Чацвер, 16 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Гайнаўцы затрымалі двух п’яных раварыстаў з каноплямі

MOST MOST
15 лютага 2022, 13:16
Навіны
A A
раварыст з канопляй

Фота: Andrzej Rembowski / Pixabay

Гайнаўскія патрульныя затрымалі двух нецвярозых раварыстаў, у аднаго з іх знайшлі каноплі. Аб гэтым паведамляе партал ddb24.pl. MOST расказвае пра гэты выпадак, а таксама пра заканадаўства ў сферы барацьбы з наркатрафікам у Польшчы і Беларусі.

Супрацоўнікі паліцыі затрымалі двух раварыстаў 31 і 34 гадоў у Гайнаўцы. Аказалася, што абодва былі п’яныя — больш за паўтара праміле алкаголю. У кішэні курткі аднаго з іх патрульныя знайшлі шкляны слоік з марыхуанай.

Цяпер мужчыну абвінавачваюць у захоўванні наркатычных сродкаў. За гэтае злачынства яму пагражае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. Затрыманы ўпэўніваў, што слоік з марыхуанай знайшоў на тратуары на адной з вуліц горада.

Акрамя гэтага, абодвух мужчын аштрафавалі за кіраванне роварам у стане алкагольнага ап’янення на 2 500 злотых.

Што з заканадаўствам па барацьбе з наркатрафікам у Польшчы

У Польшчы забаронена мець любую, нават невялікую колькасць наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў. У тым ліку і марыхуану. Марыхуана можа быць легальнай толькі ў некаторых выключных выпадках: у медыцынскіх мэтах, для прамысловых мэтаў і даследаванняў.

У адпаведнасці з польскім заканадаўствам за захоўванне марыхуаны пагражае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. За продаж марыхуаны пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Калі наркотыкі прадаюць непаўналетнім, то трапіць за краты можна на тэрмін ад 3 да 15 гадоў.

Важна адзначыць, што польскае заканадаўства па гэтым пытанні не прадугледжвае пакарання ў выглядзе штрафаваў альбо абмежавання волі — толькі пазбаўленне волі.

Па выніках 2020 года Еўрапейскі цэнтр маніторынгу наркаманіі падрыхтаваў даклад аб спажыванні марыхуаны ў Польшчы. Згодна з ім, каля паўтара мільёны палякаў штогод маюць дачыненне да захоўвання, спажывання і продажу марыхуаны.

У 2011 годзе адбыліся змены ў польскім заканадаўстве. Пракуратура можа закрыць крымінальную справу, калі колькасць наркатычных рэчываў прызнаюць нязначнай.

«Наркатычны» 328 артыкул

У Беларусі дзейнічае вядомы 328 артыкул Крымінальнага кодэкса. Згодна з ім, за захоўванне наркотыкаў без мэты распаўсюду пагражае ад двух да пяці гадоў зняволення альбо абмежаванне волі да пяці год.

Па другой частцы 328 артыкула — незаконны абарот з мэтай распаўсюду — пакаранне прадугледжвае ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі са штрафам ці без яго. У выпадку, калі злачынства здзейснілі ў групе, то пакаранне можа быць і да 15 гадоў зняволення са штрафам ці без яго.

У Беларусі існуе рух «Матери-328», які аб’ядноўвае бацькоў і сяброў тых, каго асудзілі па «наркатычным артыкуле». Удзельнікі руху настойваюць на больш мяккім заканадаўстве датычна абароту наркатычных рэчываў.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

окно

В Варшаве беларус стал выбрасывать из окна предметы. Вызвали скорую, пожарную и полицию

MOST
15 красавіка 2026, 19:38

В Варшаве гражданин Беларуси стал выбрасывать из окна квартиры различные предметы. В дело пришлось вмешаться полиции, спасателям и бригаде скорой помощи. Мужчину госпитализировали. Ресурс Miejski Reporter привел подробности...

TEDx

В Варшаве пройдет первая беларусская конференция TEDx в эмиграции

MOST
15 красавіка 2026, 18:54

Конференция TEDxUlicaMińska пройдет 18 апреля в Варшаве. Это первое беларусское мероприятие в формате TED, которое проводится за пределами Беларуси. TEDx — это независимые локальные конференции, которые организуются по...

беларусы в Познани

В Познани мужчины перекрыли дорогу автомобилю беларуса. Теперь ему грозит два года

MOST
15 красавіка 2026, 11:43

В Познани двое мужчин перекрыли дорогу пьяному водителю, который ехал по городу змейкой и едва не столкнулся с автобусом. За рулем оказался 37-летний гражданин Беларуси с тремя промилле...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты