Субота, 18 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Плана Б ў нас няма». Украінка расказала пра феномен адкладзенага жыцця праз доўгую легалізацыю ў Польшчы мужа-беларуса

MOST MOST
3 чэрвеня 2026, 12:42
Гісторыі
A A
легализация в Польше

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Ketut Subiyanto / Pexels.com

Украінка Аліна і беларус Віктар (імёны змененыя) пазнаёміліся анлайн, сустрэліся ў Польшчы, а ажаніліся ў Грузіі. Аднак праз нявызначанасць у легалізацыі Віктара планаваць будучыню маладзёнам складана. Пра жыццё ў стане пастаяннага чакання Аліна расказала MOST.

З будучым мужам Аліна пазнаёмілася ў сацсетках. Некаторы час яны проста чыталі паведамленні адзін аднаго і абменьваліся каментарыямі.

— Нейкі яго каментарый мяне вельмі рассмяшыў. Я ўспомніла, што гэта ўжо не першы раз, і вырашыла напісаць яму асабіста, — успамінае яна.

На момант знаёмства Віктар ужо некалькі месяцаў жыў у Польшчы. Аліна ведала, што ён пакінуў радзіму праз страх перад магчымымі рэпрэсіямі.

— Ён распавядаў, што апошняй кропляй стаў напад Расіі на Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, а таксама саўдзел яго краіны ў гэтым, — кажа Аліна. — Для мяне як украінкі не было нейкай перадузятасці да яго як да беларуса, бо мы маем падобныя погляды.

Пасля доўгай перапіскі маладзёны ў верасні 2022 года сустрэліся ў Польшчы. А ўжо праз два месяцы пасля гэтага Аліна пераехала жыць у гэтую краіну.

— Я ехала без нейкага вялікага плана. Разумела толькі, што хачу жыць з каханым чалавекам і што разам мы лёгка справімся з усімі магчымымі цяжкасцямі, — кажа яна.

Шлюб паміж чаканнем

На пачатку 2023 года Віктар падаў дакументы на ВНЖ ад працы. Карты побыту ён чакаў амаль год.

— Памятаю, што справа пайшла хутчэй пасля таго, як ён напісаў ponaglenie (скаргу на зацягванне часу разгляду справы. — Заўв. MOST) дзесьці пасля васьмі месяцаў чакання, — успамінае жанчына. — Усе адразу неяк заварушыліся, рашэнне выдалі праз пару месяцаў, але атрымання самой карты побыту давялося чакаць яшчэ столькі ж.

У Польшчы малады чалавек працягнуў удзел у беларускім палітычным жыцці. Адну з ініцыятыў, з якой ён супрацоўнічаў, не хаваючы твар, пазней у Беларусі прызналі «экстрэмісцкай». Таму мужчына ў лютым 2025 года, прыкладна праз год пасля атрымання карты побыту, папрасіў у Польшчы міжнароднай абароны. З таго часу ён чакае рашэння, але пакуль справа не разгледжаная.

— Добра, што ў адносна стабільны перыяд мы паспелі злятаць у Грузію, каб ажаніцца, — сумна ўсміхаецца Аліна, маючы на ўвазе год паміж легалізацыйнымі працэдурамі. — У Віктара праз месяц скончыцца тэрмін дзеяння пашпарта, а яшчэ праз тры — той самай доўгачаканай карты побыту, — адзначае Аліна. — А навін па справе аб наданні міжнароднай абароны няма ўжо больш за год. І ты ўжо не можаш напісаць нейкі ліст, каб хоць неяк паўплываць на сітуацыю. Застаецца толькі чакаць.

«Жыццё сям`і нібыта не можа распачацца нармальна»

Аліна кажа, што ў падвешаным стане апынуўся не толькі яе муж, але і яна.

— Складана выйсці на новы ўзровень жыцця: думаць пра змену працы, машыну, уласнае жытло. Перад кожнай больш-менш вялікай пакупкай думаеш: а што, калі разгляд справы мужа скончыцца дрэнна і гэтыя грошы могуць спатрэбіцца: на адвакатаў ці, напрыклад, пераезд? — тлумачыць яна.

Паводле жанчыны, асабліва цяжка планаваць сямейную будучыню.

— Мы ўжо ў такім узросце, калі можна думаць пра дзяцей. Але цяжка гэта рабіць, калі ты не ведаеш, дзе сам будзеш праз дзень, месяц ці год, — кажа яна. — Таму прысутнічае адчуванне, што жыццё нашай сям`і нібыта не можа нармальна распачацца.

Аліна знаходзіцца ў Польшчы на падставе часовай аховы ўкраінцаў — так званага статусу UKR. Яна кажа, што тэарэтычна, калі б у яе нават узніклі праблемы з легалізацыяй, яна магла б вярнуцца дадому, але Віктар і ва Украіну паехаць не зможа.

— А плана Б ў нас, калі шчыра, няма.

«Усё робіцца неяк няпэўна, асцярожна, з аглядкай»

Аліна перажывае за стан мужа.

— Мне вельмі шкада, што, акрамя ўсіх іншых эмігранцкіх цяжкасцяў, яму даводзіцца яшчэ й чакаць дакументаў — без разумення тэрмінаў і выніку, — кажа яна. — Ён трымаецца, духам не падае. Але ўзровень трывожнасці і стомленасці высокі. Нават на выходных яму складана проста адпачыць, расслабіцца, — апісвае Аліна.

Гэта ўплывае і на іх паўсядзённае жыццё. Напрыклад, жанчыне часам не хапае сумесных актыўнасцяў.

— Я люблю адкрываць нешта новае — кудысьці хадзіць, ездзіць, лятаць. Віктар жа падчас чакання разгляду справы — што першай, што цяпер — не можа выязджаць з краіны. Ды й увогуле праз усе перажыванні часта ён проста не мае на гэта рэсурсу.

Пры гэтым Аліна падкрэслівае: яны намагаюцца не ставіць жыццё цалкам на паўзу.

— Мы жывём зыходзячы з таго, што можам рабіць цяпер. Жыццё не спыняецца цалкам, — кажа яна. — Часам мы падарожнічаем па Польшчы, муж паступіў тут ва ўніверсітэт. Але ўсё гэта робіцца неяк няпэўна, асцярожна, з аглядкай.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ЕГУ

«Сразу понял: что-то неладное». Студент ЕГУ — о том, как бежал через Польшу в Литву после разговора с сотрудниками КГБ

MOST
17 ліпеня 2026, 18:08

Илья (имя изменено) одновременно учился сразу в двух университетах: очно — в одном из беларусских вузов, заочно — в Европейском гуманитарном университете (ЕГУ). Недавно декан факультета беларусского вуза...

Варшава

«Приходилось по крупицам собирать информацию». Беларус создал сервис, который помогает выбрать жилье в Варшаве

Хрысціна Гараніна
17 ліпеня 2026, 14:10

Выбирая квартиру, приходится оценивать не только цену и ремонт, но и район. Безопасен ли он? Далеко ли до остановки? Есть ли рядом школа? Александр решил упростить этот процесс...

штрафы для водителей в Польше

«Бывает, за день ем только раз». Сколько зарабатывает таксист в Польше на двух работах и на что успевает тратить деньги

MOST
17 ліпеня 2026, 09:14

Игорь (имя изменено) проводит за рулем такси в одном из польских городов около 200 часов в месяц. А в свободное время как фрилансер выполняет работу, которая была у...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты