Панядзелак, 19 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларускія навукоўцы заклікаюць палякаў не будаваць плот у Белавежскай пушчы

MOST MOST
16 лютага 2022, 13:27
Навіны
A A
плот на польска-беларускай мяжы

Фота: Тэлеканал Гродна Плюс / Youtube

Навукоўцы Гродзеншчыны заклікаюць не будаваць плот на польска-беларускай мяжы ў раёне Белавежскай пушчы. Пра гэта паведамляе гарадскі дзяржаўны тэлеканал «Гродна Плюс».

Навукоўцы Гродзенскай вобласці лічаць, што рашэнне аб будаўніцтве неабдуманае і ідзе ўразрэз з міжнароднымі нормамі экалагічнага права. Яны таксама ўдакладнілі, што для жывёл не існуе мяжы, а беларуская і польская часткі функцыянуюць як адзіны арганізм.

— Будаўніцтва плоту парушыць міграцыйныя патокі, парушыць размнажэнне гэтых жывёл. Таксама прывядзе да механічных пашкоджанняў, траўм, і без таго абядніць бедны генафонд. Для расліннай супольнасці гэта прывядзе да парушэння цэльнасці і гідралагічнага рэжыму, — расказаў дэкан Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі.

Навукоўцы прынялі рэзалюцыю, у якой заклікалі польскія ўлады спыніць будаўніцтва трансгранічных бар’ераў. Беларускія навукоўцы разам з польскімі калегамі падрыхтуюць навуковае абгрунтаванне, чым пагражаюць такія пабудовы, і накіруюць яго да польскіх і літоўскіх уладаў.

— У кожнай краіне даўно праводзяць працы па пераадоленню перашкод для жывёл: будуюць розныя падземныя пераходы, як у Белавежскай пушчы. Вось гэта пагроза, што жывёлы будуць раз’яднаныя, — хопіць, што людзі раз’яднаныя, — гэта вялікі мінус для трансгранічнага супрацоўніцтва, — лічыць загадчык кафедры батанікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алег Созінаў.

Плот, які пачалі будаваць польскія ўлады на мяжы з Беларуссю, стаў рэакцыяй на міграцыйную сітуацыю ў рэгіёне. Яна значна абвастрылася восенню 2021 года. Польшча плануе пабудаваць 180-кіламетровую сцяну.

Чытайце таксама

Польские пограничники: всех зубров из Беларуси примем с распростёртыми объятиями

MOST
9 лютага 2022, 15:39
зубра перешли из Беларуси в Польшу

Очередные четыре зубра перешли сегодня из Беларуси в Польшу. Об этом написала польская пограничная служба в своим твиттере. «Всех зубров,...

Чытаць далейDetails

Пустят без проверки. Польские пограничники рассказали, что будут делать с зубрами, которые придут из Беларуси

Руслан Кулевіч
21 студзеня 2022, 16:49
зубр

Польская пограничная служба рассказала, как будут действовать военнослужащие, если к колючей проволоке на границе с Беларусью подойдет стадо зубров. Обещают...

Чытаць далейDetails

Конфликт вокруг Конституционного трибунала и новые требования к иностранцам. Главные новости Польши за неделю

MOST
18 кастрычніка 2026, 19:26
Варшава

Рассказываем, что случилось в Польше с 12 по 19 октября 2026 года. Новый виток конфликта вокруг Конституционного трибунала. 14 октября...

Чытаць далейDetails

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Варшава

Конфликт вокруг Конституционного трибунала и новые требования к иностранцам. Главные новости Польши за неделю

MOST
18 кастрычніка 2026, 19:26

Рассказываем, что случилось в Польше с 12 по 19 октября 2026 года. Новый виток конфликта вокруг Конституционного трибунала. 14 октября Матей Берек, избранный Сеймом судьей трибунала, принес присягу...

BMW в Польше

На границе Польши и Литвы задержали беларуску. Дело было в ее BMW за 300 тысяч злотых

MOST
16 кастрычніка 2026, 14:42

Польские пограничники задержали на границе с Литвой 38-летнюю беларуску. Оказалось, ее BMW с июля числится в угоне. О ситуации рассказали в Подляском отделе Погранслужбы. На польско-литовской границе в...

симулятор по легализации

Блокировка счета и война с отделом кадров. Иммиграционная юристка запустила симулятор по легализации в Польше

MOST
16 кастрычніка 2026, 11:46

Иммиграционная юристка Ольга Винник запустила симулятор по легализации в Польше. Он моделирует проблемные ситуации, в которые попадают иностранцы после подачи заявления на ВНЖ. MOST протестировал симулятор. «Все совпадения...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты