Серада, 21 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Вялікалітоўскае» мінулае: расказываем, чаму ў Беластоку шмат Пагоні

MOST MOST
7 студзеня 2022, 11:29
Гісторыі
A A
пагоня

Вока беларуса абавязкова заўважыць у гарадской прасторы Беластока шматлікія выявы Пагоні — бо вершнік на кані з’яўляецца элементам гербаў Падляскага ваяводства і горада Беластока. Расказваем гісторыю.

Падляскае ваяводства стварыў у 1513 годзе вялікі князь Жыгімонт І. Да 1569 года яно належала да Вялікага Княства Літоўскага, але разам з прыняццем Люблінскай Уніі сойм са згоды дэпутатаў з Падляшша далучыў ваяводства да Кароны Польскай. Тое ваяводства мела зусім іншыя межы — усходняя мяжа падляскага ваяводства, а разам з ім і Кароны Польскай, праходзіла па Беластоку. Палац Браніцкіх і Рынак належалі яшчэ да Кароны Польскай, а за кіламетр на ўсход, за цяперашняй вуліцай Скарупскай, пачыналася Вялікае Княства Літоўскае.

Пра «вялікалітоўскае» мінулае Падляскага ваяводства цягам усяго існавання Рэчы Паспалітай нагадваў герб Падляскага ваяводства — выявы Пагоні і Белага Арла (герба Польшчы), размешчаныя адна насупраць другой.

У 1807 годзе як Падляшша было перададзена ад Прусіі да Расійскай Імперыі — і была створаная Беластоцкая акруга. Імператар Аляксандр І зацвердзіў яе герб: Белы Арол і Пагоня, але на гэты раз размешчаныя не побач, а Арол быў над Пагоняй. Гэты геральдычны сюжэт застаўся надоўга. У 1842 годзе Беластоцкая акруга была скасаваная, але ў 1882 годзе герб з такім жа сюжэтам імператар Аляксандр ІІІ зацвердзіў як сімвал горада Беластока. Арол і Пагоня былі беластоцкім гербам і пад нямецкай акупацыяй часоў І Сусветнай вайны, і ў міжваеннай Польшчы, і ў часы Польскай Народнай Рэспублікі (толькі што з Арла ў той час прыбралі карону). Сучасная выява была зацверджаная ў 1995 годзе.

Герб Беластока. Выява з паштоўкі 1935 года.

Герб Падляскага ваяводства, на якім выяўленыя Белы Арол і Пагоня, быў зацверджаны афіцыйна ў 2001 годзе. Ён мае свае адрозненні ад герба Беластока. На гербе ваяводства ўсё геральдычнае поле — чырвонае, у той час як на гербе горада верхняя частка, на якой Арол — чырвоная, а ніжняя, дзе Пагоня, — жоўтая.

Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пособие на ребенка

Беларус год добивался в Польше пособия на ребенка. А потом подал в суд — и получил 9600 злотых

MOST
21 кастрычніка 2026, 16:43

Денис (имя изменено) год добивался назначения пособия на ребенка в Польше, где сейчас живет семья. Все дело в том, что у Управления социального страхования (ZUS) возникли сомнения в...

туризм

«Половина группы — со слезами на глазах». Беларуска организует необычные путешествия — от встречи с китами до сафари

Хрысціна Гараніна
21 кастрычніка 2026, 13:35

Екатерина организует путешествия в Исландию, Норвегию и Африку. Ее туристы наблюдают за китами, отправляются на сафари и исследуют труднодоступные места. Но не на все приключения Екатерина готова согласиться....

польские школы

Польские школы получили инструкции на случай угрозы. А что говорят в беларусских?

MOST
21 кастрычніка 2026, 11:38

Министерство образования Польши совместно с МВД объявило об усилении подготовки школ к чрезвычайным ситуациям. Директора школ и детских садов получили инструкции о том, как действовать при угрозе с...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты