Нядзеля, 20 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Што можна ўвозіць з Польшчы ў Беларусь, а што — не. Генпракуратура расказала на прыкладах

MOST MOST
16 чэрвеня 2022, 09:02
Навіны
A A
ўвозіць

Фота: Straż Graniczna / Twitter

Генеральная пракуратура Беларусі на прыкладах расказала, якія тавары пры ўездзе ў Беларусь будуць адносіць да катэгорыі «для асабістага карыстання», а якія — не. Пра гэта паведамляе партал S13.

Генеральная пракуратура падкрэслівае, што калі чалавек думае, што рэччу можна карыстацца ў быту, то гэта не заўсёды значыць, што гэта «рэч для асабістага карыстання». У беларускім ведамстве спасылаюцца на рашэнне савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, у якім прапісаны спіс тавараў, што не адносяцца да тавараў асабістага карыстання.

За парушэнне фізічным асобам пагражае штраф ад 5 да 30 базавых велічынь (ад 160 да 960 рублёў на 15 чэрвеня 2022 года). Гаворка ў гэтым выпадку ідзе пра недэклараванне чалавекам тавараў.

Прыклад №1. Мужчына вёз у Беларусь з Польшчы новы кацёл цэнтральнага ацяплення. Яго ён не дэклараваў. На думку беларускіх мытнікаў, мужчына парушыў частку 1 артыкула 15.5 КаАП. Суд прызначыў пакаранне ў памеры 10 базавых велічынь.

Прыклад №2. Грамадзянін Украіны ехаў да сваяка ў Беларусь, каб «дапамагчы з рамонтам, і вёз з сабой пліткарэзны станок і тарцавальную пілу». У ведамстве ўдакладняюць, што гэтыя рэчы былі ў мужчыны даўно, аднак беларускі суд усё роўна прызначыў пакаранне ў памеры 10 базавых велічынь.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

вотум доверия правительству

Туск: В планах России — гибридные удары по Польше и другим странам, поддерживающим Украину

MOST
18 верасня 2026, 12:53

Россия может нанести удары беспилотниками и ракетами по государствам, поддерживающим Украину, в том числе по Польше, заявил премьер-министр Дональд Туск, выступая в Сейме перед визитом в Украину. «Поздняя...

АЗС

В Польше разрабатывают законопроект, который может снизить цены на топливо на 2,60 злотого

MOST
18 верасня 2026, 09:13

Канцелярия президента Польши представила законодательную инициативу Paliwo Kosztuje Normalnie («Топливо стоит нормально»). Предполагается, что она снизит розничную цену литра на 1,75-2,60 злотого. Ранее Кароль Навроцкий не подписал правительственный...

Освобожденные политзаключенные

Десять политзаключенных из освобожденных 16 сентября переедут в Польшу

MOST
17 верасня 2026, 20:35

Из 25 политзаключенных, освобожденных 16 сентября, десять переедут в Польшу. Об этом заявил дипломатический советник Светланы Тихановской Денис Кучинский. Переезд планируется на утро 18 сентября. По его данным,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты