У Польшчы ў чэмпіянаце рэтра-ліга з 2018 года гуляе каманда WKS Grodno — аналаг даваеннай каманды з Гродна. Журналіст MOST Руслан Кулевіч стаў першым гродзенцам, хто папоўніў шэрагі гэтай каманды. 28 мая ў Беластоку ён дэбютаваў за WKS Grodno у гульні супраць мясцовага WKS.
Апошні раз каманды WKS (вайсковы клуб спартыўны) Гродна і Беластока сустракаліся восенню 1938 года, за год да пачатку Другой сусветнай вайны. Гродзенская каманда перастала існаваць у 1939 годзе: многія футбалісты адправіліся на вайну, толькі адзінкі пасля вайны працягнулі кар’еру ўжо ў савецкім Гродне.
Усё так, як расказвалі старажылы
Матч паміж камандамі WKS Bialystok і WKS Grodno скончыўся з нулямі на табло. Унікальнасць рэтра-лігі ў тым, што ўсе футбалісты гуляюць у копіях формаў стогадовай даўніны. Буцы і мяч — у тым ліку.
Руслану Кулевічу трэнерскі штаб каманды Grodno даверыў месца ў старце на правым краі, але вось адзначыцца ў матчы ў гродзенскага журналіста не атрымалася. Ён меў адзін добры момант, але трохі не хапіла, каб замкнуць прастрэл.
— Я рады дэбютаваць за WKS, для мяне гэта вялікая падзея. Калісьці ў Гродне планаваў адрадзіць гэтую каманду, але не атрымалася. Рады, што гэта зрабілі ў Польшчы аматары гісторыі. Усе на вышэйшым узроўні, усё так, як расказвалі мае героі кніг — гродзенскія старажылы, — расказаў MOST Руслан Кулевіч.
Паўнавартасны гулец WKS
Кіраўнік каманды Кшыштаф Заяц распавёў MOST, што Руслан Кулевіч цяпер паўнавартасны гулец каманды WKS Grodno і можа браць удзел у кожным матчы каманды ў рэтра-лізе.
— Нас вельмі добра сустрэлі ў Беластоку. Матч прайшоў з падтрымкай, з вялікай колькасцю заўзятараў. Усё як 100 гадоў таму ў Гродне. Дэбют Руслана Кулевіча ў нашай камандзе — гэта вялікая падзея. Ён — наша сувязь з Гроднам, ён першы, хто дэбютаваў за каманду з гродзенцаў. Чакаем яго на наступных матчах за WKS.
Форма WKS для музея ў Гродне
На працягу некалькіх гадоў Руслан Кулевіч збірае інфармацыю пра даваенны футбол у Гродне. У будучыні плануе напісаць кнігу.
— Напэўна, сёння больш няма чалавека ў Гродне, які б збіраў інфармацыю пра даваенны спорт і ўспаміны старажылаў. Я паспеў, інфармацыі ў мяне шмат, у будучыні хацелася б выпусціць кнігу пра вытокі гродзенскага футбола. У нас багатая гісторыя і пра гэта трэба казаць, гэтым трэба ганарыцца. Такі футбол, які паказалі сёння ў Беластоку, ён аб’ядноўвае Польшчу і Беларусь, гэта наша агульная гісторыя. Гэта мост паміж нашымі гарадамі, Гродна і Беластокам.
Па вяртанні ў Гродна Руслан Кулевіч паабяцаў, што гульнявы камплект WKS Grodno перадасць у музей футбола ў Гродне, які ён дапамагаў ствараць з 2019 года.
Апошні раз матч гэтых каманд праходзіў у 1938 годзе ў Гродне, за год да пачатку Другой сусветнай вайны. Ужо тады...
Чытаць далей