Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Працаваў чатыры гадзіны ў дзень — і зарабіў на адпачынак у Італіі. Беларус — пра заробак кур’ера ў Польшчы

MOST MOST
16 красавіка 2026, 18:39
Гісторыі
A A
праца кур'ерам у Польшчы

Фота з архіва Максіма

За працоўны дзень Максім траціць каля 2500 калорый і праязджае на ровары 50-70 кіламетраў. Ён студэнт польскага ўніверсітэта, але падпрацоўвае кур’ерам. Гэтая праца дазволіла нават накапіць на адпачынак у Італіі для дваіх — у падарожжа беларус адправіўся разам з жонкай. Колькі зарабляюць кур’еры і ў якіх умовах працуюць, ён расказаў MOST.

Максіму 22 гады. Ён дыстанцыйна паступіў у польскі ўніверсітэт — і прыехаў у Польшчу ў верасні 2025 года. Яму была забяспечаная стыпендыя ў памеры каля 2000 злотых, але, крыху прызвычаіўшыся да новай краіны, Максім заняўся пошукам працы.

Кур’ерскім службам заўсёды патрэбныя людзі, але, каб пачаць працу, трэба было інвеставаць грошы ў ровар і спецыяльную торбу. На гэта Максім патраціў 1300 і 50 злотых, адпаведна.

— Ровар можна купіць і за 300 злотых на olx (папулярная гандлёвая анлайн-пляцоўка ў Польшчы. — Заўв. MOST), — кажа Максім. — Я проста купіў ровар, які вельмі даўно хацеў.

«Не турбуе бензін па восем злотых»

Працэс афармлення на працу заняў менш за гадзіну, а з дакументаў спатрэбіліся толькі беларускі пашпарт і пасведчанне аб навучанні з універсітэта.

Кур’еры самастойна абіраюць, якім спосабам дастаўляць замовы — пешшу, на ровары ці на аўтамабілі. Максім, назіраючы за некаторымі калегамі, цешыцца, што абраў для сябе менавіта такі транспарт. Галоўнай перавагай ён лічыць мабільнасць, да таго ж не трэба купляць дарагое паліва.

— А ровар купіў адзін раз — і цябе не турбуе бензін па восем злотых, — смяецца хлопец. — Да таго ж я гляджу, у што ператварыўся мой ровар праз шэсць месяцаў актыўнай працы, і я не ўяўляю, што было б з машынай.

Замаўлялі выкінуць смецце і прывезці пакупку з секс-шопа

У асноўным Максім працуе праз аплікацыю Glovo, таму што адтуль паступае найбольшая колькасць заявак. Аднак часам хлопец прымае замовы з Uber і Wolt. Звычайна людзі замаўляюць ежу, але здараюцца і незвычайныя сітуацыя.

— Аднойчы мяне папрасілі выкінуць смецце, — усміхаецца хлопец. — У прыладзе было напісана pick up — тыпу «вазьмі». Я пачаў чытаць апісанне [замовы], а там напісана «Прашу выкінуць смецце». Я падняўся на паверх — а там сапраўды стаіць смецце. За гэтую замову мне заплацілі 12 злотых. Даволі добрая аплата.

Таксама Максіма прасілі забраць пасылку з пачкамата і нават прывезці замову з секс-шопа.

Максім перыядычна атрымлівае ад кліентаў чаявыя, але адзін выпадак яго напраўду здзівіў. Нехта замовіў макароны за 10 злотых, а чаявых пакінуў 20. Хлопец старанна павёз замову. На месцы яго сустрэла жанчына ва ўзросце.

— Я аддаў ёй замову, спусціўся — і яна выходзіць да мяне. Думаю: «Ну ўсё, будзе на мяне за штосьці лаяцца», — згадвае хлопец. — А яна кажа па-англійску: «Я там паглядзела, што дала недастаткова чаявых. Прабач. На, гэта ўсё, што я маю», — і працягвае мне руку з шасцю злотымі манетамі. Я з ёй паразмаўляў, [апынулася, яна з Амерыкі]. І сказала, што ў яе ёсць сябры з Беларусі.

«Браў самыя танныя пончыкі»

За працоўны дзень Максім праязджае мінімум 50 кіламетраў, максімум — 70. Паводле мабільнай аплікацыі, беларус траціць каля 2500 калорый. Такую фізічную нагрузку ён лічыць плюсам, паколькі яна дазваляе яму падтрымліваць добрую фізічную форму.

Перад працай кур’ер стараецца сытна паесці — менавіта гэта, паводле яго слоў, дапамагае не стамляцца надта хутка. Ён згадвае, як аднойчы выехаў на змену, лёгка паеўшы, — і праз пяць гадзін працы ледзь не страціў прытомнасць.

З сабой у дарогу Максім бярэ перакус — сушаныя фінікі, а таксама гатуе «ультракаларыйную жыжу», якую п’е падчас працы.

— 70 грамаў цукру на літр, адзін грам солі і адзін грам цытрынавай кіслаты, — дзеліцца ён рэцэптам. І дадае: — Раней браў яшчэ самыя танныя шакаладныя пончыкі з Lidl (сетка крам у Польшчы. — Заўв. MOST) — гэта таксама дапамагала.

«Цяпер заробку амаль няма»

У дзень Максім працуе ў сярэднім па чатыры-пяць гадзін. За гэты час ён паспявае выканаць 12 замоў. Паводле беларуса, гэта здавальняючая колькасць, але з пацяпленнем ён стараецца выконваць больш.

Заробак залежыць ад каэфіцыента, які ўсталёўвае служба дастаўкі. Каэфіцыенты зменныя — іх відаць перад пачаткам працы. Хлопец згадвае, што ў адзін дзень ён змог даставіць 15 замоў, але атрымаць усяго 115 злотых, а ў іншы — выканаць 11 даставак і зарабіць 135 злотых.

Зімой каэфіцыент быў вышэйшым — і за гадзіну атрымлівалася зарабіць 38 злотых. З надыходам вясны канкурэнцыя вырасла — і цяпер сума знізілася да 28 злотых.

— Цяпер працаваць — казка, але заробку амаль няма, — скардзіцца хлопец. — У студзені зарабіў 3800 злотых, а ў мінулым месяцы выйшла 2600.

«За што я аддаў 12 еўра? Гэта проста макароны са шкваркамі»

Дзякуючы нізкай канкурэнцыі ў зімовы перыяд Максім здолеў адкласці грошы на падарожжа ў Італію разам з жонкай. Яна таксама працуе,  таму ўнесла і свой уклад у агульны бюджэт паездкі.

На востраве Сіцылія сям’я правяла дзевяць дзён і выдаткавала на падарожжа каля 2 тыс. еўра. Пералёт у абодва бакі абышоўся ў 730 злотых, арэнда апартаментаў — у 1600. Астатнія сродкі пайшлі на харчаванне і забавы.

Сняданкі ў Максіма з жонкай былі даволі простыя: яны пілі каву і елі бутэрброды — чыабату з сіцылійскай каўбасой.

— Кожны дзень абедалі ў рэстарацыях і аддавалі па 50 еўра, — згадвае хлопец. — Я браў усе стравы з меч-рыбай і хацеў пакаштаваць пасту карбанара менавіта ў Італіі, але яна мне не зайшла. За што я аддаў 12 еўра? Гэта проста макароны са шкваркамі.

Італія
Фота з архіва Максіма

Таксама маладыя людзі адкрылі для сябе і іншыя італьянскія прысмакі.

— Знайшлі тэмку заходзіць у кавярні, куды ходзяць звычайныя італьянцы, і купляць аранчыні — гэта шар з рыса ў паніроўцы, абсмажаны ў фрыцюры, а ўнутры — начынка, напрыклад рагу — фарш, таматная паста і гарох. Яны вельмі смачныя, нажорыстыя і каштуюць усяго 1,5 еўра. Плюс яшчэ еўра за амерыкана, — расказвае Максім.

Таксама яны пакаштавалі знакамітыя сіцылійскія апельсіны і наведалі мясцовы рыбны рынак. Там за два кілаграмы вялікіх сіцылійскіх крэветак, паўкілаграма чырвонай рыбы і столькі ж меч-рыбы пара аддала ўсяго 50 еўра.

«Навошта яшчэ нешта аддаваць?»

Акрамя знаёмства з італьянскай кухняй, Максім з жонкай шмат шпацыравалі па горадзе. Плаціць за экскурсіі асабліва не даводзілася, бо славутасці знаходзіліся ў пешай даступнасці.

— Проста ідзеш па горадзе — а тут рымскія разваліны, якім 1800 гадоў. Ну навошта яшчэ нешта аддаваць? — кажа хлопец. — Часта хадзілі на мора.

Таксама маладыя людзі наведвалі суседнія гарады. У Сіракузах яны пабывалі ў старажытнарымскім амфітэатры. Уваход каштаваў 15 еўра з чалавека.

А яшчэ ў беларусаў атрымалася падняцца на вулкан Этна. Аднак тут яны вырашылі абысціся без арганізаванай экскурсіі, каб зэканоміць грошы.

— Праваднік каштуе 50 еўра, фунікулёр — таксама 50 еўра, то-бок за дваіх — 100, — падлічвае Максім. — Праваднік без фунікулёра цябе не павядзе, таму мы самі пешкі падняліся на 3000 метраў.

Адпачынкам сям’я засталася задаволеная. Максім адзначае, што праца была таго вартая.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеПраца ў Польшчы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

мурал в Познани

17-летняя беларуска организовала создание мурала в Познани. На нем девушки из Беларуси и Польши

MOST
6 лістапада 2026, 19:31

17-летняя беларуска Алиса живет в Польше почти год. За это время она успела организовать свой первый большой проект — создание польско-беларусского мурала в Познани. На рисунке две девушки...

Znieczulenie

В польском сериале, который вышел на Netflix, один из персонажей — беларусский врач. У него на спине выжжено «здраднік»

MOST
6 лістапада 2026, 18:57

История беларусского врача, вынужденно покинувшего родину после протестов, стала одной из сюжетных линий польского сериала «Анестезия» (Znieczulenie), который вышел на стриминговой платформе Netflix. Она показывает драму многих талантливых...

арест недвижимости эмигрантов

«Сколько же отнимать всего можно?» Беларус отказался возвращаться из Польши — теперь у него забирают имущество

MOST
6 лістапада 2026, 12:17

Дмитрий Банит уехал из Беларуси в Польшу в декабре 2020 года, после того как против него возбудили уголовное дело из-за комментариев в интернете. Весной 2026 года его заочно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты