Панядзелак, 21 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

На аўкцыён выставілі сцяг, на якім ад рукі напісаныя імёны больш за тысячы палітвязняў з Беларусі

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
8 лютага 2022, 12:04
Навіны
A A
сцяг

Сцяг, які зрабіла Марыя Грыц. Фота з асабістай старонкі Марыі ў Facebook

Журналістка, аўтарка сцяга з імёнамі палітвязняў Марыя Грыц вырашыла прадаць сваю працу на дабрачынным аўкцыёне. Робіць яна гэта, каб падтрымаць сем’і асуджаных беларусаў.

Марыя Грыц стварыла сцяг з рукапіснымі імёнамі беларускіх палітвязняў — усіх, хто зазнаў палітычны пераслед, пачынаючы з 1996 года. Рабіла яна яго ў эміграцыі ў Кіеве.

— Я вырашыла прадаць сцяг. Ён выстаўлены на дабрачынным аўкцыёне, грошы пойдуць на дапамогу сем’ям палітзняволеных, якія засталіся ў Беларусі, — піша на сваёй старонцы ў Facebook Марыя. — Гэта вартая справа, бо за кожным іменем на сцягу стаяць мужы, жонкі і дзеці вязняў.

Журналістка піша, што ад палітычных рэпрэсій вельмі моцна церпяць родныя зняволеных. «Яны маюць падтрымліваць вязняў, вырашаць гару пабытовых пытанняў і часцяком застаюцца без грошай, бо як раз асноўнага здабытчыка ці здабытчыцу кінулі за краты. Ім ніякі збор арганізаваць не выпадае, бо і самі могуць патрапіць пад пераслед. Гэта вельмі горкая доля», — напісала Марыя

Стартавая цана сцяга на пляцоўцы ebay— $120, таргі скончацца праз 9 дзён.

Імёны палітвязняў на сцягу, які зрабілі Марыя Грыц. Фота з асабістай старонкі Марыі ў Facebook

Больш за тысяча палітвязняў

Па стане на 8 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1035 чалавек. Блогеры, бізнесмены, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, удзельнікі акцый пратэсту знаходзяцца ў месцах несвабоды, удалечыні ад сваіх родных і блізкіх з-за таго, што не пабаяліся скарыстацца сваімі правамі — правам на ўдзел у мірных сходах, на выказванне свайго меркавання і на ўдзел у палітычным жыцці краіны. Большая частка гэтых людзей трапіла пад палітычна матываваны крымінальны пераслед у сувязі падзеямі, якія разгарнуліся падчас і пасля кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.

Чытайце таксама

Для протестов и привлечения внимания. Яна Шостак показала шарф с лицами беларусских политзаключенных

Руслан Кулевіч
21 студзеня 2022, 13:31
Шостак

Активистка Яна Шостак представила свою новую работу — шарф с изображениями беларусских политзаключенных. Он был создан из материалов, которые остались...

Чытаць далейDetails

Снижение цен на топливо и джек-пот лотереи. Главные новости Польши за неделю

MOST
20 верасня 2026, 19:05
водительские права в Польше

Рассказываем, что случилось в Польше с 14 по 20 сентября 2026 года. Премьер-министр Дональд Туск сообщил в Сейме, что Россия...

Чытаць далейDetails

«Здесь не встретишь акушерской агрессии». Гинеколог — об отношении к женщинам при потере беременности в Беларуси и Польше

MOST
18 верасня 2026, 19:26
акушерская агрессия

В последнее время беларуски делились в соцсетях несколькими случаями грубого отношения во время беременности. Об одной из громких историй минчанка...

Чытаць далейDetails

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

водительские права в Польше

Снижение цен на топливо и джек-пот лотереи. Главные новости Польши за неделю

MOST
20 верасня 2026, 19:05

Рассказываем, что случилось в Польше с 14 по 20 сентября 2026 года. Премьер-министр Дональд Туск сообщил в Сейме, что Россия может нанести удары беспилотниками и ракетами по государствам,...

вотум доверия правительству

Туск: В планах России — гибридные удары по Польше и другим странам, поддерживающим Украину

MOST
18 верасня 2026, 12:53

Россия может нанести удары беспилотниками и ракетами по государствам, поддерживающим Украину, в том числе по Польше, заявил премьер-министр Дональд Туск, выступая в Сейме перед визитом в Украину. «Поздняя...

АЗС

В Польше разрабатывают законопроект, который может снизить цены на топливо на 2,60 злотого

MOST
18 верасня 2026, 09:13

Канцелярия президента Польши представила законодательную инициативу Paliwo Kosztuje Normalnie («Топливо стоит нормально»). Предполагается, что она снизит розничную цену литра на 1,75-2,60 злотого. Ранее Кароль Навроцкий не подписал правительственный...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты