Беларусы, што жывуць у Польшчы, асудзілі разбурэнне могілак польскіх жаўнераў у Беларусі: з пратэстам выступілі сябры Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы. Пра гэта паведамляе партал Związku Polaków na Białorusi.
— У нашай цывілізацыі за норму прынята павага не толькі да сваіх, але і да замежных жаўнераў і нават да ворагаў. Гэта таксама азначае клопат аб іх годным пахаванні. Разбурэнне магіл польскіх воінаў сёння з’яўляецца крайнім варварствам. Самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі перайшоў яшчэ адну непраходную рысу. Мэта гэтых ганебных спраў відавочная — пасварыць польскі народ з беларускім. Мы на гэта не згодныя, — напісана ў лісце за подпісам прэзідэнта Беларускага гістарычнага таварыства, прафесара Алега Латышонка.
Кіраўнік Беларускага гістарычнага таварыства напамінае, што амаль кожны дзень у Беларусі знішчаюць чарговыя польскія могілкі. Акты варварства ўжо мелі месца ў Ашмянах, Багданах, Бабровічах, Дындзілішках, Мікулішках, Качычах і Ваўкавыску.
Па тэме
Скандальнай навіной, якая выклікала вострую рэакцыю Міністэрства замежных спраў Польшчы, стала разбурэнне беларускімі ўладамі магілы жаўнераў Арміі Краёвай каля вёскі...
Чытаць далейПольшча асуджае кампанію беларускіх уладаў у імкненні замесці сляды польскасці ў Беларусі. Афіцыйная заява польскага Міністэрства замежных спраў з’явілася на...
Чытаць далейШтодня прыходзяць чарговыя звесткі пра руйнаванне магілаў жаўнераў Арміі Краёвай (ды іншых польскіх падраздзяленняў) у Беларусі. На вуліцах Беластока мы...
Чытаць далей