай у Беларусь, то скончыцца нашае ліхалецце. Я вярнуць крыж Ефрасінні Полацкай пакуль не магу ні ў якім выглядзе. Але давайце паспрабуем, можа быць, з гэтым крыжам атрымаецца, — жартуе Марыя.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пенсионерка в Польше

Беларуска судится с польской соцзащитой из-за пенсии. Ведомство посчитало ее работу фиктивной

MOST
10 сакавіка 2026, 12:09

Людмила (имя изменено) подала в суд на польское Управление социального страхования (ZUS), которое отказалось назначить ей пенсию. Чиновники решили, что ради ее получения беларуска могла вступить в сговор...

хостел в Варшаве

Беларус открыл в Варшаве «инновационное пространство с капсулами». Но оказался в центре скандала

MOST
9 сакавіка 2026, 12:44

Константин Баскаков открыл в Варшаве помещение с капсулами — как в капсульных отелях — и разместил в социальных сетях объявление об аренде мест. Правда, «прорывную технологию» оценили не все:...

цветочный в Варшаве

«Просыпаемся шестого марта, а засыпаем — только восьмого». Поговорили с беларуской — владелицей цветочного магазина в Варшаве

MOST
6 сакавіка 2026, 20:38

Украинцы очень красиво ухаживают и щедры на букеты, зато беларусы — самые постоянные клиенты, вводит в курс дела Анна, владелица цветочного магазина в Варшаве. Преддверие 8 марта —...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты