Аўторак, 14 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Пра злую эмігрантку». Беларуская спявачка выпусціла альбом, у якім перакрыжоўваюцца беларуская і польская мовы

MOST MOST
24 лютага 2026, 12:35
Гісторыі
A A
Chornabrova

Паліна Дабравольская (Chornabrova). Прэзентацыйныя матэрыялы альбома

Паліна Дабравольская, якая выступае пад псеўданімам Chornabrova, выпусціла музычны альбом M.I.L.A., у якім перакрыжоўваюцца беларуская і польская мовы і культуры. У хуткім часе спявачка выступіць у Варшаве з канцэртам-прэзентацыяй альбома. Напярэдадні падзеі MOST паразмаўляў з Палінай пра тое, як эмігранцкі досвед стварае падставу для творчасці. 

З музыкай Паліна была звязаная з дзяцінства. Яна скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, а таксама атрымала тэатральную адукацыю і з 2018 года развівалася ў рэжысёрскім напрамку, супрацоўнічаючы з незалежнымі тэатрамі.

— У 2020 годзе я сцягнула праграму для напісання музыкі — зрабіла эскіз гукавога перформанса. Так пачала працаваць з гукам, рабіць аўдыя-перформансы і паступова пісаць песні, — згадвае яна.

У 2021 годзе артыстцы прыйшлося двойчы эміграваць. Спачатку ў Кіеў, а праз паўгода яе запрасілі паўдзельнічаць у праекце «Новага тэатра» — так беларуска апынулася ў Польшчы.

— Калі пераязджала ў Кіеў, галоўнай рэччу, якую я ўзяла, быў мой заплечнік з абсталяваннем: камп’ютар, малюсенькія калоначкі, аўдыё-карта, мікрафон і некалькі правадоў. Тады думала, што ў любых умовах змагу рабіць тое, што мне падабаецца ў музычнай дзейнасці.

«Тэатральны хіп-хоп на беларускай мове — нішавы жанр»

Да 2024 года артыстка пад псеўданімам Chornabrova паспела выпусціць тры альбомы. Першыя два былі па-беларуску, трэці — на англійскай мове. Пасля, прызнаецца Паліна, ёй было «ментальна цяжка», яна спрабавала зразумець, як увогуле мусіць далей займацца музыкай.

— Думала: на якой мове я павінна гэта рабіць? Тэатральны хіп-хоп на беларускай мове — даволі нішавы жанр. Думала, англійская стане пэўнай агульнай мовай, каб і палякі маглі слухаць, але было яшчэ горш.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от ∀ΛOᴚᙠ∀NᴚOHƆ (@chornabrova.rc)


«Мой мозг ужо білінгвальны»

На адной з творчых рэзідэнцый артыстка пазнаёмілася са сваёй «будучай жонкай» Кэй, якая нарадзілася ў Польшчы. Над стварэннем альбома M.I.L.A. яны працавалі ўдваіх.

— У сваёй рэфлексіі я дайшла да такога: а чаму ўвогуле павінна прыстасоўвацца да кагосьці ў тым, як ствараю? Мой мозг думае напалову: у мяне жонка — полька, у жыцці я размаўляю па-польску, з беларускімі сябрамі і сябровачкамі — па-беларуску. Але мой мозг ужо білінгвіальны. Калі я пачала пісаць тэксты, то зразумела, што адзін радок ідзе па-польску, другі — па-беларуску. Нават у адным сказе словы могуць змешвацца.

Паліна дадае, што вырашыла не супраціўляцца і пісала так, як атрымліваецца. Напрыклад, у яе песнях можна сустрэць такія радкі:

«Siedzę nad Wisłą — бачу Свіслач,

Маё адлюстраванне размыта w myślach o domu.

Твар ужо не мой, але moja rzeczywistość.

Siedzę i zmieniam swoją przeszłość na przyszłość —

Мову на język, cik-cik — boom!»

Паліна адзначае, што самыя прыгожыя і паэтычныя радкі пісала Кэй. Таму альбом — іх сумесная праца.

Chornabrova
Паліна Дабравольская (Chornabrova). Прэзентацыйныя матэрыялы альбома

«Сучасны твар беларускай эмігранткі ў Варшаве»

Імя Міла, якім называецца альбом, — гэта мастацкае альтэр эга Паліны.

— Гэта адлюстраванне падвойнага, амбівалентнага сусвету. У кожнай песні розныя матывы — і польскія, і беларускія. Мэсэджы ў песнях складваюцца ў агульны ландшафт сучаснага твару беларускай эмігранткі ў Варшаве.

Альбом — гэта сумеснае выказванне Паліны і Кэй. З аднаго боку, гэта погляд асобы, якая ўсё жыццё пражыла ў Польшчы і добрае ведае грамадства гэтай краіны. З другога — чалавека, які прыехаў у гэтую краіну.

— Другая частка альбома — пра злую эмігрантку, якая задзяўбалася ад таго, якія палякі нацыяналісты і як яны ненавідзяць сваіх дзяцей і старых, гей-супольнасць, — гіпербалізуе Паліна.

«Ніхто не пагодзіцца ўзяць мяне на працу»

Па словах артысткі, зарабляць на жыццё творчасцю цяпер дастаткова складана. Уладкавацца на сталую працу Паліна таксама не можа, бо часам мусіць з’язджаць на творчыя рэзідэнцыі.

— Мне кожныя два месяцы давядзецца браць адпачынак на тыдзень — мяне нават не возьмуць на працу з такімі ўмовамі, — кажа беларуска.

Пакуль Паліна падпрацоўвае — часам кур’еркай, а раз на тыдзень праводзіць заняткі па тэатральным мастацтве.

Артыстка лічыць, што, калі б больш людзей падтрымлівала музыкаў і карысталася іх творчасцю не праз стрымінгі або пірацкія сэрвісы, а набываючы дыскі, прыбытак быў бы вышэйшым.

«Будзе класна»

28 лютага ў варшаўскім клубе Chmury адбудзецца канцэрт Паліны. Сярод слухачоў артыстка спадзяецца ўбачыць беларусаў, палякаў і ўкраінцаў.

— Будзе класна. Клуб мультынацыянальны і альтэрнатыўны — там побач намаляваны мурал, дзе вельмі шмат сцягоў. У тым ліку БЧБ-сцяг, украінскі сцяг, сцяг Палестыны і ўсіх дзяржаў, якія павінны быць незалежнымі, — кажа артыстка.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеларуская моваГалоўнаеМузыка

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

перевод пенсии в Польшу

«Приходит 180 евро, из них 30 забирают». Беларуска перевела пенсию в Польшу и не жалеет

MOST
13 красавіка 2026, 18:44

Маргарита получает беларусскую пенсию на карту польского банка. Правда, из 180 евро теряется примерно 30. Но зато отпала необходимость составлять доверенности на проведение операций в Беларуси и волноваться...

Влодава

«Было дело, дроны тут летали». Съездили во Влодаву — польский город у границ с Беларусью и Украиной

MOST
13 красавіка 2026, 15:36

Влодава — город на самом стыке Польши, Беларуси и Украины. Беларусский агрогородок Томашовка — сразу за Бугом, до Украины — примерно 6 километров. Столетие назад здесь соседствовали евреи,...

секонд-хенд во Вроцлаве

«В моей душе нет торгаша». Беларуска вложила 20 тысяч злотых в секонд-хенд в Польше, а теперь пытается его продать

MOST
10 красавіка 2026, 12:41

Виктория купила секонд-хенд во Вроцлаве, хотя раньше никогда не работала в торговле. Разобралась в поставках, ценах и работе с клиентами. Но почувствовала, что этот бизнес «не ее». Теперь...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты