Нядзеля, 15 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Палітычная сіла беларусаў на Беласточчыне ў 1920-я гады

MOST MOST
10 снежня 2021, 16:13
Гісторыі
A A
Палітычная сіла беларусаў

Карыкатура з часопіса «Маланка» №17, 1926 г.

Краязнаўца Аляксей Трубкін працягвае знаёміць вас з беларускімі гісторыямі Беластока. Сёння ён расказвае пра палітычную сілу беларусаў на Беласточчыне ў 1920-я гг.

…Падчас паседжання ў арандаванае памяшканне ўварваліся правакатары, мэтай якіх быў разгон дэлегатаў, але беларусы хутка адбілі напад. Аднак з’езд быў канчаткова сарваны пасля таго, як уласнік будынку выключыў святло ў памяшканнях. Калі дэлегаты пакідалі залю, аказалася, што тэатр аточаны кардонам. Удзельнікаў з’езду абшукалі, а некаторых з іх арыштавалі…

Гэта не сённяшнія навіны з Беларусі. Гэтыя падзеі адбыліся ў 1926 годзе, то бок 96 год таму, у Беластоку. У будынку тэатра “Polonia”, які месціўся па адрасу вул. Пілсудскага,18 (будынак не захаваўся), адбываўся з’езд найбуйнейшай беларускай партыі, Беларускай сялянска-работніцкай грамады Беластоцкага павета. Сабралася больш за 230 чалавек.

Тады беларусы на Беласточчыне былі заўважнай палітычнай сілай. Толькі ў гуртках БСРГ дзейнічалі тут каля 5 тысяч чалавек. Амаль у кожнай беларускай вёсцы быў гурток або былі некалькі членаў партыі. Аднак мясцовыя ўлады імкнуліся спыніць яе развіццё, выкарыстоўваючы правакацыі. Напрыклад, у Бельскім павеце нават дайшло да бойкі з дэлегатамі з’езда, што меў адбыцца ў Старым Беразове.

Арышт кіраўніцтва Грамады і мясцовых актывістаў, у тым ліку і на Беласточчыне, спыніў далейшае развіццё гэтай найбуйнейшай беларускай сялянскай палітычнай партыі. У турму, сярод іншых, трапілі старшыня Павятовага камітэта ў Беластоку Аляксандр Грэсь, сакратар камітэта Васіль Казлоўскі ды старшыня Сакольскага камітэта Ян Гелда.

Аўтар: Аляксей Трубкін
Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

возврат авиабилетов

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов, — но, на что их потратить, они оговорили...

Виктория Смоляк

«Комбо я собрала знатное». Беларуска работает в Польше зазывалой в стрип-клубе, выступает со стендапом и учит детей шахматам

MOST
13 сакавіка 2026, 14:25

Виктория Смоляк днем учит детей играть в шахматы, вечером выступает со стендапом, а ночью стоит на улице возле варшавского стрип-клуба и зазывает посетителей. Беларуска рассказала MOST, как справляется...

Беларусские пенсионеры в Польше

«Я должна жить хорошо». Беларусские пенсионеры рассказали о жизни на пенсии в Польше

MOST
13 сакавіка 2026, 13:34

Маргарита освоила искусственный интеллект и планирует изучить инвестиции. Виктор создал редакцию, а Инна начала много путешествовать. Все они — беларусские пенсионеры, которые оказались в вынужденной эмиграции в Польше....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты