Пятніца, 17 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Польшчы адраджаюць беларускі мужчынскі спеў. З ім нават выступаюць на карпаратывах

Хрысціна Гараніна Хрысціна Гараніна
1 снежня 2025, 11:08
Гісторыі
A A
Касары

Гурт «Касары». Фота Джоні Космік

Мужчынскі гурт «Касары» аднаўляе традыцыю беларускага народнага спеву. Калектыў, у які ўваходзяць і айцішнікі, і бізнесмены, нарадзіўся ў Варшаве са звычайных заняткаў для беларусаў, а цяпер ён выступае на польскіх фестывалях і нават у Заходняй Еўропе. Мог бы аб’ездзіць і больш краін, але ў часткі ўдзельнікаў пакуль няма дакументаў, якія даюць магчымасць падарожнічаць. Чаму ў Польшчы цікавяцца беларускімі песнямі, MOST расказаў заснавальнік і кіраўнік гурта Сяржук Доўгушаў.

У Беларусі Сяржук шмат гадоў займаўся фальклорам і развіццём беларускай культуры. Арганізоўваў спевы на вуліцах, з 2010 года ездзіў у этнаграфічныя экспедыцыі, запісваў песні ад носьбітаў традыцыі.

У 2021 годзе Сяржук вымушана з’ехаў у Польшчу, але праз тры месяцы пераехаў у ЗША. Там давялося працаваць на розных працах — ад грузчыка да таксіста, а ў 2023 годзе ён вярнуўся ў Варшаву. Да таго часу ў Польшчу з’ехала шмат беларусаў, і стала зразумела, што для новай хвалі эміграцыі можна ладзіць культурныя праекты.

«Гэта больш, чым проста песні»

Сяржук стаў весці музычныя заняткі, на якія запрашаў усіх, хто хацеў паспрабаваць сябе ў традыцыйным беларускім мужчынскім спеве. На курсы прыходзіла каля 25 чалавек. Але потым з жадаючых вылучыліся тыя, хто гатовы быў займацца больш сур’ёзна і прафесійна. Так узнік калектыў, у якім цяпер восем удзельнікаў. Назву ён атрымаў ад песні «Касары касяць».

— Агулам слова «касары» звязана з жанрам мужчынскіх песень. Улетку жанчыны спявалі жніўныя песні, а мужчыны — касарскія, — тлумачыць Доўгушаў.

І касарскія, і жніўныя песні адносяцца да каляндарна-абрадавых — да земляробчага фальклору. Касарскія песні выконвалі падчас касьбы, яны дапамагалі трымаць тэмп працы і падтрымлівалі супольны настрой.

— Гэта больш, чым проста песні — гэта падтрымка і сувязь з нашай традыцыяй, — падкрэслівае кіраўнік гурта.

Касары
Гурт «Касары». Фота: Аляксандр Валодзін

«У часткі нашых касароў няма польскіх дакументаў»

Сёння беларускі гурт выступае ў розных гарадах Польшчы. Асабліва цёпла яго сустракаюць на Падляшшы, дзе спрадвеку жывуць этнічныя беларусы. Але таксама прыходзяць і палякі, якія цікавяцца фальклорам.

— Нават выступалі на карпаратыве Гайнаўскага водаканала, — успамінае Доўгушаў. — На фестывалях [выступалі] актыўна, таму што Польшча вельмі любіць і цэніць фальклор і цікавіцца намі.

30 лістапада адбыўся вялікі канцэрт гурта ў Варшаве.

Таксама калектыў ужо паспеў выступіць у Германіі, Нідэрландах і Чэхіі. Аднак з далейшымі выступамі за мяжой ёсць складанасці.

— Мы, на жаль, зараз абмежаваныя ў выездах, таму што ў часткі нашых касароў няма польскіх дакументаў. І гэта [чаканне дакументаў] можа зацягнуцца гадамі, — тлумачыць Сяржук.

Сяржук Доўгушаў
Сяржук Доўгушаў. Фота: Павел Крычко

У звычайным жыцці касары — айцішнікі і людзі бізнесу

З васьмі ўдзельнікаў гурта толькі адзін займаецца музыкай прафесійна, а астатнія працуюць у IT і бізнесе, але для кожнага спеў — гэта адчуванне сваёй культуры і каманды.

— Гэта наша ўлюбёная справа. Можна папрацаваць, а потым прыйсці на рэпетыцыю — і атрымаць задавальненне, — кажа Сяржук.

Акрамя спеву, кожны бярэ на сябе частку арганізацыі: хтосьці кантактуе з арганізатарамі фестываляў, хтосьці вядзе сацсеткі, хтосьці дапамагае з выступамі.

— Кожны дапамагае ў прасоўванні гурта, — кажа кіраўнік.

Дэбютны альбом

«Касары» зрабілі яшчэ адзін важны крок — запісалі свой першы альбом, які ўжо даступны на стрымінгах. У ім 12 традыцыйных песень — ваяцкіх, рэкруцкіх, маладзецкіх і бяседных. Аснова гучання — жывы мужчынскі шматгалосы спеў, дапоўнены бубнам, барабанам і драўлянымі духавымі інструментамі. У некалькіх нумарах чуваць таксама традыцыйныя скрыпічныя найгрышы ў выкананні польскага музыкі Мацея Філіпчука.

Мастэрынг зрабіў вядомы польскі гукарэжысёр Марыюш Дзюравец. Вокладку аформіў беларускі дызайнер Ігар Юхневіч.

— Задача была простая — запісаць альбом максімальна шчыра і па-жывому, без прыкрас і эфектаў. Перадаць стыль, эмоцыю і мужчынскую энергію беларускіх традыцыйных песень, — кажа Сяржук Доўгушаў.

Вы можете обсудить этот материал в нашем Telegram-канале. Если вы не в Беларуси, переходите и подписывайтесь.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дантист

«Я столько за месяц не зарабатываю». Беларуска узнала цену лечения зубов в Польше — и улетела в Грузию

MOST
16 ліпеня 2026, 19:00

Мария (имя изменено) планировала лечить зубы в Польше, где сейчас живет. Но признается, что, когда узнала цену, «почва ушла из-под ног». Вскоре знакомый поделился с ней опытом лечения...

сапборды в Польше

«Не мог представить, что начнется такая движуха». Беларус организовал под Вроцлавом сплавы на сапбордах

Руслан Кулевіч
16 ліпеня 2026, 17:02

Дмитрий не планировал строить бизнес на сапбордах — это вышло случайно. Один из его постов разошелся по соцсетям — и за несколько недель на досках в польском Вроцлаве...

польский стартап

«Написал, что я и есть тот самый ниндзя». Беларус развивает польский стартап, который хочет потеснить энергетики

MOST
16 ліпеня 2026, 13:12

Виктор ведет переговоры с магазинами и договаривается о промоакциях. Его работа — с нуля развивать польский стартап, выпускающий малоизвестный продукт — растворимые полоски с кофеином. Цель амбициозная —...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты