Аўторак, 21 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Я не вельмі пра футбол, але хачу адчуць атмасферу». Сотні беларусаў сабраліся ў Варшаве паглядзець фінал чэмпіянату свету разам

MOST MOST
20 ліпеня 2026, 11:20
Гісторыі
A A
«Я не вельмі пра футбол, але хачу адчуць атмасферу». Сотні беларусаў сабраліся ў Варшаве паглядзець фінал чэмпіянату свету разам

Каментатары. Сумесны прагляд фіналу чэмпіянату свету па футболе. Варшава. 18 ліпеня 2026. Фота: MOST

Каля 400 беларусаў сабраліся ў Варшаве, каб паглядзець фінал чэмпіянату свету па футболе з каментаром Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнкі. Журналiстка MOST таксама наведала мерапрыемства і ўпэўнілася: многія госці прыйшлі не толькі дзеля матча.

Прыкладна за дваццаць хвілін да пачатку трансляцыі ў Loft44 становіцца ўсё цяжэй знайсці вольнае месца. А да ўваходу ўсё падыходзяць людзі, у зале гучыць беларуская мова, нехта абмяркоўвае склады зборных, нехта сустракае знаёмых.

Каля 18.30 у Варшаве пачаўся моцны дождж. Але ён не спыняе аматараў футболу. Арганізатары прызнаюцца: чакалі менш госцей.

— Мы думалі, што будзе каля 300 чалавек. А цяпер чакаем пад 400. Вельмі хочацца, каб усім было камфортна, асабліва з такім надвор’ем, — кажа перад пачаткам Аляксандр Івулін.

Для яго гэтыя сустрэчы ўжо даўно звязаныя не толькі са спортам.

— Гэта сапраўды свята беларускасці і свята футбола. Вельмі хочацца, каб футбол быў па-беларуску. Каб беларуская мова была не толькі пра гісторыю ці палітыку. Па-беларуску можна глядзець футбол, кіно, праводзіць квізы. І гэта вельмі радуе.

чэмпіянат свету
Сумесны прагляд фіналу чэмпіянату свету па футболе. Варшава. 18 ліпеня 2026. Фота: MOST

«Гэта выдатная нагода сабрацца разам»

Сярод госцей — лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, дыпламат, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч, прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч, журналіст Дзмітрый Семчанка. Перад пачаткам фіналу на сцэну выходзяць футбольныя эксперты: былы галоўны трэнер «Крумкачоў» і БАТЭ Алег Дулуб, спартыўны каментатар Арташэс Антанян, а таксама Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка. Яны будуць абмяркоўваць галоўны матч чэмпіянату свету і адказваць на пытанні гледачоў.

Павел Мацукевіч прызнаецца, што ў гэты вечар прыйшоў не столькі падтрымаць адну з каманд, колькі паслухаць каментарый Аляксандра Івуліна.

— Люблю адгукацца на такія мерапрыемствы. І вельмі хацеў паслухаць менавіта яго каментарый.

Ірына прыйшла ў майцы з надпісам «Якуб Колас: смак роднай мовы». Футболам цікавіцца не вельмі.

— Спецыяльна яе апранула. Бо тут збіраюцца беларусы, — кажа яна.

Анастасія кажа, што ў яе было адразу дзве прычыны прыйсці: «і футбол паглядзець і пабыць сярод сваіх».

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская падпісвае мяч. Фота: MOST

Арташэс Антанян лічыць, што такія сустрэчы даўно сталі большымі за звычайны прагляд матча.

— Фінал чэмпіянату свету — гэта не толькі магчымасць атрымаць асалоду ад галоўнага матча чатырохгоддзя, але і выдатная нагода сабрацца разам. У нашым рытме жыцця не заўсёды проста сустрэцца са старымі знаёмымі, а гэтае мерапрыемства сабрала вялікую кампанію людзей. Няма нічога лепшага, чым разам перажываць эмоцыі, якія дорыць футбол такога маштабу.

На фінал прыйшло нямала сем’яў з дзецьмі. Для адной з удзельніц важна не толькі паглядзець матч, але і даць дзіцяці магчымасць пабыць у беларускім асяроддзі.

— Мы маглі паглядзець матч і дома. Але тут дзіця чуе беларускую мову, гуляе з іншымі беларускімі дзецьмі, а мы сустракаем сваіх. Для мяне гэта нават важнейшае за футбол.

Пакуль не пачаўся фінал

Да пачатку фіналу для гасцей арганізавалі футбольны квіз. У ім удзельнічаюць 20 каманд. Тры раўнды па восем пытанняў пра спорт — адказваць трэба ўсяго за 30 секунд.

чэмпіянат свету
Квіз. Фота: MOST

На пляцоўцы прадаюць майкі футбольнага клуба «Пагоня», Burgerlab прапаноўвае ежу, гасцей частуюць кукурузай.

Для дзяцей спартыўны клуб «Волат» арганізаваў асобную гульнявую зону, дзе яны бавяць час, пакуль бацькі глядзяць матч.

Падчас вечара BYSOL збірае ахвяраванні на школу для дзяцей палітвязняў. Мэта кампаніі — сабраць 10 тыс. еўра, каб дапамагчы ста дзецям падрыхтавацца да новага навучальнага года. За вечар удалося сабраць каля 600 еўра.

Валанцёр BYSOL, які адказвае за збор ахвяраванняў, адзначае, што цяпер беларусы данацяць менш, чым некалькі гадоў таму.

— Людзі працягваюць падтрымліваць, але сумы ўжо меншыя. Адчуваецца, што крызіс закрануў многіх, — кажа ён.

Сярод тых, хто зрабіў данат, разыгрываюць копію мяча чэмпіянату свету 2026 года з аўтографамі вядомых беларусаў.

Раптам адзін з гасцей бярэ вялікі барабан футбольнага клуба «Пагоня» і гучна б’е ў яго. Мужчына нападпітку, прыходзіцца ўмяшацца ахове.

Нарэшце матч пачынаецца, у зале амаль сціхаюць размовы.

«Гэта ўжо нешта большае за футбол»

На небяспечныя моманты публіка рэагуе эмацыянальна: нехта ўскаквае са свайго месца, хтосьці хапаецца за галаву. Падчас напружаных атак гучаць воклічы і апладысменты.

Паводле Івуліна, яго асабліва кранула тое, што людзі гатовыя мяняць свае планы дзеля такіх сустрэч.

— У гэты дзень быў канцэрт вядомага амерыканскага рок-гурта System of a Down. Я ведаю людзей, якія ўжо мелі квіткі, але памянялі іх, каб прыйсці сюды. Гэта проста неймаверна прыемна, — захапляецца ён. — Людзі пішуць: «Я не вельмі пра футбол, але хачу прыйсці пасядзець, адчуць атмасферу». І гэта вельмі крута.

Фінал скончыўся перамогай Іспаніі над Аргенцінай з лікам 1:0. Але госці не спяшаюцца разыходзіцца. Яны яшчэ некаторы час абмяркоўваюць матч, вітаюцца са знаёмымі і робяць супольныя фотаздымкі. У поўнай меры карыстаюцца магчымасцю пабыць сярод сваіх.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

вуз

Беларуску с польским гражданством не берут в польский вуз без сертификата ЦТ. Узнали позиции университетов и министерства

MOST
21 ліпеня 2026, 09:53

Ольга решила поступать на психологию в Гданьский университет. Школу она окончила в Беларуси в 2005 году, позже получила высшее образование, а затем эмигрировала. Теперь у нее польское гражданство,...

бутерброд

«Сидим в закрытом автобусе». Рейс из Минска почти восемь часов стоял на польской границе из-за мяса у пассажира

MOST
20 ліпеня 2026, 13:56

Автобус из Минска почти восемь часов простоял на границе в пункте пропуска «Берестовица — Бобровники». Причиной задержки стала мясная продукция, которую один из пассажиров пытался провезти в Польшу,...

Момент нападения

«Чувствую плевок — и все смеются». В Быдгоще семья поляков напала на супругов из Беларуси

MOST
20 ліпеня 2026, 09:10

За пять лет жизни в Польше Елена и Виталий ни разу не сталкивались с проявлениями ксенофобии. Но 18 июля все изменилось. Супруги ждали автобуса на остановке, когда туда...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты