Пятніца, 17 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Нават не зараблю на тым, што прадаю». Схадзілі на кніжны кірмаш у Беластоку, дзе ёсць і беларускі стэнд

MOST MOST
17 красавіка 2026, 21:03
Гісторыі
A A
Кніжны кірмаш у Беластоку

Стэнд беларускіх выдавецтваў. Фота: MOST

У Беластоку пачаў працу найбуйнейшы кніжны кірмаш Усходняй Польшчы — Targi Książki. Удзельнічаюць у ім і беларускія выдаўцы, якія працуюць у эміграцыі. Журналістка MOST наведала мерапрыемства, прыгледзелася да цэн і даведалася, якія кнігі цяпер у трэндзе і ці зацікаўленыя польскія выдаўцы супрацоўнічаць з беларускімі.

«Гэта я ўжо чытала. Ёсць нешта новае?»

Кірмаш адкрыўся 17 красавіка ў холе Беластоцкага стадыёна. У пятніцу ўдзень наведвальнікаў шмат — у памяшканнях стаіць гул, стэнды мільгацяць вокладкамі на любы густ.

— Не, гэта я ўжо чытала. А ёсць нешта новае? — цікавіцца пакупніца каля стэнда варшаўскага культурна-гістарычнага выдавецтва SEDNO.

Прадавец раіць жанчыне звярнуць увагу на кнігу пра славацкіх пісьменнікаў эпохі мадэрнізму. Жанчына сыходзіць, але праз хвіліну вяртаецца.

— Усё ж пагляджу, — усміхаецца яна.

Кніжны кірмаш у Беластоку
Фота: MOST

Школьнікам — комікс пра абарону Гродна, дарослым — кніга пра Дональда Трампа

На стэндзе польскага Інстытута нацыянальнай памяці заўважаем комікс пра абарону Гродна 1939 года.

— Вядома, палякам цікавая гэтая тэма, бо яны абаранялі горад ад расійскай арміі, — расказвае прадавец. — Тут, у Польшчы, мы можам гаварыць на гэтую тэму больш адкрыта, чым у Беларусі. А сам комікс разлічаны на вучняў пачатковых класаў.

Кніжны кірмаш у Беластоку
Комікс пра абарону Гродна. Фота: MOST

Здаецца, коміксы цікавяць не толькі дзяцей і падлеткаў. Каля тэматычнага стэнда сапраўдны ажыятаж. Прадуць выданні, прысвечаныя сусвету Marvel, мумі-тролям і нават Дональду Трампу.

Выбіраем графічны раман «Маўс» Арта Шпігельмана, які распавядае пра Халакост. Кніга каштуе 98 злотых. Але калі адарваць свежанаклеены цэннік, можна ўбачыць, што раней комікс каштаваў 75 злотых.

— Выдатнае выданне, — запэўнівае прадавец.

Кніжны кірмаш у Беластоку
Зона коміксаў. Фота: MOST

«Людзям нецікавая літаратура, над якой трэба думаць»

Выдавецтва Kontynenty спецыялізуецца на трэвэл-літаратуры. Вокладкі кніг — з мінімалістычнымі малюнкамі, спакойных адценняў. Патэнцыйнаму пакупніку адразу рэкламуюць нядаўна выдадзеную кнігу, прысвечаную Японіі:

— Аўтарка некалькі гадоў пражыла ў Японіі і вельмі паглыбілася ў тэму.

Наведвальнік шматзначна хмыкае, але браць кнігу пакуль не наважваецца.

Стэнд «Змрочнага выдавецтва» (Wydawnictwo mroczne) аформілі адпаведна: кантрасныя чорна-чырвоныя вокладкі кніг чаргуюцца са штучнымі свечкамі. Прадаўцы бавяць час за размовай.

— Людзям нецікавая літаратура, над якой трэба думаць. Цяпер мода на нон-фікшн, літаратуру фактаў, дэтэктывы і, вядома ж, раманчыкі — куды ж без іх, — уздыхае прадстаўнік іншага выдавецтва — JanKa. — Вы паглядзіце навокал, усе тоўпяцца каля яркіх вокладак. Гэта і зразумела: пасля цяжкага працоўнага дня, калі галава забітая, не захочаш браць у рукі складаную кнігу.

Выдавец тлумачыць, што друкуе нішавых аўтараў, якія працуюць на мяжы прозы і філасофіі.

— Мае кнігі каштуюць 35 злотых — я нават не зараблю на тым, што прадаю, — наракае ён.

Кніжны кірмаш у Беластоку
Фота: MOST

«Я вучыў беларускую мову — хацеў купіць кнігу, якую будзе няцяжка чытаць»

Беларускім выдаўцам адвялі асобны стэнд. Людзей каля яго шмат — пакуль знаёмімся з асартыментам, да прадаўцоў падыходзіць мужчына.

— Я вучыў беларускую мову і хацеў бы набыць кнігу, якую мне будзе няцяжка чытаць, — тлумачыць пакупнік.

Кніжны кірмаш у Беластоку
Фота: MOST

На стэндзе прадстаўлена каля 10 беларускіх выдавецтваў, сярод якіх «Мяне няма», «Камунікат», Gutenberg і іншыя.

— Прадстаўленыя кнігі выдавецтваў, якія дзейнічаюць у эміграцыі і выдаюць кнігі рознага тыпу: і мастацкую, і гістарычную, і дзіцячую літаратуру, а таксама пераклады. У асноўным гэта кнігі на беларускай мове, але таксама ёсць на рускай і пераклады на польскую, — расказвае заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі Кamunikat.org Яраслаў Іванюк.

«Трэба будзе выходзіць да польскіх выдаўцоў і аўтараў»

Цікавімся ў Яраслава, ці застаюцца беларускія аўтары па-ранейшаму ўнутры лакальнай бурбалкі альбо пачынаюць супрацоўнічаць з польскім кніжным рынкам.

— Нават сёння, ходзячы па кірмашы, я паразмаўляў з польскімі выдаўцамі, аўтарамі. Запытваўся ў іх, ці былі бы яны зацікаўленыя ў выданні сваіх кніг на беларускай мове, — кожны з іх з цікавасцю мяне паслухаў. Я размаўляў з выдаўцамі, якія займаюцца фантастыкай, таму што на беларускіх стэндах людзі вельмі часта пытаюць пра кнігі накшталт «Уладара пярсцёнкаў», «Гары Потэра» або кнігі з жанру дарк-фантастыкі. Другая рэч, якой нам вельмі не хапае, — дзіцячая літаратура.

Кніжны кірмаш у Беластоку
Стэнд беларускіх выдавецтваў. Фота: MOST

Яраслаў лічыць, што беларускім выдавецтвам, якія эмігравалі, будзе надзвычай складана супрацоўнічаць з пісьменнікамі, якія засталіся ўнутры краіны. А іх, паводле яго слоў, у Беларусі ўсё яшчэ нямала.

Ёсць і іншая праблема — кнігі, якія выдаюцца за мяжой, у Беларусі становяцца непажаданымі. Гэта разрывае сувязі паміж аўдыторыяй і аўтарамі.

— Асноўныя гульцы (выдаўцы. — Заўв. MOST) прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Кантакт з такім фарміраваннем — крымінальная адказнасць і некалькі гадоў турмы, ніхто на такое не пойдзе. Таму, мяркую, трэба будзе выходзіць да польскіх выдаўцоў і аўтараў, — разважае суразмоўца.

Кніжны кірмаш у Беластоку будзе працаваць на Chorten Arena да 19 красавіка ўключна.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеластокГалоўнаеЛітаратураРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

счет в польском банке

У беларуса закончился ВНЖ в Польше. Теперь он не может вывести деньги со своего счета в бизнес-инкубаторе

MOST
17 красавіка 2026, 19:31

Степан (имя изменено) преподает в Польше английский язык. Договоры с клиентами заключает через бизнес-инкубатор. У мужчины есть счет, куда поступает заработок, который он затем переводит на свой личный...

Андрей Паук

«Польские корни есть — документов нет». Андрей Паук, который разыгрывает чиновников, рассказал о жизни на две страны

MOST
17 красавіка 2026, 16:39

В польский Белосток блогер Андрей Паук приезжает из Литвы все чаще. Как признается, здесь у него «дела любовные и творческие проекты». Журналист MOST поговорил с ним о том,...

ChatGPT

«Мадэлі жартуюць на ўзроўні падлетка». Эксперт патлумачыў, як штучны інтэлект разумее беларускую мову

Хрысціна Гараніна
17 красавіка 2026, 13:50

Ці разумее штучны інтэлект (ШІ) беларускую мову? Чаму часам ён адказвае «Жыве!» і дадае чырвона-зялёны сцяжок? Ці адрозніваюць мадэлі «наркамаўку» і тарашкевіцу? І чаму часам ШІ жартуе, як...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты