Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Пілі піва і расстрэльвалі мігрантаў. Пра што казаў польскі дэзерцір Чэчка падчас трохгадзіннай прэс-канферэнцыі

MOST MOST
10 лютага 2022, 16:54
Навіны
A A
польскі вайсковец-дэзерцір Эміль Чэчка

Скрыншот з відэа прэс-канферэнцыі Чэчкі. Сам Чэчка — у цэнтры

10 лютага польскі вайсковец-дэзерцір Эміль Чэчка даў прэс-канферэнцыю, якую падрыхтаваў праўладны цэнтр «Сістэмная праваабарона» на чале з Дзмітрыем Беляковым. Цягам трох гадзін мужчына расказаў пра расстрэлы польскімі вайскоўцамі мігрантаў на мяжы, спойванне ў польскай арміі. І зноў усё без доказаў.

Эміль Чэчка расказаў, што польска-беларускую мяжу патрулявалі памежнікі разам з вайскоўцамі. Памежнікі трымалі пад прыцэламі вайскоўцаў, а вайскоўцы, у сваю чаргу, расстрэльвалі мігрантаў. Перад масавымі расстрэламі вайскоўцы пілі піва.

Чэчка прызнаўся, што з 9 па 18 чэрвеня 2021 года сам расстрэльваў каля 20 мігрантаў штодня. А ўсяго за мігранцкі крызіс было расстраляна ад 200 да 700 мігрантаў. Таксама Чэчка падкрэсліў, што не бачыў, як забівалі валанцёраў, што дапамагалі мігрантаў — у сваім першым інтэрв’ю дзяржаўнаму беларускаму тэлебачанню ён, наадварот, запэўніваў, што двойчы прысутнічаў пры забойствах валанцёраў.

Дырэктар цэнтра «Сістэмная праваабарона» Дзмітры Белякоў заўважыў, што сцяна, якую будуць польскія ўлады, будуецца для адной мэты: схаваць сляды злачынстваў, пра якія распавядае Эміль Чэчка.

На працягу трох гадзін Чэчка не прадаставіў ніводнага доказа, што пацвердзілі б яго словы. Польскі дэзерцір назваў толькі імёны некалькіх вайскоўцаў, лакацыі службы.

Польскі вайсковец Эміль Чэчка уцёк у Беларусь у снежні 2021 года. Ён папрасіў на тэрыторыі Беларусі палітычны прытулак. У Польшы супраць Чэчкі ўзбудзілі крымінальную справу за дэзерцірства — яму пагражае да 10 год зняволення. Чэчка ў эфіры беларускіх дзяржаўных каналаў заяўляў пра расстрэлы мігрантаў і валанцёраў, якія нібыта здзяйснялі польскія вайскоўцы падчас мігранцкага крызісу на польска-беларускай мяжы. Дагэтуль словы Чэчкі не былі нічым пацверджаныя.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Анджей Почобут

Анджей Почобут вернулся в Беларусь. Потом поедет в США и Канаду

MOST
8 верасня 2026, 12:30

8 сентября экс-политзаключенный, активист и журналист Анджей Почобут пересек польско-беларусскую границу и направился в родной Гродно. Об этом сообщила польская газета Wyborcza. По данным издания, там он намерен...

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты