Аўторак, 3 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай

MOST MOST
9 студзеня 2026, 16:57
Навіны
A A
падручнік беларускай мовы

Падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1—B1. Фота: кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

Новы навучальны дапаможнік пад назвай «Беларуская мова. Практыкаванні і тэксты для чытання» выдадзены кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, заўважыла «Наша Ніва».

Кніга разлічаная на тых, хто вывучае беларускую мову як замежную на пачатковых і сярэдніх узроўнях (A1—B1), пра гэта паведамляе афіцыйная старонка кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Аўтарка — вядомая мовазнаўца і выкладчыца ўніверсітэта Вольга Трацяк. Яна вядомая ў беларускай дыяспары як актыўная папулярызатарка роднай мовы: з 2019 года Вольга з’яўляецца ініцыятаркай і арганізатаркай міжнароднай акцыі «Беларуская дыктоўка» ў Варшаве, якая праводзіцца да Дня роднай мовы.

Таксама даследчыца ўваходзіць у Камісію сертыфікацыі валодання беларускай мовай і Галоўны камітэт Алімпіяды беларускай мовы ў Польшчы.

Новае грунтоўнае выданне мае 330 старонак, на якіх змешчана 150 практыкаванняў і 50 тэкстаў для чытання. Як адзначаюць на кафедры, заданні складзеныя такім чынам, каб паступова і сістэмна развіваць моўныя кампетэнцыі: ад разумення пісьмовага тэксту да пашырэння лексічнага запасу і працы над граматыкай.

Заяўлены кошт кнігі — 39 злотых.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеларуская мова

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Дональд Туск

Польша — на первом месте в Европе по числу диверсий по заказу России. Среди исполнителей — украинцы и беларусы

MOST
2 сакавіка 2026, 15:47

Польша оказалась на первом месте среди государств, где чаще всего происходят диверсии, инспирированные Россией. Это следует из отчета Международного центра по борьбе с терроризмом и центра GLOBSEC. Выводы...

таксист в Польше

Можно ли в Польше детям до 13 лет кататься на электросамокатах? Изменения с 3 марта

MOST
2 сакавіка 2026, 12:12

С 3 марта в Польше вступают в силу новые правила вождения электросамокатов. Детям до 13 лет будет разрешено кататься на них только в жилых массивах под контролем взрослых....

соцсети в Польше

Соцсети не раньше 15 лет и суд над диверсантами. Главные новости Польши за неделю

MOST
1 сакавіка 2026, 17:06

Рассказываем, что случилось в Польше с 23 февраля по 1 марта 2026 года. В Сейме после обширной дискуссии проголосовали за поправки к закону о SEFE. Это крупная программа...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты