Субота, 1 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Варшаве пакажуць спектакль пра журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST

MOST MOST
28 студзеня 2026, 19:05
Навіны
A A
Апошнi сведак

Сцэна са спектакля «Апошнi сведка». Фота: Alexandra Kononchenko

У Варшаве пакажуць спектакль «Апошнi сведак» — гісторыю журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч. Пастаноўка адбудзецца 7 лютага на сцэне Teatr Powszechny.

П’еса заснаваная на гісторыях затрыманняў журналістаў у 2020 годзе. Яе герой Руслан кожны дзень едзе на ровары па вуліцах Гродна, збіраючы навіны. Ён таксама запісвае гісторыі мінулага свайго горада і яго жыхароў.

Але калі Гродна становіцца адным з цэнтраў беларускіх пратэстаў падчас прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, Руслан становіцца мішэнню пераследу. Раптам мяжа паміж праўдай і ілюзіяй размываецца. Калі сістэма яго ідэалаў разбураецца, ён бачыць выразныя паралелі паміж трывогамі сучаснасці і падзеямі мінулага. Адначасова журналіст даследуе каштоўнасці, якія фармуюць нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў.

Руслан Кулевіч кажа, што яго біяграфія — толькі частка вобраза галоўнага героя. Ён запісваў гісторыі жыхароў Гродна і ўжо ў вымушанай эміграцыі выдаў пра іх кнігу «Апошнія сведкі Гродна». Аднак многія павароты сюжэту і дэталі з’яўляюцца прыдумкай або творчым асэнсаваннем аўтараў спектакля.

Тэкст напісала Амалія Рызніч. У спектаклі задзейнічаны Міця Савелаў, які здымаўся ў «Кароне» (Netflix) і «Задачы трох цел» (Netflix).

Сцэнічная чытка спектакля «Апошнi сведак» (The Last Witness) упершыню была паказана ў лістападзе 2024 года ў Maxim Gorki Theater у Берліне.

Пасля спектакля ў Варшаве адбудзецца дыскусія на тэму «Перспектывы змен у Беларусі: 2026 год» з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў. Спектакль ідзе на англійскай, рускай i беларускай мовах з англійскімі субцітрамі, дыскусія пройдзе на англійскай мове.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыТэатр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

рынок в Гродно

Вся Biedronka в Гродно? Как товары из польских магазинов попадают на беларусские рынки и на сколько дорожают за время пути

MOST
31 ліпеня 2026, 15:50

Польскими продуктами питания в Беларуси вряд ли кого-то удивишь. На рынках предприниматели торгуют товарами из Biedronka и других польских сетей. На прилавках — чай, кофе, специи, шоколад и...

кузница

За полгода в Польшу не впустили почти 900 беларусов

MOST
31 ліпеня 2026, 12:16

В I полугодии 2026 года в Польшу не впустили 898 граждан Беларуси, следует из статистики Погранслужбы этой страны, которую изучил MOST. 800 беларусов развернули при попытке въехать из...

судят в Польше

В Польше будут судить бармена из Беларуси, который планировал поджог крупного склада

MOST
31 ліпеня 2026, 11:32

В Польше за попытку диверсии будут судить 28-летнего беларуса Виталия С. Согласно выводам следствия, он планировал поджог крупного склада по заказу иностранной разведки. О деле рассказали в Агентстве...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты