Чацвер, 11 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Варшаве з’явіцца помнік беларускай рэвалюцыі

MOST MOST
28 студзеня 2022, 14:28
Навіны
A A
помнік беларускай рэвалюцыі

Прэзідэнцкі палац у Варшаве ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Фота: prezydent.pl

У варшаўскім раёне Воля будзе ўсталяваны помнік героям беларускай рэвалюцыі, паведамляе Gazeta Wyborcza. Яго размесцяць у парку Шыманскага — найбуйнейшым парку ў раёне Воля. Як піша «Радыё Свабода», сярод ушанаваных асобаў будуць Анджэй Пачобут, Анжаліка Борыс, Марыя Калеснікава і Сяргей Ціханоўскі.

Над інсталяцыяй пад назвай «Праспект узыходзячага сонца» працуе вядомы польскі скульптар Павел Альтхамер. Яна будзе складацца з 7 адлітых з алюмінію фігур, якія прадстаўляюць дэмакратычных актывістаў, зняволеных рэжымам Лукашэнкі. Гаворка ідзе, сярод іншых, пра журналіста і польскага актывіста Анджэя Пачобута, кіраўніцу Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс, прадстаўніцу перадвыбарнага штабу Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, беларускага блогера і прэтэндэнта ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага, які трапіў за краты за тры месяцы да выбараў.

Паводле скульптара, размаляваныя залатым колерам фігуры беларускіх герояў будуць ісці з высока ўзнятай галавой, як быццам іх толькі што вызвалілі з няволі. «Скульптура павінна нагадаць пра зняволеных актывістаў і адначасова паказаць, што ў іх у Польшчы ёсць сябры, што мы пакутуем разам з беларусамі», — кажа скульптар.

— Такім чынам мы хочам сімвалічна падтрымаць беларусаў на самым складаным этапе барацьбы за свабоду. Цяпер Беларусь аказалася ў тым месцы, у якім была Польшча пасля абвяшчэння ваеннага становішча, — лічыць мэр Волі Кшыштаф Стшалкоўскі.

— Мне вельмі падабаецца гэтая ідэя, — кажа пра помнік прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

Заморозку сроков выдачи ВНЖ в Польше хотят продлить до марта 2027 года. Но зато могут пролонгировать действие виз и других документов

MOST
11 снежня 2025, 13:22

Сроки рассмотрения дел, связанных с легализацией пребывания иностранцев в Польше, могут заморозить до 4 марта 2027 года. Это следует из проекта закона, который должен прийти на смену действующим...

пікет

«Адправіў яго ў Маскву». Ва Уроцлаве беларус выйшаў на пікет супраць крайне правага палітыка

Руслан Кулевіч
11 снежня 2025, 10:51

Беларус Віталь далучыўся да групы польскіх актывістаў, якія 10 снежня пратэставалі супраць прысутнасці правага палітыка Гжэгажа Браўна на кінафестывалі ва Уроцлаве. Ён кажа, што не мог застацца ўбаку,...

Светлана Тихановская

У Офісе Святланы Ціханоўскай не пацвярджаюць, што пераязджаюць у Варшаву

MOST
10 снежня 2025, 13:41

Інфармацыя наконт магчымага пераезду Офіса Святланы Ціханоўскай у Польшчу не з’яўляецца пацверджанай, заявіў MOST яе дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі. — Мы ніякага такога рашэння не маем....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты