Пятніца, 23 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як жыў і ствараў у Беластоку Язэп Драздовіч

MOST MOST
4 снежня 2021, 09:09
Гісторыі
A A
Язэп Драздовіч

Сёння краязнаўца Аляксей Трубкін расказвае пра беларускага мастака і пісьменніка Язэпа Драздовіча і яго творчасць у Беластоку.

«Аказваецца, што выпушчаны мною па сябрах Т. Б. Ш. падпісны ліст на зборку грошай мне на дарогу — папаў у Васькіныя рукі, дзе і застраў. І па адабранню мною гэтага ліста ад яго — аказалася, што праз увесь час ён не прыдбаў для мяне ані аднаго падпісчыка, апроч тых траіх, якія падпісаліся ў маёй прысутнасці… Бо неафіцыяльны, але фактычны кіраўнік мяйсцовага Т. Б. Ш. — Васька — страшэнны вораг дакументальных грашовых справаздач…»

Гэта амаль 85 год таму напісаў у сваім дзёніку знакаміты, унікальны беларускі мастак ды пісьменнік Язэп Драздовіч. Тады ў 1936 годзе, ён, паводле ягоных уласных запісаў, «застраў» у Беластоку «як у тым бучы рыба».

«Сяджу без грошай і без хлеба. Хутчэй бы ў Вільню ды адтуль на сваю радзіму Дзісеншчыну. Тры гады не быў на радзіме… Туга. Ды, на вялікі жаль, мушу сядзець і чакаць на запрацаванае. Няма ў Т-ва грошай. Няма з чым выехаць. Нават на аўтобус і таго няма»,

— пісаў Язэп Драздовіч ў апошнія месяцы ў Беластоку.

Прыехаў Язэп Драздовіч у Беласток у 1933 годзе, па запрашэнні мясцовага аддзялення Таварыства Беларускай Школы — поўны спадзяванняў, ды з намерам шмат плённа працаваць ды добра зарабіць. Аднак праз тры гады яму ледзь атрымалася з’ехаць назад у Вільню на сабраныя мясцовай грамадой «25 залатовак».

Пра беластоцкі перыяд гэтага хіба самага самабытнага беларускага мастака вы мала дзе прачытаеце. А між тым, менавіта ў Беластоку захаваліся ў выдатным стане ягоныя тэатральныя дэкарацыі міжваеннага перыяду, на сённяшні момант адзіныя такія на Беласточчыне! Гэта былі дэкарацыі для Беларускіх спектакляў, якія ладзіла ў тыя часы драматычная секцыя ТБШ. Ім былі намаляваныя двухбаковыя палотны: «Беларуская вёска з вуліцай», «Краявід», «Пушча» і «Замчышча». Яны вялізныя, даўжыней больш за 4 метры нават.

А захаваліся яны дзякуючы яшчэ аднаму выбітнаму беларусу Беласточчыны Канстанціну Сідаровічу, актывісту ды заснавальніку мясцовага аддзялення ТБШ. Палотны праляжалі больш за 30 гадоў на гарышчы яго прыватнага дома. Пазней уладальнікам дэкарацый стала Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку. У 60-70-х гадах яны нават часамі выкарыстоўваліся БГКТ падчас культурніцкіх мерапрыемстваў. У 2002 годзе гісторык Алена Глагоўская са студэнтамі беластоцкага ўніверсітэту выставілі палотны на выставе, што праходзіла ў Музеі імя Альфонса Карнага. У 2015 годзе Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства перадала тэатральныя дэкарацыі Падляшскаму музею ў Беластоку. Плануецца, што іх адрэстаўруюць і выставяць неўзабаве.

А гэтыя здымкі музей зрабіў па вельмі настойлівай просьбе беларускай грамады. Пад адмысловым зваротам падпісаліся некалькі беларускіх арганізацый. І пакуль прынамсі так вы можаце пабачыць нашую беларускую унікальную спадчыну — арыгінальныя маляваныя дэкарацыі аўтарства выбітнага беларуса Язэпа Драздовіча.

Крыніца: Аляксей Трубкін
Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пособие в Польше

Беларус с польским гражданством три месяца доказывал, что его сын имеет право на пособие в Польше. Помогло письмо пограничников

MOST
23 кастрычніка 2026, 15:01

Виталий (имя изменено) три месяца доказывал Управлению социального страхования (ZUS), что он вправе получать пособие на ребенка. Такой путь проходят многие иммигранты, но случай Виталия выделяется: и он,...

беларусские перевозчики в Польше

«Под мою ответственность». Беларусский дальнобойщик четыре месяца нелегально ездил по Европе

MOST
23 кастрычніка 2026, 13:00

Андрей несколько месяцев ездил по Европе, хотя по закону не мог выезжать из Польши. Дальнобойщик признает, что понимал риски, но не хотел терять работу. Своей историей мужчина поделился...

две женщины

Беларуска получила редкий ВНЖ в Польше. Ее отношения проверяли даже в Żabka

MOST
22 кастрычніка 2026, 18:50

Беларуска получила временный вид на жительство в Польше на основании фактических отношений со своей спутницей жизни — гражданкой России. До этого у нее была карта побыту по работе,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты