Серада, 9 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларус збірае подпісы за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі

MOST MOST
15 чэрвеня 2026, 16:39
Навіны
A A
рэканструкцыя Грундвальдскай бітвы

Рэканструкцыя Грундвальдскай бітвы. 13 ліпеня 2024 года. Фота: С.Л. / MOST

Беларус Юрась Меляшкевіч запусціў петыцыю да кіраўніцтва польскага Музея Бітвы пад Грунвальдам. Ён просіць усталяваць на Грунвальдскім полі бел-чырвона-белы штандар — побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны.

Петыцыя прымеркаваная да чарговай гадавіны Грунвальдскай бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. У звароце адзначаецца, што гэта была адна з найважнейшых падзей у гісторыі народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а перамога над Тэўтонскім ордэнам стала агульнай для народаў Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага.

Грунвальдскае поле знаходзіцца на поўначы Польшчы, у Вармінска-Мазурскім ваяводстве, каля вёсак Грунвальд, Стэмбарк і Лодвігава. Менавіта там 15 ліпеня 1410 года адбылася Грунвальдская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы, у якой войскі Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага перамаглі Тэўтонскі ордэн.

Аўтар петыцыі падкрэслівае, што беларусы таксама былі неад’емнай часткай гэтай перамогі. У звароце гаворыцца, што харугвы Вялікага Княства Літоўскага, сфармаваныя на беларускіх землях — у Мінску, Полацку, Віцебску, Навагрудку, Гродне і іншых гарадах, — змагаліся пад Грунвальдам разам з іншымі ўдзельнікамі бітвы.

«Усталяванне побач з польскім, літоўскім і ўкраінскім сцягамі беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага штандарта з’яўляецца актам гістарычнай справядлівасці і салідарнасці паміж нашымі народамі», — гаворыцца ў петыцыі.

рэканструкцыя Грундвальдскай бітвы
Рэканструкцыя Грундвальдскай бітвы. 13 ліпеня 2024 года. Фота: С.Л. / MOST

У звароце таксама адзначаецца, што бел-чырвона-белы сцяг для мільёнаў беларусаў з’яўляецца сімвалам свабоды, чалавечай годнасці і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Аўтар нагадвае, што пад гэтым сцягам у 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1991 годзе Беларусь аднавіла сваю незалежнасць.

Асобна ў петыцыі згадваюцца падзеі 2020 года, калі бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам мірнага народнага пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і дыктатуры. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, як адзначаецца ў звароце, менавіта пад гэтым сцягам беларусы выказвалі салідарнасць з украінскім народам, займаліся валанцёрскай і гуманітарнай дапамогай, а многія таксама ўдзельнічалі ў абароне Украіны.

Юрась Меляшкевіч лічыць, што бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі стаў бы не толькі знакам памяці пра ўдзел беларусаў у перамозе 1410 года, але і сімвалам надзеі на свабодную і дэмакратычную Беларусь.

«Грунвальд быў месцам нашай агульнай перамогі. Няхай жа побач з польскім, літоўскім і ўкраінскім сцягамі лунае і беларускі бел-чырвона-белы сцяг — сімвал народа, які ўжо шмат стагоддзяў змагаецца за свабоду і годнасць», — гаворыцца ў звароце.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Анджэй Пачобут

«Прыйшла адліга? Не». Што палякі і беларусы кажуць пра паездку Пачобута ў Беларусь

MOST
9 верасня 2026, 09:43

Пасля пяці гадоў у беларускай калоніі і чатырох месяцаў на волі журналіст і дзеяч польскай меншасці Анджэй Пачобут паехаў з Польшчы ў Беларусь. Адны лічаць гэта прадуманым учынкам,...

Анджей Почобут

Анджей Почобут вернулся в Беларусь. Потом поедет в США и Канаду

MOST
8 верасня 2026, 12:30

8 сентября экс-политзаключенный, активист и журналист Анджей Почобут пересек польско-беларусскую границу и направился в родной Гродно. Об этом сообщила польская газета Wyborcza. По данным издания, там он намерен...

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты