Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Макей пракаментаваў крымінальныя справы Пачобут і Борыс

MOST MOST
17 лютага 2022, 07:54
Навіны
A A
справы Анджэя Пачобута і Анжалікі Борыс

Фота: znadniemna.pl

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў крымінальныя справы Анджэя Пачобута і Анжалікі Борыс, перадае reform.by.

16 лютага на прэс-канферэнцыі беларускага МЗС Уладзімір Макей пракаментаваў крымінальную справу ў дачыненні да Анджэя Пачобута і Анжалікі Борыс. Польскія журналісты пацікавіліся ў Макея станам затрыманых. Міністр заявіў, што Пабочут і Борыс адказалі, што іх здароўю нічога не пагражае.

Макей нагадаў, што паміж Беларуссю і Польшчай існавалі дамоўленасці па лініі спецслужбаў аб лёсе грамадзян, звязаных з Саюзам палякоў. Трое з затрыманых былі вызваленыя.

— У такім жа паступальным рэчышчы вырашаўся і лёс астатніх асоб. На жаль, польскі бок вырашыў выкарыстоўваць гэта ў якасці інфармацыйнай нагоды і шырока разрэкламаваў вызваленне іншых асоб у СМІ, паспрабаваў выкарыстаць гэта ў сваіх нейкіх ідэалагічных мэтах. Два чалавекі застаюцца ў Беларусі ў сувязі з парушэннем адпаведных нормаў беларускага заканадаўства. Іх лёс будзе вырашацца ва ўстаноўленым парадку, — сказаў Макей.

Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс былі затрыманыя летась. Абодвух абвінавачваюць у распальванні варожасці (артыкул 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Старшыню Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка 2021 года, журналіста Анджэя Пачобута — 25 сакавіка 2021 года.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

строители в Польше

Польша резко снизила выдачу рабочих виз и разрешений на работу

MOST
9 чэрвеня 2026, 18:24

За четыре года Польша в 7,7 раза снизила выдачу рабочих виз, свидетельствуют данные Министерства внутренних дел и администрации. В I квартале 2022 года Польша выдала 123 тыс. рабочих...

ВНЖ в Польше

За четыре месяца 143 беларуса получили в Польше статус беженца

MOST
9 чэрвеня 2026, 10:30

В январе-апреле 2026 года не менее 143 беларусов получили в Польше статус беженца. Это почти столько же, сколько за весь 2025 год (147 человек), свидетельствуют данные Управления по...

смерть польского солдата

СМИ: Следствие установило убийцу польского солдата, погибшего после атаки на границе. Он может скрываться в Беларуси

MOST
9 чэрвеня 2026, 09:00

Польские следователи смогли установить личность мигранта, который в мае 2024 года смертельно ранил военнослужащего Матеуша Ситека через забор на польско-беларусской границе. Подозреваемый скрывается в Беларуси, сообщает RMF FM...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты