Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Польскі міністр Каміньскі пра крызіс на мяжы Беларусі і Еўрасаюза: гэта помста Лукашэнкі за падтрымку апазіцыі

MOST MOST
24 студзеня 2022, 15:30
Навіны
A A
крызіс

Беларусы падчас акцыі пратэсту на польска-беларускай мяжы. Фота: Руслан Кулевіч

15 тысяч — менавіта столькі палітычных уцекачоў з Беларусі прыняла Польшча пасля жніўня 2020 года. Пра гэта, а таксама пра мігрантаў на мяжы з Еўрасаюзам казаў на міжнароднай канфэрэнцыі аб ахове межаў ЕС у Вільні кіраўнік польскага МУС Марыюш Каміньскі. 

Міністр адзначыў, што Польшча з часу выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года прыняла амаль 15 тысяч беларусаў, якія вымушаныя былі ўцякаць са сваёй краіны ад пераследу.

Ён таксама пракаментаваў міграцыйны крызіс, які выбухнуў у 2021 годзе на мяжы Беларусі з краінамі ЕС. Паводле слоў Камінскага, ён быў справакаваны, каб «помсціць Польшчы, Літве і Латвіі за падтрымку, якая была прадастаўлена беларускай апазіцыі» і каб пачаць перамовы з ЕС для адмены санкцый.

— Дыктатар хацеў дэстабілізаваць сітуацыю ў нашых краінах, але насамрэч яго мэты ішлі далей. Ён павінен быў успомніць 2015 год і дзясяткі тысяч мігрантаў, а не ўцекачоў, якія штурмавалі нашы межы, гэта павінна было быць пачаткам. Калі б яны прайшлі, мы б мелі справу з сотнямі тысяч. Яго мэта была зразумелая: ён хацеў міжнароднага прызнання свайго незаконнага прэзідэнцтва, хацеў пачаць перамовы з Еўрасаюзам і хацеў, каб знялі санкцыі, — сказаў Каміньскі.

Праз Польшчу ў Германію

У 2021 годзе польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. З 1 снежня па 1 сакавіка 2022 года ў Польшчы абмежавана знаходжанне паблізу мяжы з Беларуссю. Забарона ахоплівае 115 гарадоў Падляшскага ваяводства і 68 гарадоў Любельскага ваяводства.

За 2021 год у Германію праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы прыбылі 11 213 нелегальных мігрантаў, да канца года іх колькасць стала зніжацца. Аб гэтым паведаміла федэральная паліцыя ФРГ. Колькасць мігрантаў пачаў расці летам. У жніўні ў Германію ўехалі 474 нелегальныя мігранты, пасля чаго іх колькасць рэзка ўзрасла — да 2 049 чалавек у верасні. У кастрычніку паток мігрантаў вырас да 5 294 чалавек, да лістапада ён знізіўся да 2 849, у снежні зафіксавалі ўезд 521 нелегальнага мігранта.

Крыніца: wpolityce.pl

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Акция иммигрантов в Варшаве

Иммигранты планируют в Варшаве новую акцию против долгой легализации. На этот раз — у канцелярии премьера

MOST
6 лістапада 2026, 15:07

Инициатива Głos migranta, которая 24 августа провела акцию у здания Мазовецкого воеводского ужонда в Варшаве, планирует новый протест против длительной легализации. На этот раз перед канцелярией премьер-министра. По...

ВНЖ в Польше

Сколько ждут часовы побыт, сталы побыт и карту резидента в разных воеводствах Польши?

MOST
5 лістапада 2026, 15:12

Быстрее всего ВНЖ в Польше выдают в Малопольском воеводстве (Краков). Это следует из информации Управления по делам иностранцев, которую приводит ресурс специалистов по миграции Krakspire, статистика собрана за...

дискриминация

В Польше ужесточили правила противодействия моббингу и дискриминации на работе

MOST
5 лістапада 2026, 10:26

Новшества в противодействия моббингу и дискриминации на работе вступили в силу в Польше с 5 ноября 2026 года. Теперь потерпевший может получить более высокую компенсацию, а работодателю нужно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты