25 сакавіка беларусы адзначаюць Дзень Волі — 108 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. З гэтай нагоды ў Польшчы пройдуць святочныя мерапрыемствы: лекцыі, маршы, канцэрты і культурныя акцыі. Расказваем, што запланавана ў гарадах Польшчы з 22 па 31 сакавіка.
Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская заклікала далучацца да мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Волі.
— Так, сёння мы раскіданыя па ўсім свеце, але не адмовіліся ад нашых мараў і мэтаў. Беларусь жыве ў нас, дзе б мы ні былі. І калі ў вашым горадзе плануецца імпрэза ці акцыя, якую ладзіць мясцовая дыяспара, далучайцеся. Бярыце з сабой сцягі — беларускія і ўкраінскія, сімволіку, але таксама не забывайцеся прытрымлівацца правілаў бяспекі. А асабіста мы зможам пабачыцца 28 сакавіка на маршы ў Варшаве. Я ўжо чакаю нашай сустрэчы, — распавяла Ціханоўская.
Мерапрыемствы ў Польшчы
Беласток
22 сакавіка
10:00 — Боская літургія і малебен, канцэрт беларускіх песень,
Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1
12:00 — Сустрэча «Святкаванне Дня Волі ў найноўшыя часы»,
Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32
14:00 — Віктарына «А што ты ведаеш пра БНР?»,
Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32
16:00 — Мітынг-канцэрт, выступ Андрэя Хадановіча,
plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kościuszki 10
25 сакавіка
16:00 — Канцэрт украінскага хору Kalyna,
Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32
18:00 — Канцэрт «Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра» (па запрашэннях),
Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Świętego Rocha 5, lok. 32
28 сакавіка
11:00 — Квэст «Ад Грынявіцкага да Балаховіча»,
ul. Warszawska 40
31 сакавіка
18:00 — Спектакль «Мая мама ў турме»,
Książnica Podlaska, ul. Marii Curie-Skłodowskiej 14A
Варшава
28 сакавіка
16.00 — маштабнае святкаванне Дня Волі,
Plac Trzech Krzyży
Шэсце з нацыянальным сцягам да Plac Zamkowy. У праграме выступы, канцэрт, кірмаш
Кракаў
24 сакавіка
20:20 — Квіз да Дня Волі,
Mikołajska 4/6
25 сакавіка
18:00 — Марш і мітынг. Марш да вежы ратушы на цантральнай плошчы. Там адбудзецца мітынг.
Plac Wielkiej Armii Napoleona.
26 сакавіка
19:40 — гульня-сімуляцыя БНР,
ul. Mikołajska 4/6
27 сакавіка
19:00 — рок-канцэрт «Незалежная Беларусь»,
Klub RE ul. Św. Krzyża 4
28 сакавіка
19:00 — кінапрагляд «Куля для нязгодных»,
ul. Mikołajska 4/6
Гданьск
21 сакавіка
14:00 — адкрыццё памятнага крыжа ў гонар змагароў за вольную Беларусь,
Гарнізонныя могілкі, ul. Dąbrowskiego 2
17:00 — паэтычна-музычны вечар,
Obłackie Centrum Edukacji i Kultury, ul. Elżbietańska 9/10
25 сакавіка
16:00 — прастора для мастакоў і ініцыятыў, Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці — зімовы сад (1 паверх)
17:30 — урачыстае святкаванне
18:00 — дыскусія пра БНР, бібліятэка EЦС.
19:30 — канцэрт Volny Chor, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці
Уроцлаў
25 сакавіка
17:00 — збор і марш з нагоды Дня Волі,
Plac Wolności → Pręgierz Rynek
18:30 — Польска-беларуская вечарына і перфарматыўныя чытанні,
Instytut Grotowskiego, Rynek-Ratusz 27
Шчэцін
25 сакавіка
18:00–21:00 — вечар памяці і салідарнасці,
каля Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa
Торунь
24 сакавіка
18:00 — сустрэча пра Караткевіча,
Kościół św. Józefa (wejście A), Św. Józefa 23/35.
25 сакавіка
19:00 — мітынг да Дня Волі,
помнік Мікалаю Каперніку.
Быдгашч
21 сакавіка
16:00 — «Гонар і годнасць. Міфы і праўды пра шляхту ВКЛ»,
Muzeum Kanału Bydgoskiego, ul. Staroszkolna 10
28 сакавіка
16:00 — мітынг з нагоды Дня Волі,
Most Jerzego Sulimy-Kamińskiego



