Чацвер, 17 ліпеня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю: журналісты сядзяць за праўду

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
9 лютага 2022, 13:58
Гісторыі
A A
Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.

Супрацоўнікі TUT.BY на на акцыі пратэсту ў Мінску, верасень 2020 года. Фота: AP / Tut.by

33 прадстаўнікі медыя — менавіта столькі цяпер знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі. Гэта супрацоўнікі розных рэдакцый, якія да канца выконвалі свой прафесійны абавязак — расказвалі праўду пра падзеі ў Беларусі. 9 лютага лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала ўвесь свет падтрымаць незалежныя СМІ і журналістаў у Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.

9 лютага споўнілася паўтара года мірнаму пратэсту супраць гвалту, беззаконня і дзяржаўнага тэрору ў Беларусі. Напярэдадні, 8 лютага, у Вільні амбасадары і спецыяльныя прадстаўнікі Літвы, Польшчы, Францыі, ЗША, Еўрасаюзу сустрэліся з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацый — Беларускай асацыяцыі журналістаў, Праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускага дому правоў чалавека, Беларускага Хельсінкскага камітэту, Фонду салідарнасці BYSOL — і абмеркавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

З такім зваротам да беларусаў выступіла лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская:

—  9 лютага — паўтара года з кропкі незвароту, з моманту, калі беларусы вырашылі не маўчаць, а глядзяць праўдзе ў вочы. І гэтае 9 лютага мы прысвячаем тым, хто дапамагаў і дапамагае нам дамагчыся гэтай праўды — журналістам, блогерам і медыям. Дзякуй тым, хто аднаўляе працу рэдакцый і хто стварае персанальныя блогі. Дзякуй тым, хто задае мне нязручныя пытанні. Дзякуй тым, каму хапае энергіі ўзяць на сябе адказнасць за каманды. І дзякуй тым, хто заўважае, калі канчаюцца сілы, перадыхае і рухаецца далей.

Прадстаўнікі беларускіх медый у няволі

Кацярына Андрэева, журналістка тэлеканала «Белсат»
Дар’я Чульцова, журналістка тэлеканала «Белсат»
Ігар Лосік, кансультант «Радыё Свабода»
Сяргей Гардзіевіч, журналіст сайта «Першы Рэгіён»
Ксенія Луцкіна, былая журналістка «Беларусь 2»
Андрэй Аляксандраў, медыя-менеджар
Дзяніс Івашын, журналіст-фрылансер, «Новы Час», InformNapalm
Анджэй Пачобут, журналіст, член «Саюза палякаў у Беларусі»
Марына Золатава, галоўны рэдактар ТУТ.бай
Вольга Лойка, рэдактар ТУТ.бай
Людміла Чэкіна, генеральны дырэктар ТУТ.бай
Алена Талкачова, журналіст ТУТ.бай
Анжэла Асад, галоўны бухгалтар ТУТ.бай
Ірына Рыбалка, намеснік дырэктара ТУТ.бай
Ала Лапатка, галоўны інжынер ТУТ.бай
Дар’я Данілава, RocketData, TAM.BY
Марыя Новік, намеснік галоўнага бухгалтара ТУТ.бай
Аляксандр Дайнэка, намеснік дырэктара ТУТ.бай
Андрэей Аўдзееў, менеджар ТУТ.бай
Кацярына Ткачэнка, юрыст ТУТ.бай — хатні арышт
Ірына Касцючэнка, былая юрыстка ТУТ.бай — хатні арышт
Валерыя Касцюгова, рэдактар «Беларускага штогодніка», палітолаг
Аляксандр Івулін, журналіст Tribuna
Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар «Нашай Нівы»
Андрэй Скурко, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы»
Ірына Леўшына, дырэктар, галоўны рэдактар БелаПАН
Дзмітрый Наважылаў, экс-дырэктар БелаПАН
Генадзь Мажэйка, журналіст «Камсамолькай праўды ў Беларусі»
Ірына Слаўнікава, журналіст
Андрэй Кузнечык, фрылансер «Радыё Свабода»
Сяргей Сацук, галоўны рэдактар «Ежедневника»
Алег Груздзіловіч, журналіст «Радыё Свабода»
Уладзімір Грыдзін, фотажурналіст

Як падтрымаць журналістаў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» расказвае, як сёння можна падтрымаць журналістаў, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні:

1. Лісты салідарнасці — наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі прадстаўнікам медыя.

Адпраўляць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы:

  • Майстэрню паштовак салідарнасці
  • ініцыятыву «Вклеточку»;
  • письмо.бел

Таксама праваабаронцы прапануюць дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумары тэлефона 166 (толькі з гарадскога ў Беларусі) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.

2. Не менш значная падтрымка — распаўсюд інфармацыі. Распавядайце пра палітвязняў сваім блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі! Выкарыстоўвайце хэштэгі #FreedomLetters і #StandWithBelarus.

Толькі для тых, хто ўтрымліваецца ў СІЗА да суда:

3. Можна зрабіць грашовыя пераводы журналістам у следчыя ізалятары, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі.

4. Даслаць пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе — 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты — ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.

У бандэроль ці пасылку можна пакласці арэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макароны, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнок, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламастары, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.

У Беларусі больш за тысяча палітвязняў. Па стане на 9 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1040 чалавек. Блогеры, журналісты, бізнесмены, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, удзельнікі акцый пратэсту знаходзяцца ў месцах несвабоды, удалечыні ад сваіх родных і блізкіх з-за таго, што не пабаяліся скарыстацца сваімі правамі — правам на ўдзел у мірных сходах, на выказванне свайго меркавання і на ўдзел у палітычным жыцці краіны. Большая частка гэтых людзей трапіла пад палітычна матываваны крымінальны пераслед у сувязі падзеямі, якія разгарнуліся падчас і пасля кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

«Дзікі Эліяс»

Айцішнік, які жыве ў Польшчы, зрабіў вясёлую гульню пра беларускія словы

MOST
16 ліпеня 2025, 20:59

Беларускі айцішнік Іван распрацаваў гульню, у якой трэба тлумачыць і адгадваць беларускія словы. Прынцып той жа, што і ў захапляльнай гульні Alias, і нават назва падобная — «Дзікі...

работа мечты

Беларусы нашли в Польше работу мечты — с двумя детьми колесят по Европе и снимают видео для американского стартапа

MOST
16 ліпеня 2025, 17:19

У Нади Мазур и Ивана Таборова работа мечты. Они колесят по Европе и снимают видео для американского трэвел-приложения. Дело в буквальном смысле семейное — с собой беларусы берут...

налог с подарка в Польше

«Я вообще-то не милостыню раздавала». Что делать, если вам не возвращают долг в Польше

Хрысціна Гараніна
16 ліпеня 2025, 12:24

Раиса (имена в материале изменены) одолжила знакомому 700 злотых — и спустя девять месяцев так и не получила всю сумму назад. Деньги небольшие, но девушка сама находилась в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты