Нядзеля, 18 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Мяжа паміж ВКЛ і Польшчай праходзіла праз цэнтр сённяшняга Беластока. Як гэта магчыма?

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
18 мая 2022, 15:03
Гісторыі
A A
мяжа

Указальнік на вуліцы Скарупскай у Беластоку. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Калі ідзеш сёння па вуліцы Скарупскай, нічога не нагадвае, што некалі тут была дзяржаўная мяжа. Назва вуліцы — ад прозвішча колішняга землеўласніка Скарупы, уладанні якога былі па баку Вялікага княства Літоўскага, а сённяшні цэнтр горада з палацам Браніцкіх і Рынкам Касцюшкі — па баку Польшчы.

Як так выйшла? Усё пачалося з Люблінскай уніі 1569 года. Тады ішла сапраўдная палітычная барацьба, як і на якіх умовах маюць аб’яднацца Вялікае княства Літоўскае і Польшча. Палякі прапаноўвалі радыкальны варыянт: поўную інкарпарацыю ВКЛ у свой склад. Эліты ВКЛ, у тым ліку Радзівілы і Сапегі, супраціўляліся як маглі. Выбару не было: ішла вайна з Масквой, саюз быў патрэбны.

Дамовіліся так: ВКЛ заключае з Польшчай унію, застаючыся фармальна незалежнай дзяржавай (з асобнымі войскам, грашовай сістэмай, законамі і іншым). Але ў склад Польскай Кароны адыходзілі вялізныя землі: фактычна ўся Украіна ды Падляшша. Адно што мяжа праходзіла не пад Кузніцай, як зараз, а зусім блізка тагачаснага Беластока.

Яшчэ пры Вітаўце Беласток быў вёскай

Варта адзначыць, што Беласток на той час быў невялікім мястэчкам (пры Вітаўце гэта была наогул вёска), якое вырасла пры двары нашчадкаў баярына Табутовіча. Уявіце сабе невялічкую вёску Адэльск ля сённешняй беларуска-польскай мяжы. Магчыма, праз 200-300 гадоў яна стане горадам, і там, дзе сёння працягнуты калючы дрот, паўстане вуліца. Сітуацыя будзе ідэнтычная.

Нават на пачатку ХІХ стагоддзя ўвесь Беласток быў выцягнуты ад сённяшняга касцёла Святога Роха да галерэі ALFA (там ужо былі сады). На месцы галерэі Юравецкай ці сённяшняга аўтавакзала была пустка. Дык што казаць пра XVI стагоддзе? Больш-менш падобным да сябе сучаснага Беласток стаў толькі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў, але гэта іншая гісторыя.

Вуліца Скарупска ў Беластоку. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Мяжа без пашпартоў і патрулёў

Дык як выглядала мяжа ВКЛ і Польшчы ў XVI-XVIII стагоддзях? Як цяперашнія межы краін Еўрасаюза — ніяк. Адзіны, каго ты мог сустрэць, калі перакрочваў мяжу, — гэта мытнік. І тое — калі ехаў з возам па тракце. Заканадаўства ВКЛ і Польшчы рознілася, таму купцы дэманстравалі свой груз. Прыпамежным пунктам з боку ВКЛ, дарэчы, быў Васількаў — той самы, які зараз зусім побач з Беластокам.

Мяжа ў сучасным разуменні — з вежамі, патрулямі, аўчаркамі — з’явілася толькі ў часы СССР. Да гэтага часу людзі ведалі: недзе там, за лесам ці рэчкай, пачынаецца іншая дзяржава. А маглі і не ведаць. У Рэчы Паспалітай быў цікавы закон: палякі да пэўнага часу не маглі купляць зямлю ў ВКЛ. Таму межы землеўладанняў розных памешчыкаў праходзілі роўненька па мяжы дзяржаўнай. Сяляне хутчэй ведалі, дзе зямля якога пана, чым дзе якая дзяржава…

Праблемы мяжы і яе перасячэння не існавала. Чаму? Большасць насельніцтва складалі прыгонныя сяляне: яны ў прынцыпе мала куды маглі хадзіць, хіба — уцякалі толькі. Гандляры ехалі легальна па трактах і плацілі мыта на тавар. А шляхце ніхто падарожнічаць не перашкаджаў: хочаш — у Прусію едзь, хочаш — у Італію.

Пашпарту як паняцця не існавала, бо прынцып дзяржавы быў іншым. Не было ніякіх грамадзян, былі падданыя. Дзяржава — гэта манарх, у скарб якога ты плаціш падатак. Калі ты свабодны чалавек, прысягнуў манарху, маеш маёмасць, плаціш падаткі — едзь куды хочаш. І так яно было ажно да ХІХ стагоддзя.

На карце Беластока пачатку XIX стагоддзя бачная мяжа ўладанняў Скарупы (ружовым), якая супадае с колішняй мяжой ВКЛ. Выява: Archiwum główne akt dawnych w Warszawie

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай мяжа адышла ў нябыт. Да 1807 года тут была Прусія, а пазней (паводле Тыльзіцкага міру) — Расійская імперыя. Пра межы колішняга ВКЛ і Польшчы нагадвалі толькі абрысы ўладанняў роду Скарупаў, ад якіх і пайшла вуліца Скарупска, калі горад пачаў разрастацца. Іронія лёсу: уладанні асобных памешчыкаў апынуліся больш трывалымі за вялізную дзяржаву…

Мяжа, прамаляваная ў гербе Беластока

Пару год таму гарадскія ўлады Беластока планавалі паставіць па колішняй мяжы сімвалічныя слупы, але пазней адмовіліся ад задумы. Пра тую старую мяжу сёння нагадвае кальцо на сутыкненні вуліц Добрай і Слонімскай, якое носіць назву Кароны і Вялікага княства Літоўскага. Ну і, канешне, сам герб Беластока: Арол і Пагоня на шчыце.

Герб на сцягу Беластока. Выява: Вікіпедыя

Некаторыя лічаць, што Пагоня на гербе — знак таго, што горад знаходзіцца блізка мяжы з ВКЛ. Дзіўна: памежных гарадоў безліч, але далёка не кожны змяшчае сімвал суседняй дзяржавы. Пагоня ў гербе — акурат сімвалічная азнака, што ўсё Падляшша некалі належала да Літвы, але апынулася тэрыторыяй Польшчы. Рыса паміж Арлом і Пагоняй на гербе — сімвалічны напамін пра тую колішнюю мяжу.

Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты