Субота, 17 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Смерць тонкімі пальцамі грае мне на віяланчэлі». Таршэр з Кацярынай Ваданосавай

MOST MOST
27 красавіка 2022, 14:01
Гісторыі
A A
ваданосава

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

У кожнага з нас ёсць кнігі, песні і фільмы, уражанне ад якіх нібы стала адным з пазлаў, што складаюць нашу асобу. Пра такія самыя важныя творы мастацтва мы запрашаем расказаць нашых герояў.

Рэдакцыя MOST запускае рубрыку «Таршэр». Гэта прастора, дзе пад утульным святлом лямпы — тыя творы, ад якіх дыханне перахапіла, розум узляцеў на новую вышыню, а іх адбітак назаўсёды застаўся ў сэрцы. Мы запрашаем герояў саміх напісаць пра такія творы і пра тое, чаму абралі менавіта іх.

Першай гераіняй рубрыкі стала спявачка і журналістка Кацярына Ваданосава.

«МакФерсон перед казнью»

Упершыню гэтае пачуццё, калі прыемна казыча дзесьці ў раёне сонечнага спляцення, калі наступае нібыта перадазіроўка кіслародам і адначасова не хапае дыхання, я перажыла гады ў чатыры. Тады на адной з дзіцячых вінілавых пласцінак пачула песеньку з нейкага мульціка: «Так весело, отчаянно шел к висилице он! В последний час в последний пляс пустился Крошка Джон!».

Як потым высветлілася, гэта быў скарочаны варыянт верша Роберта Бёрнса ў перакладзе Самуіла Маршака, і ў арыгінале там быў не Крошка Джон, а МакФерсан. Маршак — геніяльны перакладчык: памяняць нацыянальнасць шатландцу, толькі змяніўшы націск у ягоным прозвішчы, — з МАкФерсана на МакФерсОна, — гэта дорага каштуе, але пакуль пра іншае.

Менавіта гэтую песеньку я слухала безліч разоў, перастаўляючы іголку зноў і зноў, каб пачуць гэтае: «Привет вам, тюрьмы короля, где жизнь влачат рабы! Меня сегодня ждёт петля и гладкие столбы».

Зборныя рок-кружэлкі

Падобнае пачуццё шчымлівага (ажно да задавальнення) болю я адчула, калі дабралася да песень Led Zeppelin, Пола Саймана ды Арта Гарфанкеля, а таксама зборных кружэлак Deep Purple, Jethro Tull, Black Sabbath і Rolling Stones. Вось не ведаю, чаму менавіта гэтая музыка, але калі вы мне знянацку ўключыце, напрыклад, The Battle of Evermore, Child in Time, Paint It Black, Bridge Over Troubled Water, Paranoid альбо Too Old To Rock-and-roll And Too Young To Die, хутчэй за ўсё, я закахаюся ў вас, заплачу і сыду ў сябе на працяглы час.

The Beatles

Потым адбылося страшнае. За месяц да таго, як мне стукнула пяць гадоў, памёр бацька. Паехаў у камандзіроўку ў Ленінград, і там у яго здарыўся інфаркт. Гэта быў 91-шы год. Памятаю гэты час лепш, чым калі мне было 10 альбо 15 год. Увесь час плакала разам з мамай, пакуль чакалі вяртання цела ў Мінск, і ў страху за маю псіхіку мама аддала мяне на два дні сябрам сям’і, каб не бачыла пахавання.

Там была дзяўчына Маша, нашмат старэйшая за мяне, якая з хорам «Крынічка» ўжо ездзіла ў Штаты і ў Брытанію. Маша мне ўключала The Beatles, каб не плакала. Госпадзі, да гэтага часу, калі чую ўвесь «Белы альбом» альбо The Long And Winding Road, альбо (чамусьці) Your Mother Shoud Know, я плачу. Маша, у цябе нічога не атрымалася: я не супакоілася. Але да гэтага часу ведаю на памяць усе тэксты ўсіх песень «бітлоў». Я іх вывучыла за наступныя некалькі гадоў, калі спявала ў расчоску.

Jesus Christ Superstar

Наступным адкрыццём быў Jesus Christ Superstar. Таксама ведаю на памяць. На арыях Юды Heaven on Their Minds і Хрыста I Only Want To Say не магу нармальна дыхаць. Задыхаюся.

Яшчэ — «По волне моей памяти» Тухманава, таксама польскі арт-рок 70-х. Ад іх таксама ўзнікае незразумелае пачуццё, пра якое вяду свой расповед. Яно перыядычна вярталася да мяне, часцей за ўсё, у моманты судакранання з чымсьці невыразна прыгожым, шчымлівым і адначасова невыразна страшным.

Прыгодніцкія фільмы

Наступнай сустрэчай і ўсведамленнем яго былі фільмы. «Айвенга» ды «Робін Гуд» з песнямі Высоцкага, а таксама фільмы-казкі, кшталту «Міа, мой Міа», «Тры арэшкі для Папялушкі», «Срэбная пража Караліны». І кожны раз не магла ўцяміць, чаму мяне так плюшчыць ад гэтых «невыразных», «нізкабюджэтных» рэчаў, якія аднакласнікі абсалютна не ўспрымалі як штосьці, вартае ўвагі.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

Кнігі пра іншыя рэальнасці

Тады ж былі познія аповесці Туве Янсан пра мумі-троляў: «У канцы лістапада», «Тата і мора», «Чароўная зіма». Затым — кніга «Уладар пярсцёнкаў». Мне было каля дзесяці.

Пазней Стругацкія, «Трудно быть богом» і вясёла-безвыходная «Понедельник начинается в субботу». І «Майстар і Маргарыта» Булгакава ў 12 гадоў.

«Маленькія трагедыі»

А потым мяне проста разарвала на часткі, калі прачытала пушкінскія «Маленькія трагедыі». Асабліва «Пір падчас чумы». Было такое ўражанне, што схапіла сваю душу за хвост. Вось жа яно! «Есть упоение в бою, и бездны мрачной на краю, и в разъяренном океане, средь грозных волн и бурной тьмы, и в аравийском урагане, и в дуновении чумы! Все, все, что гибелью грозит, для сердца смертного таит неизъяснимы наслажденья…».

Гэта было азарэнне, канец пошуку, сапраўды раскрыццё прошчы, калі я глядзела ў бездань, а бездань глядзела на мяне. Гэта была ўцямная сустрэча са смерцю. Альбо лепш так: са смерцю і яе праявамі, якія нагадваюць пра яе.

Карціны і іншыя сустрэчы

Потым было шмат такіх сустрэч. Карціны Брэйгеля і Дзюрэра, Carmina Burana Карла Орфа, пальцы музыкантаў, якія гралі са мной, пад якімі нараджалася ды памірала музыка, абдымкі каханага, начны Нёман і зоры над ім, і яшчэ, і яшчэ… Усяго не ўзгадаеш, асабліва тут і так.

Цяпер гэтае пачуццё жыве са мной бадай што кожны дзень. Салодкае, як пах гнілі, цяжкае і страшнае, як цікавы і адначасова жахлівы сон. Бо ўсё, што з намі адбываецца, — такое ж празмернае, такое ж небывалае, такое ж прывабнае, як сюжэты ўлюбёных кніг, як геніяльныя музычныя сугуччы, як крок у бездань, як лёс пакутнікаў і герояў.

І калі думаю пра сваіх блізкіх, якія ў турмах, пра дзяцей, у якіх аднялі дом, пра тых, кім захапляюся, хто перажывае цяпер жахі вайны, пра сяброў ці каханых, якія здрадзілі праўдзе, — ува мне пасяляецца смерць. Але вы б ведалі, наколькі яна прыгожая! І сваімі тонкімі шляхетнымі пальцамі яна грае на віяланчэлі, і спявае мне голасам Марка Грэхуты, і апранутая яна ў рыцарскую коту. І ні кроплі не смешная пры гэтым, як ні дзіўна.

Мы жывём у выбітны час. Калі можна дакрануцца да сапраўдных сябе, знайсці асалоду ў страху і зразумець, наколькі «нужные книги ты в детстве читал», наколькі важную музыку слухаў, наколькі глыбокія карціны бачыў. Дзякуй, што ўсё ідзе так, а не інакш. Усё слушна, усё як мае быць.

Тэгі: ГалоўнаеТаршэр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты