Аўторак, 27 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Эміграцыя. Колькі беларусак і беларусаў думалі пра яе да 2020 года?

Актывістка Наста Базар распачынае на MOST «Дзённік эмігранткі»

MOST MOST
16 лютага 2022, 17:43
Гісторыі
A A
активистка Наста Базар

Наста Базар. Фота: Аляксандр Сушчэўскі

Некалі чытала сацсеткі знаёмых, якія наважыліся на эміграцыю. Нешта цікавіла, нешта параўноўвала, але асноўнае было — як жа ж мне добра дома. Мне было добра ў маім доме, з маімі сяброўкамі і сябрамі, у маёй вёсцы, у любым Мінску і Гродне. Назіраць, як, нягледзячы на цяжкасці, ствараюцца цудоўныя месцы, кавярні, фестывалі.

Іншыя краіны? Вельмі люблю — разглядаць, адчуваць, дазнавацца. Вандраваць. І…вяртацца.

Зараз у мяне няма такой магчымасці — вярнуцца. Я не была дома год і амаль пяць месяцаў. Столькі ж я не бачыла сваіх родных і сябровак/сяброў.
На жаль, некаторых людзей ужо ніколі і не пабачу.

І гэта не ўнікальная сітуацыя. Гэта тая рэчаіснасць, з якой сутыкнуліся шмат беларусак, беларусаў і іх дзяцей.

Мяне завуць Наста Базар. 21 верасня 2020 года я паехала ў Кіеў на два тыдні, каб трохі выдыхнуць пасля падзей жніўня-верасня. Але так сталася, што вярнуцца я не змагла. З таго часу пачалася мая гісторыя эміграцыі. Хаця на той момант гэта была гісторыя чакання. Я чакала, шмат хто чакалі, што вось-вось — і мы вернемся дамоў. Так прайшло паўгода, і толькі тады стала зразумела, што вяртанне будзе не хутка.

Тады мы задумаліся, дзе б хацелі/маглі жыць, і выбралі Польшчу. Па розных, але пераканаўчых для нас прычынах.
Але змаглі мы сюды патрапіць толькі пару месяцаў таму, у снежні 2021.
Так пачалася наша гісторыя «Эміграцыя 2.0».

Вітаю вас у гэтай калонцы. Дзённік эмігранткі.
Паколькі ёсць шмат неабходнасцяў, з якімі сутыкаюцца эмігранткі ды эмігранты, буду пісаць пра тое, што даведалася сама, што параілі і як такі зрабілі. А таксама пра свае назіранні, адчуванні і высновы.

Я — грамадзянская актывістка. Феміністка. Лектарка ды спікерка. Стваральніца прастораў ды арганізатарка мерапрыемстваў.
У мяне ёсць дзве дачкі, жонка і яе котка. Разам мы пражывалі ды пражываем разгубленасць, страх, стому, але таксама і радасць, шчасце ды цяпло.
Будзем знаёмыя і вітаю!

Тэгі: Меркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

Алесь Папкович

Польша может передать Литве беларусского музыканта, который попросил международной защиты. Его судьбу решит суд

MOST
26 студзеня 2026, 19:00

Польша может передать Литве еще одного бывшего беларусского политзаключенного — музыканта Алеся Папковича. Он въехал в ЕС по литовской визе, а затем попросил международной защиты в Польше. Недавно...

Новый год в колони

«Чувствую себя не собранной, а живой». Бывший политзаключенный и волонтерка, которая ему помогала, строят отношения в эмиграции

MOST
26 студзеня 2026, 12:27

Когда волонтерка Татьяна подходила к варшавскому отелю, где разместили бывших беларусских политзаключенных, не знала, что этот день станет для нее особенным. Она сама прошла через тюрьму в Беларуси,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты