Нядзеля, 18 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Акрэсцінскі вальс». Як пад Беластокам здымалі новы кліп Кацярыны Ваданосавай

MOST MOST
9 жніўня 2022, 12:12
Гісторыі
A A
ваданосава

Фота: Ігар Палынскі / MOST

9 жніўня 2022 года, у другую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, фальсіфікацыя якіх выклікала ў Беларусі масавыя пратэсты і наступныя палітычныя рэпрэсіі, спявачка Кацярына Ваданосава прадставіла кліп на песню «Акрэсцінскі вальс». Журналіст MOST пабываў на здымках, вельмі стараўся не трапляць у кадр, але паспрабаваў перадаць атмасферу здымачнага дня ў лесе пад Беластокам і пагутарыў з удзельнікамі працэсу.

Кацярына Ваданосава: «Ідзеш дзве-тры хвіліны — і пачынаецца хапун»

Кацярына Ваданосава напісала «Акрэсцінскі вальс» на мяжы восені і зімы 2020 года.

— Памятаю, што было вельмі цяжка. Страшны, абсалютна спустошаны стан. Гэта быў той час, калі гарадскія маршы ператварыліся ў лакальныя. Мне тады было вельмі-вельмі страшна на іх — на гарадскіх не было так страшна, а на лакальных — ты ідзеш дзве-тры хвіліны, і ўсё, пачынаецца хапун. Напэўна, вось гэтая эмацыйная спустошанасць, страх пастаянны і паслужылі глебай, на якой песня і ўзрасла.

Песню запісвалі ў Мінску ў 2021-м, незадоўга да таго, як Кацярына была вымушаная з’ехаць з Беларусі. Зведзены варыянт яна пачула, ужо калі была ў Вільні — увосень мінулага года. Пасля спявачка з сям’ёй пераехала ў Кіеў, а з пачаткам вайны трапіла ў Беласток, дзе большасцю зараз працуе калектыў «Хай Так TV». Тут і зладзілі здымкі музычнага відэа.

Фота: Ігар Палынскі / MOST

— Я баялася, што песня ўжо страціла сваю актуальнасць, але тое, што было ў маёй душы тады, — яно ўсё і застаецца. Я хацела, каб на песню з’явіўся кліп, яшчэ з моманту яе запісу, думала, што мы зможам зняць яшчэ ў Мінску, але тады гэта стала нерэальным. Потым думала, што змагу зрабіць гэта ў Вільні, далей — што Кіеў вельмі спрыяльнае месца, каб зладзіць здымкі, але пачалася вайна.

Кацярына даведалася, што працэс здымак хутка пачнецца, калі выйшла са шпіталю пасля першай аперацыі — зараз спявачка змагаецца з анкалагічным захворваннем. Кажа, што каманда, якая займалася арганізацыяй, баялася лішні раз яе непакоіць, таму Кацю ўключалі ў падрыхтоўчую працу вельмі ашчадна. Фінальны сцэнарый спявачка ўбачыла за пару тыдняў да здымак і кажа, што сюжэт — вельмі блізкі да таго, што яна сама закладала ў песню.

— Спачатку з’явілася думка, што мне вельмі крыўдна, што не магу бегаць-скакаць-рукамі варушыць. Усё ж такі гэта мая песня, мой дзіцёнак, калі пафасна выказвацца. Але пазней зразумела, што гэта, напэўна, найлепшы варыянт. А Крысціна Дробыш — цудоўная акцёрка і надзвычайны чалавек, і я шчаслівая, што ў рэжысёра выбар упаў менавіта на яе. І яшчэ мяне цешыць, што галоўную ролю грае жанчына. Зазвычай на ролі ў сваіх кліпах я разглядала мужчын, але тут — ідэальнае траплянне, у дзясятачку. Не ведаю, наколькі яна радавалася, калі ёй прапанавалі здымкі, бо гэта было вельмі цяжка, але лепш за яе ніхто бы не зрабіў.

Фота: Ігар Палынскі / MOST

Менавіта ігра Крысціны і тое, як чалавек можа ахвяраваць сябе, сваё цела працэсу, найбольш уразілі яе ў здымачны дзень, прызнаецца Каця:

— І яна, і, дарэчы, хлопцы, якія ігралі тых пачвар, — яны ўсе сінія былі пасля здымак, і яны ўсё гэта выцерпелі. Па вялікім рахунку, гэта мая песня і гэта перш за ўсё трэба мне, а яны такім чынам прынеслі сябе на алтар гэтага кліпа.

Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST

«Акрэсцінскі вальс» — чацвёрты кліп Кацярыны Ваданосавай. З трох ранейшых музычных відэа два — маляваныя, яшчэ адзін — ігравы, які быў зняты ў Мінску, як прызнаецца спявачка, «з таго, што было».

— А тут людзі замарочыліся, будавалі штосьці, куплялі экіпіроўку, рабілі гэтую клетку — гэта штосьці звышнатуральнае для мяне.

Фота: Ігар Палынскі / MOST

На пытанне, калі скончыцца абсурдная сітуацыя ў Беларусі, Кацярына адказу не мае.

— Страшная антыўтапічная сістэма, па сутнасці, выбудоўвалася трыццаць гадоў, і так проста гэтыя трыццаць гадоў адрынуць не атрымаецца. І нават калі ў нас дыктатура саступіць месца чамусьці новаму — будуць вялікія слёзы, кроў і пот, калі мы пад гэтае новае будзем выбудоўваць сябе і сваіх блізкіх. Я думаю, што мы толькі на пачатку нашага шляху, і баюся падацца песімісткай, але думаю, гадоў на дзесяць у нас яшчэ гэта зацягнецца…

Зараз, прызнаецца Каця, у яе стан, калі яна жыве «ад доктара да доктара», таму што да музыкі — дакладных планаў не мае.

— Але калі будзе час, я буду штосьці ствараць. У мяне ёсць шмат песень, шмат нарыхтовак. Канешне, мне б хацелася сабраць склад і нармальна гэта ўсё запісваць: бардаўскую песню я ўжо пакаштавала даўно і, напэўна, зрабіла ад яе прышчэпку (усміхаецца — MOST). І пакуль што мне няма што дакладна прапанаваць музыкам, бо не ведаю, калі пачнецца і колькі працягнецца хіміятэрапія, колькі сілаў змагу прыкладаць да працэсу… Але што тычыцца мяне — буду рабіць.

Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST

Крысціна Дробыш: «Падчас здымак былі флэшбэкі з 2020-га»

Галоўную ролю ў кліпе выканала актрыса, былая ўдзельніца «Купалаўцаў» Крысціна Дробыш.

— У кліпе зняцца мяне запрасіла Каця Ваданосава. Што да здымак, спадабалася, наколькі тэхнічна падрыхтаванай была каманда. Не вельмі люблю здымацца якраз таму, што на пляцоўцы спачатку чакаеш, потым здымаешся, потым зноў чакаеш нечага — не, усё было зладжана.

Фота: Ігар Палынскі / MOST

Падчас здымак з’яўляліся флэшбэкі з 2020-га, кажа Крысціна, якая на ўласныя вочы бачыла гвалт сілавікоў падчас мірных пратэсных акцый.

— Нават калі ведаеш, хто пад гэтымі маскамі, — усё роўна адчуванні не з самых прыемных.

Падзеі 2020 года, звязаныя з пратэстамі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і пратэстамі, Крысціна ўспрымае як чарговае кола змагання за сапраўдную незалежнасць Беларусі. І кажа, што на дасягненне гэтай мэты могуць спатрэбіцца яшчэ сотні год.

Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST

Актрыса падзялілася сваім страхам наконт таго, што можа адбывацца ў краіне ў бліжэйшыя гады. Гэты страх тычыцца палітвязняў:

— Яшчэ пяць, дзесяць, 18, 20 гадоў яны могуць сядзець. Гэта будзе сапраўднае пачуццё беларускага сораму, калі праз 20 гадоў людзі павыходзяць з турмаў з пазнакай: палітвязень такі-та выйшаў з турмы, бо ў яго скончыўся тэрмін, ён яго цалкам адседзеў. Вось гэта будзе страшна. Як гэта адбываецца ўжо цяпер, але з малымі тэрмінамі.

Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST

Ірына: «Мы ўсё роўна змагаемся, мы ўсё роўна пераможам»

Ірына, прадусарка «Хай Так TV» на тэлеканале «Белсат», забяспечвала вытворчы працэс.

— Мы прапанавалі «Белсату» некалькі песень Каці Ваданосавай, каб на адну з іх зняць кліп з нагоды 9 жніўня. Канал выбраў менавіта «Акрэсцінскі вальс». Каця — вельмі прадуктыўны і крэатыўны аўтар, у яе даволі шмат музычнага матэрыялу, які важны, які нашы ўсе пачуцці добра ілюструе. І сама інфанагода, і тое, што гэта матэрыял Каці, і якасць гэтага матэрыялу — гэта для нас усіх, для нашага калектыву было важна. Мы працуем з Кацяй, мы яе любім, і для нашых рабят — гонар паўдзельнічаць у гэтым кліпе. Песня, аб’ектыўна, моцная, з вельмі моцным тэкстам, з файнай запамінальнай музыкай, яна натхняе.

Фота: Ігар Палынскі / MOST

На здымкі быў досыць сціслы час, кажа Ірына: ад прынятага вырашэння да рэалізацыі прайшоў месяц. Прадусарка прызнаецца, што ў кожнага было сваё бачанне таго, як гэтую гісторыю можна візуалізаваць.

— Тут мы сыходзілі з таго, што Каця, як аўтар песні, і рэжысёр — яны мусяць прыйсці да агульнай карцінкі, і вельмі добра, што яны гавораць на адной творчай мове. З неабходнага для вытворчасці было ўсё: творцы, якім гэта цікава, мастакі, якія ўзяліся за частку рэквізіту і сцэнаграфію, тэхніка… Агулам Беласток — месца, у якім можна рэалізаваць вельмі многае: візуальна, музычна, па людзях, талентах і рэсурсах, якія тут ёсць. І самае галоўнае — па матывацыі людзей, якія тут: яны вельмі хочуць не проста самарэалізоўвацца, але і быць карыснымі для радзімы. І пераказ гэтай гісторыі — што мы ўсё роўна змагаемся, што мы ўсё роўна пераможам… Важна пра гэта казаць кожнаму ў сваёй сферы.

Фота: Ігар Палынскі / MOST

Рэжысёрам выступіў Ілля Бажко. Ён жа напісаў сцэнарый і выступіў у ролі аператара, а таксама забяспечыў мантаж кліпа. Ірына расказала, што з Іллём ужо працавалі з музычнымі відэа, а таксама з навагоднім фільмам «Белсата», і яго патэнцыял быў зразумелы камандзе. «Гэта той выпадак, калі чалавек хоча творча сказаць сваё слова, паказаць сваю пазіцыю», — кажа Ірына.

Фота: Ігар Палынскі / MOST

— Многія цяпер знаходзяцца ў дэпрэсіі, бо мы бачым, як задушаны, як забіты гэты пратэст. Але гэтым кліпам мы паўтараем знакаміты выраз: «Яны нас закапалі, але яны не ведалі, што мы — насенне». Заўсёды паўстане хтосьці, хто зноў падыме гэты сцяг, хто пераможа гэтую навалу. І мы вельмі спадзяемся, што гэта адбудзецца на нашым пакаленні, што гэта не будзе вечная гісторыя памірання і паўставання, што мы самі пабачым фінал гэтага кліпа — калі наш сцяг заззяе над нашай краінай, калі мы зможам усе вярнуцца і не баяцца быць беларусамі. Вельмі не хочацца перадаваць дзецям гэты праклён, каб яны ўжо крочылі далей, а не круціліся ў гэтым коле.

Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST
Фота: Ігар Палынскі / MOST
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты