Субота, 6 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Стваральнік «насценгазеты салідарнасці» ў Беластоку: «Мая мара — Музей Новай Беларусі»

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
5 жніўня 2022, 13:51
Гісторыі
A A
Сяргей Стальмакоў

Сяргей Стальмакоў. Фота: Ігар Палынскі / MOST

Сяргей Стальмакоў — прадпрымальнік, дызайнер, рэкламшчык, мастак-экспазіцыянер, які некалі афармляў Музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Усё змяніў 2020 год: затрыманне, суткі, «крыміналка»… Зараз Сяргей у Беластоку. Тут яго ведаюць па акцыях пратэсту дыяспары ды па «насценгазеце» на Сянкевіча.

Ідучы пешкі па вуліцы Сянкевіча ў Беластоку, нельга не заўважыць партрэты ды фота ў вокнах будынка за нумарам 44. Так, гэта рэдакцыя MOST і каворкінг для беларускіх журналістаў MediaPort Belarus. Адно акно прысвечана Беларусі, іншае — Украіне. Фота абнаўляюцца штотыдзень. Мінакі спыняюцца, разглядаюць, абмяркоўваюць.

Але не кожны ведае, што «насценгазета», або, як кажа аўтар, «баявы лісток», — гэта плён працы мінчука Сяргея Стальмакова. Пра гэта яго ніхто не прасіў. За гэта яму ніхто не плаціць. Адразу пасля пачатку вайны ва Украіне Сяргей сам звярнуўся да каманды MOST з такой прапановай. Зараз кажа, што будзе абнаўляць «баявы лісток» да перамогі: і ва Украіне, і ў Беларусі.

Мы вырашылі распавесці гісторыю гэтага чалавека, які за час знаходжання ў Беластоку ўжо атрымаў мянушку — Святы Сяргей: за самаадданасць і дабрыню.

Сяргей Стальмакоў. Фота: Ігар Палынскі / MOST

«АМАПавец крычаў: “Мне пох*й” — і збіваў 15-гадовага хлопца»

Сяргей заўсёды цікавіўся палітыкай, меў сваю пазіцыю. Камерцыяй займаўся з 1986 года, адразу як савецкая ўлада дазволіла прадпрымальніцкую дзейнасць. Называе сябе «антаганістам камуністычнай сістэмы»: яшчэ тады зразумеў, што вольны рынак круцейшы за планавую гаспадарку.

— Калі ў 94-м я прачытаў праграму Лукашэнкі, то пасмяяўся. Не паверыў, што папуліст і чалавек замшэлай савецкай ментальнасці зможа ўзначаліць Беларусь. Старшыня саўгасу — прэзідэнт Беларусі? Камічна. Калі яго абралі — гэта быў шок. Не мог паверыць, што беларусы настолькі прамочаныя савецкасцю… З таго часу стараўся выходзіць на ўсе акцыі пратэсту ў Мінску.

Першы раз Сяргея затрымалі ў 2011-м падчас «маўклівых акцый». Адкаталі пальцы, сфатаграфавалі, занеслі ў базу. Пасля былі акцыі 2017-2018, а ўрэшце — 2020 год. Сяргей падтрымаў Віктара Бабарыку. Выходзіў на акцыі і маршы з самаробнымі плакатамі: перадаваў пачуцці звыклай і знаёмай мастацкай мовай. З ім фатаграфаваліся, пазнавалі.

— Апошні вялікі марш — 8 лістапада. Сілавікі загадзя планавалі разгром. Сабралі ў пастку людзей, затрымалі мо 1 500 чалавек ці болей… Мяне таксама. «Прынялі» спакойна: можа, з-за ўзросту. Бязмежжа пачалося ў аўтазаку. У стаканы напхалі па 3-4 чалавека. Праз дзверы я бачыў, як АМАПаўцы збівалі 15-гадовага хлопца, які крычаў, што непаўнагадовы… АМАПавец крычаў: «Мне пох*й» і біў хлопца па твары, па галаве, па спіне.

У сумнавядомым Фрунзенскім РАУС затрыманыя па 6-7 гадзін стаялі тварам да сцяны без права выйсці ў туалет ці папіць вады. Толькі пазней, калі прыйшла новая змена, дазволілі патэлефанаваць родным. Пасля: фатаграфаванне, відэа, адкатка пальцаў. Па прыкідках Сяргея, толькі на першым паверсе РАУС было 150 чалавек. Усё цягнулася да 5 раніцы.

Сяргей Стальмакоў. Фота: Ігар Палынскі / MOST

На 20 чалавек — паўбохана хлеба і бутэлька вады

Пасля — этап у Жодзіна. У аўтазаку працягваліся здзекі, збіццё. Паміж карпусамі там вузкія, два на два метры, падземныя пераходы. АМАПаўцы прыдумалі такі здзек: «джамба». Гэта калі зняволеныя становяцца на кукішкі і трымаюць адзін аднаго за плечы — так перасоўваюцца. Сяргей таксама гэта перажыў. Калі некаму на пачатку калоны — «чалавечай сараканожкі» — стала блага, то адзін з сілавікоў распыліў газ…

— Нас набілі ў 4-мясцовую камеры чалавек 20. Голыя нары без бялізны. Цягам дня сядаць забаронена. Калі нехта сядаў — выводзілі на калідор і збівалі. На пачатку наступнага дня кінулі паўбохана хлеба і бутэльку вады. Гэта на ўсіх. Першыя суткі не было і гэтага — галадалі. Добра, што кран быў: хоць з хлёркай, але вада. На верхніх нарах я па чарзе спаў са спартсменам Аляксандрам Краўчанкам.

Судовы канвеер. Сведкі — АМАПаўцы. 10 сутак. Далей была камера ўжо на 8 чалавек: тут сабралі сталых ды хворых людзей. Каб вертухаю не даводзілася з лекамі бегаць па розных паверхах. Разам з Сяргеем сядзелі камерсанты ды дзяржкіраўнікі сярэдняга звяна. Напрыклад, начальнік адной з буйных аўтагаспадарак. Тут жа сядзеў Алесь Жлудка — кандыдат філалагічных навук і найлепшы беларускі лацініст.

Сяргей Стальмакоў. Фота: Ігар Палынскі / MOST

Жодзіна — Кіеў — Стамбул…

— Я выйшаў 18 лістапада. Сустрэлі жонка і намесніца з маёй фірмы. Першай справай жонка паведаміла, што мне шыюць «крыміналку». Сапраўды, ў Жодзіне мяне цягалі да следчага пракуратуры… Дома памыўся, паеў, паспаў і паехаў забіраць пастанову суда. Калі зайшоў у канцылярыю, мая справа ляжала на самым версе. Магчыма, некаму давалі ці збіраліся перадаваць. Сумнявацца ў рэальнасці «крыміналкі» ужо не даводзілася.

Вярнуўшыся ў Мінск, Сяргей сабраў сумку і паехаў. Ва Украіну. Кажа, што ў Кіеве яго сустрэлі, дапамаглі. Часова пасялілі ў хостэл. План быў такі: зрабіць гуманітарную візу ў консульстве Польшчы ды ехаць далей. Але тут новае выпрабаванне — кавід.

— Адчуваў, што пачынаю хварэць. Збіваў тэмпературу таблеткамі. Неяк дайшоў на сустрэчу ў консульства, а пасля — зваліўся. Хуткая замерала мне аксігенацыю лёгкіх: 70%. Пры 63% чалавек упадае ў кому… Далей — лякарня, дзе я правёў 40 дзён пад апаратамі. Там і Новы Год сустрэў. Цікава, што калі пазней спісваўся з сукамернікамі, выявілася, што перахварэлі ўсе: ці спецыяльна нас заражалі, ці не — не ведаю.

Пасля выпіскі Сяргей не мог прайсці і 30 метраў — задыхаўся. Лекар параіў для аднаўлення лёгкіх марскі клімат. Так Сяргей трапіў у Турцыю: у Стамбуле ўжо 12 год жыве яго дачка з унучкай. Штовечар ён праходзіў па 10 кіламетраў па ўзбярэжжы — аднаўляўся. Паралельна адміністраваў адзін з пратэсных тэлеграм-каналаў у Мінску. Кажа, што не мог заставацца ўбаку.

Сяргей Стальмакоў. Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST

«Музеі і муралы — гэта важна ў афлайне»

У Беласток Сяргей прыехаў 1 верасня 2021 года. Праз Сяргея Дылеўскага выйшаў на мясцовую беларускую дыяспару. Пачаў хадзіць на акцыі: першая была прысвечаная пратэсту супраць працы IKEA з Беларуссю. Пазнаёміўся з Русланам Кулевічам і камандай MOST. Спачатку яго прасілі зрабіць у вокнах рэкламу, але калі пачалася вайна ва Украіне, Сяргей сам прапанаваў канцэпцыю «баявога лістка».

— Ужо 20 тыдняў кожны панядзелак я абнаўляю фотаэкспазіцыю. Людзі спыняюцца, глядзяць. Гэта нагадвае і беларусам, і палякам пра пратэсны рух у Беларусі, пра вайну ва Украіне. Лічу гэта карыснай справай. Як доўга буду рабіць? Да перамогі. І ва Украіне, і ў Беларусі. Да часу, калі змагу прыляцець у Мінскі аэрапорт без рызыкі апынуцца ў «стакане» ды паехаць у СІЗА.

У Польшчы Сяргей займаецца рознымі мастацкімі ды выставачнымі праектамі. Дапамагаў з выставай мастаку-анархісту Уладу Бохану ў Беластоку. У Варшаве займаўся выставай «Водар волі» у Беларускім моладзевым хабе. Кажа, што хоча збіраць для сумесных праектаў беларускіх, польскіх і ўкраінскіх мастакоў.

— Наколькі важны афлайн? Ёсць памылковае меркаванне, што выяўленчае мастацтва зараз можа жыць выключна ў сеціве. Не. У сеціве вы можаце разгледзець «Джакодну» да міліметра. Але мільёны людзей штогод едуць у Луўр, каб пабачыць карціну на ўласныя вочы. Існуе нейкая аўра, атмасфера. Так і тут. Выставы, экспазіцыі, музеі, муралы — гэта важна ў афлайне.

Сяргей Стальмакоў. Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST
Сяргей Стальмакоў. Фота: Ігар Палынскі / MOST
Сяргей Стальмакоў. Фота: Ігар Палынскі / MOST

«Музей Вялікай Айчыннай пачалі ствараць яшчэ ў 1944-м»

Сяргей шмат думае пра тое, як увекавечыць пратэсныя падзеі ў Новай Беларусі. Найперш аднавіць муралы, зафарбаваныя сілавікамі. Аднавіць графіці на Плошчы Перамен у Мінску. Разам з тым, нельга навязваць памяць пра пратэсты: каб не атрымалася як з «победобесием» у кейсе Другой сусветнай. Таму аптымальны варыянт — ненавязлівы. Каб мінак, ідучы вуліцай любога беларускага горада, лавіў бакавым зрокам нейкія сімвалы і знакі, якія захоўвалі б памяць пра гэтую эпоху.

— Цудоўна ведаю гісторыю Музея Вялікай Айчыннай вайны, бо працаваў з ім. Рашэнне пра яго стварэнне кампартыя прыняла яшчэ ў 1944-м, калі Беларусь была пад акупацыяй. Тады партызанам і падпольшчыкам далі загад збіраць артэфакты для будучага музея. Так павінна быць і ў нас. Мая мара — Музей Новай Беларусі.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне на чале з Паўлам Латушкам выступіла з ініцыятывай стварэння падобнага музея, пляцоўка ўжо адчынілася — пакуль у Варшаве. Сяргей на сувязі са стваральнікамі, ездзіў, размаўляў, абмяркоўваў канцэпцыю. Кажа, што пакуль усё на этапе накаплення экспазіцыйнага фонду. Але з марай паўстання падобнага музея — ужо ў Мінску — не развітваецца.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дом под Варшавой

«Главное — увидеть дом там, где его пока нет». Беларус строил резиденции в Дроздах и на Рублевке, а теперь возводит дома под Варшавой

MOST
6 снежня 2025, 09:00

Когда Евгений Мазынский впервые привез партнера на участок под Варшавой, там не было ни дороги, ни света — только мокрая глина и лесополоса. «Это будет дом», — сказал...

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты