Пятніца, 23 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Беларускія сяляне кур’ерскім не ездзяць». Якія цягнікі курсавалі ў міжваенны час паміж Гродна і Беластокам

MOST MOST
21 студзеня 2022, 10:42
Гісторыі
A A
цягнік

Пасажырскі цягнік у ваколіцах Гродна, міжваенны перыяд

Пэўна, кожны жыхар Гродна мае нейкія ўспаміны ці цікавыя гісторыі, звязаныя з падарожжам чыгункай у Беласток. Бо яшчэ два гады таму цягнікі паміж гарадамі курсавалі штодзённа. У міжваенны перыяд гарадзенцам таксама часта даводзілася ездзіць у горад над Белай, бо Гродна належала да Беластоцкага ваяводства. Нядаўна мы пісалі пра аўтобусную камунікацыю паміж двума гарадамі, а сёння распавядзём пра тое, якія паміж Гродна і Беластокам курсавалі цягнікі.

Першыя гады пасля польска-бальшавіцкай вайны з гродзенскага вакзала нельга было выехаць ні ў Варшаву, ні ў Вільню. Мост на Нёмане падчас гэтай вайны быў разбураны. Участак з Гродна да Вільні аказаўся на нейтральнай паласе на польска-літоўскім памежжы і некаторы час не дзейнічаў. Цягнікі з Вільні ў Варшаву хадзілі праз Ліду, Ваўкавыск і Седльцы — па былой Балагое-Сядлецкай чыгунцы.

У 1922 годзе, каб даехаць з Гродна ў Беласток, трэба было пераправіцца праз Нёман на часовую станцыю Ласосна-Прыстань. Адтуль а 04:40 адыходзіў хуткі цягнік Гродна — Варшава, а 08:10 — мяшаны (з пасажырскімі і грузавымі вагонамі) Сувалкі — Беласток, і а 23:30 пасажырскі Сувалкі — Варшава. Хуткі цягнік ішоў да Беластока 2 гадзіны 25 хвілін, пасажырскі — 3 гадзіны 1 хвіліну.

Цягнікі Вільня — Варшава сталі зноў хадзіць праз Гродна ў красавіку 1923 года, калі адбудавалі мост на Нёмане і ўрэгулявалі дэмаркацыйную лінію з Літвой. У 1923 годзе з Гродна ў Беласток можна было выехаць цягніком пяць разоў на суткі, дарога займала ад 1 гадзіны 50 хвілін да 2 гадзін 45 хвілін. З Гродна да Варшавы самы хуткі цягнік ішоў 5 гадзін 47 хвілін, самы марудны — 8 гадзін 3 хвіліны.

Выпрабаванне мосту праз Нёман пасля адбудовы. 1923 год

З цягам часу Польскія Дзяржаўныя Чыгункі павялічвалі хуткасць сваіх цягнікоў. У 1935 годзе быў прызначаны хуткі цягнік з Земгале (памежная станцыя на польска-латышскай мяжы) ў Варшаву. Паміж Вільняй і Варшавай ён спыняўся толькі ў Парэччы (дзе была перасадка да курортных Друскенікаў), Гродне і Беластоку. Гэты цягнік адыходзіў з Гродна а 17:36, дарога да Беластока займала 1 гадзіну 15 хвілін, да станцыі Варшава Галоўная — 4 гадзіны 2 хвіліны.

Праезд з Гродна да Беластока ў звычайным пасажырскім цягніку ў 1939 годзе каштаваў 4.40 злотых ў трэцім класе, 6.60 — у другім, 8.80 — у першым. За хуткі цягнік трэба было даплаціць 1.10 за трэці клас, 2.10 за другі і 2.80 за першы. У параўнанні з даходамі большай часткі насельніцтва гэтыя кошты былі высокімі, людзі карысталіся чыгункай толькі пры важнай патрэбе.

Вось як апісвае сваё падарожжа хуткім цягніком чытач часопіса «Chryścijanskaja Dumka», які ў чэрвені 1938 года ехаў з Беластока ў Вільню на беларускую пілігрымку ў Кальварыю: «На звычайны цягнік у Беластоку мы спазніліся. За чатырох даплаціўшы 12 зал., у Вільню мы ехалі кур’ерскім. У цягніку беларускіх сялян не было. Яны кур’ерскім не ездзяць. Мы тут спаткалі самых урадаўцаў і невялічкіх купцоў. У вагоне цішыня панавала. Мы чыталі газеты. У руках пасажыраў я бачыў розныя газеты польскія. Адзін нехта чытаў расейскую газету, а другі нехта францускую. Я выняў з кішані сваю беларускую газету і пільна чытаў апошнія навіны з беларускага жыцця».

У апошнім перадваенным раскладзе, які пачаў дзейнічаць 15 мая 1939 года, з Гродна да Беластока было дзесяць пар цягнікоў. Пяць цягнікоў ішлі ў Варшаву з Вільні і памежнай з Латвіяй станцыі Земгале, два — з Сувалак (тады існавала чыгунка Гродна — Сувалкі, разабраная пасля ІІ Сусветнай вайны). У працоўныя дні курсавалі два цягнікі Гродна — Беласток, якія спыняліся на кожнай станцыі.

Вакзал у Гродне, 1930-я гг.

Самым незвычайным цягніком на гэтым участку быў экспрэсны дызель Варшава — Сувалкі, які летам 1939 года курсаваў па вызначаных днях і прыпыняўся на пяць хвілін на станцыі Ласосна, дзе мусіў мяняць накірунак руху. На гродзенскі вакзал ён не заходзіў. Гэты цягнік меў дастаўляць заможных турыстаў на азёры ў ваколіцах Аўгустова.

Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пособие в Польше

Беларус с польским гражданством три месяца доказывал, что его сын имеет право на пособие в Польше. Помогло письмо пограничников

MOST
23 кастрычніка 2026, 15:01

Виталий (имя изменено) три месяца доказывал Управлению социального страхования (ZUS), что он вправе получать пособие на ребенка. Такой путь проходят многие иммигранты, но случай Виталия выделяется: и он,...

беларусские перевозчики в Польше

«Под мою ответственность». Беларусский дальнобойщик четыре месяца нелегально ездил по Европе

MOST
23 кастрычніка 2026, 13:00

Андрей несколько месяцев ездил по Европе, хотя по закону не мог выезжать из Польши. Дальнобойщик признает, что понимал риски, но не хотел терять работу. Своей историей мужчина поделился...

две женщины

Беларуска получила редкий ВНЖ в Польше. Ее отношения проверяли даже в Żabka

MOST
22 кастрычніка 2026, 18:50

Беларуска получила временный вид на жительство в Польше на основании фактических отношений со своей спутницей жизни — гражданкой России. До этого у нее была карта побыту по работе,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты