Нядзеля, 20 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Кіраўнік Пагранкамітэту Беларусі дазволіў вайскоўцам страляць без папярэджання

MOST MOST
26 студзеня 2022, 12:09
Навіны
A A
Лапо дазволіў беларускім памежнікам выкарыстоўваць зброю

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Кіраўнік Памежнага камітэта Беларусі Анатоль Лапо дазволіў беларускім памежнікам выкарыстоўваць зброю. Гэту заяву Лапо зрабіў падчас выступу на дзяржаўным тэлебачанні. Ён таксама дадаў, што польскія вайскоўцы нібыта збіраюцца захапіць беларускага памежніка.

— Калі я атрымаў інфармацыю, што польскія сілавікі плануюць, магчыма, захапіць беларускага памежніка, я даў каманду: без папярэджання неадкладна ўжываць зброю.

Па словах Лапо, беларускія памежныя атрады ў сувязі з гэтай пагрозай змянілі тактыку. Кіраўнік Памежнага камітэта падкрэсліў, што польскі бок наўмысна стварае правакацыі, каб справакаваць беларускіх памежнікаў на дзеянні ў адказ. Прыкладам правакацыі Лапо назваў пашкоджанне шыльды з дзяржаўным гербам Беларусі на беларуска-польскай мяжы. У той жа час Польшча заявіла, што правакацыю з шыльдай здзейснілі беларускія вайскоўцы. Лапо мяркуе, што такія інцыдэнты будуць працягвацца і далей.

Лапо заявіў, што на беларуска-польскай мяжы затрымалі каля 60 чалавек, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Польскія памежнікі: беларусы ўжо стралялі

Польскі бок рапартаваў аб затрыманні 12 мігрантаў за аўторак, 25 студзеня.

«Ноччу на ўчастку Чарэмха беларускія салдаты некалькі разоў пры выглядзе польскіх патрулёў стралялі з даўгаствольнай зброі», — паведаміла сёння памежная служба Польшчы ў сваім твітары.

Нагадаем, што польскія ўлады абвясцілі аб намеры ўзвесці сцяну на мяжы з Беларуссю. На фінансаванне гэтай мэты з бюджэту краіны выдаткуюць 370 мільёнаў долараў.

Калі памежнікі могуць страляць

У Законе «Аб Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» ёсць раздзел, у якім прапісаныя ўмовы і межы прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, баявой тэхнікі і зброі з боку пагранічнікаў. У ім адзначаны дакладны спіс прыстасаванняў, якія могуць выкарыстоўвацца падчас абароны мяжы.

Беларускія памежнікі могуць выкарыстоўваць зброю пры абароне мяжы ў некалькіх выпадках, сярод якіх — адбіццё нападаў на вайскоўцаў, калі іх жыццё або здароўе падвяргаецца небяспецы.

  • для затрымання фізічных асоб і прыпынку транспартных сродкаў, якія незаконна перасеклі або спрабуюць перасекчы мяжу;
  • для затрымання фізічных асоб і спынення транспартных сродкаў, якія рухаюцца ў пагранічнай зоне і (або) пагранічнай паласе па-за аўтамабільнымі дарогамі;
  • для вызвалення закладнікаў;
  • пры здзяйсненні дзеяння, непасрэдна накіраванага на захоп зброі ў вайскоўцаў, што абараняюць мяжу;
  • для адбіцця нападу на аб’екты органаў памежнай службы, паветраныя і водныя судны;

Аднак ва ўсіх выпадках трэба загадзя папярэджваць аб прымяненні зброі, а зброю выкарыстоўваць такім чынам, каб нанесці найменшы шкоду. Гэта таксама прапісана ў Законе.

Польскі салдат уцёк у Беларусь

Паводле інфармацыі беларускіх уладаў і СМІ, 16 снежня 2021 года польскі вайсковец Эміль Чэчка збег з Польшчы ў Беларусь. Ён папрасіў палітычнага прытулку ў беларускіх уладаў. У Польшчы ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за дэзерцірства — яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Раней Чэчка заяўляў у эфіры беларускага дзяржаўнага тэлебачання, што польскія вайскоўцы застрэлілі валанцёраў, якія хацелі дапамагчы мігрантам. Дагэтуль ніякіх доказаў прадстаўлена не было.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

вотум доверия правительству

Туск: В планах России — гибридные удары по Польше и другим странам, поддерживающим Украину

MOST
18 верасня 2026, 12:53

Россия может нанести удары беспилотниками и ракетами по государствам, поддерживающим Украину, в том числе по Польше, заявил премьер-министр Дональд Туск, выступая в Сейме перед визитом в Украину. «Поздняя...

АЗС

В Польше разрабатывают законопроект, который может снизить цены на топливо на 2,60 злотого

MOST
18 верасня 2026, 09:13

Канцелярия президента Польши представила законодательную инициативу Paliwo Kosztuje Normalnie («Топливо стоит нормально»). Предполагается, что она снизит розничную цену литра на 1,75-2,60 злотого. Ранее Кароль Навроцкий не подписал правительственный...

Освобожденные политзаключенные

Десять политзаключенных из освобожденных 16 сентября переедут в Польшу

MOST
17 верасня 2026, 20:35

Из 25 политзаключенных, освобожденных 16 сентября, десять переедут в Польшу. Об этом заявил дипломатический советник Светланы Тихановской Денис Кучинский. Переезд планируется на утро 18 сентября. По его данным,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты