Субота, 19 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Варшаве і Беластоку прайшлі акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

MOST MOST
22 мая 2026, 09:47
Навіны
A A
акцыя Беласток

Акцыя да Дня салідарнасці з палітзняволенымі. Беласток. Фота: Дыяспара беларусаў Беластока

У польскіх гарадах прайшлі акцыі, прымеркаваныя да Дня салідарнасці з палітычнымі зняволенымі, які адзначаецца 21 мая. У Варшаве мерапрыемства адбылося каля офіса Еўрапарламента, а ў Беластоку — каля консульства Беларусі. Паводле даных праваабарончага цэнтра «Вясна», зараз у беларускіх турмах знаходзіцца 841 чалавек, прызнаны палітвязнем.

Дзень салідарнасці з палітзняволенымі адзначаецца па ініцыятыве праваабаронцаў 21 мая. Дата прымеркаваная да гадавіны смерці Вітольда Ашурка — актывіста з Бярозаўкі каля Ліды, які быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі і загінуў пры нявысветленых абставінах 21 мая 2021 года ў калоніі ў Шклове.

У Беластоку акцыя прайшла каля консульства Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць палітвязняў, памерлых за кратамі. Некаторыя з прысутных выступілі з прамовамі, у якіх заклікалі не забывацца пра беларусаў, што застаюцца ў турмах. Актывісты трымалі ў руках плакаты з партрэтамі палітычных зняволеных.

акцыя Беласток
Акцыя да Дня салідарнасці з палітзняволенымі. Беласток. Фота: Дыяспара беларусаў Беластока

Акцыя ў Варшаве адбылася каля офіса Еўрапарламента на вуліцы Свентакшыскай, паведамляе Белсат. Удзельнікі прадставілі інсталяцыю «#67», назва якой адсылае да колькасці месцаў зняволення ў Беларусі. На стэндах з кратамі былі прымацаваныя фотаздымкі палітычных зняволеных. Пад кожным з партрэтаў размешчаны QR-код, які вядзе на старонку з інфармацыяй пра палітвязня.

акцыя Варшава
Акцыя да Дня салідарнасці з палітзняволенымі. Варшава. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Падчас акцыі прадстаўнікі Еўрапарламента перадалі намесніку кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўлу Латушку заяву з нагоды Дня салідарнасці.

— Сёння мы выказваем нашую нязменную салідарнасць з больш як 800 палітычнымі зняволенымі і ўсімі тымі, хто пераследуецца паводле палітычных матываў і застаецца за кратамі ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што нядаўняе вызваленне шэрагу затрыманых з’яўляецца пазітыўнай падзеяй, якая прыносіць палёгку многім сем’ям, яно не адлюстроўвае сістэмных зменаў у рэпрэсіўнай палітыцы рэжыму. Палітычна матываваныя арышты, судовыя пераследы і пакаранні працягваюцца штодня, — гаворыцца ў заяве.

акцыя Варшава
Павел Латушка на акцыі да Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Варшаве. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У гэты ж дзень у Варшаўскай Цытадэлі была адкрытая выстава «Галасы з-за кратаў», якую падрыхтаваў Музей Вольнай Беларусі.

Мітынг, прысвечаны Дню салідарнасці з палітвязнямі, пройдзе ў Варшаве 24 мая а 14:00 каля помніка Мікалаю Каперніку ў Кракаўскім прадмесці.

Паводле падлікаў праваабарончага цэнтра «Вясна», на гэты момант у Беларусі 841 чалавек прызнаны палітвязнем, сярод іх 60 чалавек у цяжкім фізічным стане, 26 — ва ўзросце больш за 60 гадоў, восем палітвязняў маюць інваліднасць. 26 палітвязняў з’яўляюцца шматдзетнымі бацькамі. З 2020 года ў беларускіх турмах памерлі або загінулі дзевяць палітвязняў.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

вотум доверия правительству

Туск: В планах России — гибридные удары по Польше и другим странам, поддерживающим Украину

MOST
18 верасня 2026, 12:53

Россия может нанести удары беспилотниками и ракетами по государствам, поддерживающим Украину, в том числе по Польше, заявил премьер-министр Дональд Туск, выступая в Сейме перед визитом в Украину. «Поздняя...

АЗС

В Польше разрабатывают законопроект, который может снизить цены на топливо на 2,60 злотого

MOST
18 верасня 2026, 09:13

Канцелярия президента Польши представила законодательную инициативу Paliwo Kosztuje Normalnie («Топливо стоит нормально»). Предполагается, что она снизит розничную цену литра на 1,75-2,60 злотого. Ранее Кароль Навроцкий не подписал правительственный...

Освобожденные политзаключенные

Десять политзаключенных из освобожденных 16 сентября переедут в Польшу

MOST
17 верасня 2026, 20:35

Из 25 политзаключенных, освобожденных 16 сентября, десять переедут в Польшу. Об этом заявил дипломатический советник Светланы Тихановской Денис Кучинский. Переезд планируется на утро 18 сентября. По его данным,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты