Аўторак, 7 лютага 2023
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Гродзенец Вітаўт Руднік выдаў кнігу пра футбольных чэмпіёнаў. Ён працаваў над ёй дзесяць год

MOST MOST
26 студзеня 2022, 15:53
Навіны
A A
Гродзенец Вітаўт Руднік выдаў кнігу пра футбольных чэмпіёнаў. Ён працаваў над ёй дзесяць год

«Вялікая кніга чэмпіёнаў. 1908−2018». Фота: Старонка Вітаўта Рудніка ў Facebook.

Гродзенец Вітаўт Руднік выдаў кнігу пра футбольных чэмпіёнаў, якія вызначыліся перамогамі ў наймацнейшых турнірах свету. Кніга мае назву «Вялікая кніга чэмпіёнаў. 1908−2018». Пра дзесяцігадовую гісторыю яе напісання і планы пра новыя кнігі Вітаўт распавёў Hrodna.life.

«Было небагата забаў для дзяцей і футбол быў адным з улюбёных заняткаў»

Захапляцца футболам Вітаўт пачаў у дзяцінстве, калі гэтая гульня была адным з улюбёных заняткаў хлопца.

— У маёй вёсцы на Астравеччыне было небагата забаў для дзяцей і футбол быў адным з улюбёных заняткаў. Ад ранняй вясны да позняй восені я ганяў з сябрамі мяч на крывым полі. А зімой рупліва запісваў у сшытачак звесткі пра гульцоў мінскага „Дынама“. Так і нарадзілася захапленне цікавымі лічбамі і фактамі, звязанымі з футболам, — распавёў Вітаўт Руднік.

Патрэбную інфармацыю шукаў у бібліятэках і нават у газеце французскіх камуністаў

Ідэя напісаць кнігу пра ўсіх футбалістаў і трэнераў, якія вызначыліся перамогамі ў наймацнейшых турнірах свету, узнікла ў Вітаўта ў студэнцкія гады. Ён навучаўся на гістарычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы і жыў у інтэрнаце з кампаніяй некалькіх апантаных футболам людзей.

— Інтэрнэту тады не было і патрэбную інфармацыю даводзілася шукаць у бібліятэках, рэдкіх даведніках. Будзеце смяяцца, але адной з крыніц інфармацыі была газета французскіх камуністаў „L’Humanité“, якую можна было знайсці ў бібліятэцы замежных выданняў на вул. Ажэшкі. У гэтай газеце былі агляды чэмпіянату Францыі, кароткія навіны пра чэмпіянаты іншых краін, дзякуючы чаму можна было здабываць часам інфармацыю пра патрэбных мне людзей. Звесткі пра іх я запісваў на картках. У выніку атрымалася „картатэка“ з амаль 10 тысяч картак, якія захоўваліся ў некалькіх скрынях з фанеры, — сказаў Вітаўт.

Усю гэтую інфармацыю Вітаўт перанёс у камп’ютар у другой палове 1990-х — працэс заняў некалькі год. У 2006 годзе ў Вітаўта ўжо выходзіла кніга, якую ён прысвяціў чэмпіёнам свету па футболе. Потым, па задуме, павінны былі з’явіцца асобныя кнігі прысвечаныя чэмпіёнам Еўропы, чэмпіёнам Паўднёвай Амерыкі, а таксама пераможцам Алімпійскіх гульняў. Але аўтар вырашыў аб’яднаць гэта ўсё «пад адным дахам». Так Вітаўт напісаў энцыклапедычны даведнік — «Вялікая кніга чэмпіёнаў. 1908−2018».

Вітаўт Руднік. Фота: Hrodna.life.

Пісаў кнігу больш за 10 гадоў

— Праца над кнігай заняла больш за 10 год. Гэта звязана з тым, што я быў моцна заняты сваёй адукатарскай і грамадскай дзейнасцю і пісаць даводзілася ў рэдкія вольныя гадзіны. Да таго ж шмат часу сыходзіла на пошук інфармацыі пра некаторых асобаў. Адна справа здабыць звесткі пра якога-небудзь італьянца, які перамагаў на Алімпіядзе 1936 г. альбо чэмпіянаце свету 1938 г. і зусім іншая — здабыць звесткі, да прыкладу, пра парагвайца Антоніа Гомеса, які перамагаў у чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 1953 г., — распавёў Вітаўт.

Шмат часу ў аўтара сышло на тое, каб вызначыцца з правільнай транслітарацыяй прозвішчаў на беларускую мову. «Да прыкладу, алімпійскі чэмпіён 1948 г. Torsten Lindberg кірыліцай звычайна пісаўся як Торстэн Ліндберг, у той час як па-шведску яго імя і прозвішча выгаворваецца як Тоштэн Ліндбары. Давадзілася прымаць няпростыя рашэнні і пра тое, як транслітараваць на беларускую мову асобныя назвы клубаў і гарадоў. Напрыклад, у даведніку замест назвы „Баварыя“ вы сустрэнеце „Баерн“, а замест Лейпцыга — Ляйпцыг. Ну і асобным квэстам быў пошук ілюстрацый для выдання. Ну але ў выніку ўсё атрымалася», — сказаў аўтар.

«Большая частка накладу пойдзе на падарункі і разыйдзецца на невялікіх прэзентацыях»

Выдала кнігу мінскае выдавецтва «Медысонт». Наклад пілотнага выдання — усяго 50 асобнікаў. Выдаць кнігу планавалі вясной 2020 года, але не ставала грошай і часу. Потым складанасці выклікалі пандэмія і палітычная сітуацыя ў краіне.

— Гэта ўсё паставіла крыж на планах прыцягнуць салідных спонсараў, зрабіць вялікі наклад, зладзіць прэзентацыі ў Гродна і Менску. Я вельмі ўдзячны людзям, якія дапамагалі мне ахвяраваннямі. Думаю, што большая частка накладу пойдзе на падарункі і разыдзецца на невялікіх прэзентацыях, — распавёў Вітаўт.

Выстаўляць кнігу на продаж аўтар пакуль не плануе.

Ужо ёсць 75% матэрыялу для наступнага даведніка

У планах на будучыню ў Вітаўта выдаць кнігу з умоўнай назвай «Кавалі перамогаў».

— Ужо маю падрыхтаваны на 75% матэрыял для наступнага даведніка. Кніга будзе прысвечана трэнерам, якія прыводзілі свае дружыны да перамогаў на кантынентальных турнірах: Кубка Азіі, Кубка Амерыкі, Кубка Афрыканскіх Нацый, Кубка Акіяніі, Кубка Цэнтральнай і Паўночнай Амерыкі, чэмпіянаце Еўропы.

Таксама ў «замарожаным» стане пакуль чарнавы варыянт кнігі пра пераможцаў Лігі чэмпіёнаў. Аўтар таксама выношвае канцэпцыі яшчэ як мінімум двух даведнікаў.

— Мне б яшчэ парачку жыццяў — і беларуская бібліятэчка гісторыі футбола дакладна б узбагацілася, — кажа Вітаўт Руднік.

Крыніца: Hrodna.life

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Хотите открыть бизнес в Польше? Важные советы, которые необходимо знать новичку

Хотите открыть бизнес в Польше? Важные советы, которые необходимо знать новичку

MOST
21 снежня 2022, 12:17

Налоговое законодательство, защита персональных данных, работа с контрагентами — к этому можно подготовиться, совершать меньше ошибок или вовсе избежать их. Подготовили советы для тех, кто задумывается открыть свой...

«Сегодня придут люди, почистите материал». Комик Павел Родевич — о стендапе в Беларуси, переезде в Польшу и выступлениях на беларусском языке

«Сегодня придут люди, почистите материал». Комик Павел Родевич — о стендапе в Беларуси, переезде в Польшу и выступлениях на беларусском языке

Максім Шульц
16 снежня 2022, 09:24

Беларусский стендап появился в начале 2010-х. Выступления комиков в Минске проходят до сих пор, но многие артисты уехали из Беларуси и продолжат заниматься любимым делом за рубежом. Поговорили...

«Обещали сжечь в крематории». Концлагерь в Беларуси, или как издеваются над протестующими

«Обещали сжечь в крематории». Концлагерь в Беларуси, или как издеваются над протестующими

Руслан Кулевіч
19 кастрычніка 2022, 13:34

Журналисты MOST записали историю беларуса Сергея, которого в сентябре 2020 года неизвестные похитили в Бресте и отвезли в закрытый лагерь, созданный на базе заброшенной воинской части под Слуцком....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?