Панядзелак, 26 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Прыйшлі здымаць удзельнікаў з’езда БХД. Севярынец расказаў, як у Беластоку выявілі падазроных гасцей

MOST MOST
26 кастрычніка 2026, 08:28
Навіны
A A
БХД з'езд

З'езд БХД у Беластоку. Фота з архіву Паўла Севярынца

На з’езд партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД), які прайшоў 24 кастрычніка ў Беластоку, прыйшлі дзве дзяўчыны, якія хацелі рабіць фота і здымаць відэа з удзельнікамі мерапрыемства. Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец западозрыў, што іх маглі накіраваць беларускія спецслужбы. Пра гэта ён расказаў на сваёй старонцы ў Facebook.

24 кастрычніка ў Беластоку прайшоў з’езд «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі». На ім дэлегаты абралі старшынёй партыі Паўла Севярынца.

Паводле Севярынца, усё адбылося на пачатку рэгістрацыі ўдзельнікаў з’езда. Палітык абыходзіў залу, вітаўся з дэлегатамі і гасцямі. У нейкі момант ён заўважыў незнаёмую дзяўчыну гадоў дваццаці, якая выглядала напалоханай. Палітык падышоў да яе і паспрабаваў загаварыць па-беларуску, але дзяўчына яго не разумела. Тады Севярынец перайшоў на рускую мову і спытаў, хто яе запрасіў. «А вот этот человек, – паказвае ў тэлефоне кантакт. – Сделать жівые відео с участнікамі Съезда», – пераказаў размову Севярынец.

Дзяўчына сказала, што яна з Украіны. Пасля гэтага палітык адвёў яе да Анатоля, які адказваў за бяспеку мерапрыемства. Той распытаў дзяўчыну і сфатаграфаваў кантакт чалавека, які, паводле яе слоў, папрасіў здымаць удзельнікаў з’езда.

Неўзабаве каля стала рэгістрацыі з’явілася яшчэ адна дзяўчына. Яна таксама хацела зарэгістравацца ў якасці госці і гаварыла пра «жывое відэа». Севярынец западозрыў, што абедзве дзяўчыны маглі выконваць заданне беларускіх спецслужбаў.

Падобныя выпадкі былі і раней

Гэта не першы выпадак, калі невядомыя наймаюць людзей для здымкі ўдзельнікаў беларускіх мерапрыемстваў за мяжой. У сакавіку 2026 года ў Вільні трое маладых людзей з Украіны здымалі акцыю да Дня Волі. Пазней гэтыя кадры паказалі на беларускім дзяржаўным тэлеканале СТБ. Як высветлілі журналісты «Радыё Свабода», аднаго з удзельнікаў здымкі, 19-гадовага ўкраінскага студэнта, наняла жанчына, якая прадстаўлялася пасярэдніцай журналістаў «Новай газеты Еўропа». Сам хлопец сцвярджаў, што не ведаў, для чаго насамрэч будуць выкарыстаныя відэа.

Падобныя выпадкі фіксавалі і ў Польшчы. У ліпені 2026 года стала вядома, што польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) затрымала беларуса і паляка, якіх падазраюць у супрацоўніцтве з беларускімі спецслужбамі. Паводле следства, яны за грошы наведвалі мерапрыемствы беларускай дыяспары ў Варшаве, фатаграфавалі і здымалі іх удзельнікаў. Сабраныя матэрыялы перадавалі беларускім спецслужбам і выкарыстоўвалі ў дзяржаўнай прапагандзе.

 

 

 

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

аборты в Польше

Акция против запрета абортов и эвакуация во Вроцлаве. Главные новости Польши за неделю

MOST
25 кастрычніка 2026, 16:39

Рассказываем, что случилось в Польше с 19 по 25 октября 2026 года. 22 октября прошли протесты против запрета абортов. Участники вышли на них со свистками и красными карточками,...

забег

Гродненцев по всему миру решили объединить забегом. Дистанция необычная, а участвовать можно даже пешком

MOST
23 кастрычніка 2026, 12:23

Редакция гродненского медиа Hrodna.life организовала виртуальный забег «След святого Губерта», чтобы объединить гродненцев, которые живут в разных странах. Участникам предлагают преодолеть символическую дистанцию 11,27 км в любом городе...

аборты в Польше

«Я против запрета абортов. — Тогда поезжайте в Аушвиц убивать детей». Как в Варшаве прошел Женский страйк

MOST
23 кастрычніка 2026, 09:20

Несмотря на проливной дождь, вечером 22 октября возле здания Сейма в Варшаве собрались участники Женского страйка. Они требовали легализации абортов и выполнения предвыборных обещаний правительства. Неподалеку протестовали и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты