Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Заставацца ў Беларусі ці з’язджаць за мяжу. Чаму беларусы спрачаюцца аб гэтым?

Анхела Эспіноса Руіс: «Быць талерантным не значыць, што трэба ўсё любіць ці прымаць. Трэба прызнаваць, што розныя меркаванні маюць права на існаванне»

MOST MOST
17 лютага 2022, 10:49
Гісторыі
A A
змены

Анхела Эспіноса Руіс. Фота: Анхела Эспіноса Руіс / асабісты архіў

У беларускай медыйнай прасторы вядзецца шмат спрэчак паміж людзьмі, што застаюцца ў Беларусі, і тымі, хто з’ехаў з краіны. Прычына для спрэчак адна: хто з іх мае рацыю? Трэба з’язджаць у невядомасць, будаваць новае жыццё ў іншай культуры? Ці ўсё ж такі трэба заставацца ў небяспецы і чакаць, што ў любы момант за табой прыйдуць?

MOST пагутарыў з беларускай паэткай, доктаркай філасофіі Анхелай Эспіносай Руіс пра гэта, а таксама пра тое, як навучыцца жыць у дэмакратычным грамадстве, папулярызаваць беларускую культуру.

Анхела Эспіноса Руіс — беларуская паэтка іспанскага паходжання, даследчыца-славістка, доктарка філасофіі. У 2015 годзе скончыла Гранадскі ўніверсітэт на аддзяленні славянскай філалогіі. У 2017 годзе атрымала ступень магістра на кафедры беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце. Скончыла аспірантуру і абараніла доктарскую дысертацыю ў Мадрыдскім універсітэце.

З’язджаць ці заставацца?

Анхела лічыць, што ўнутры Беларусі няма пачуцця бяспекі. У любы момант любога чалавека могуць пасадзіць. З іншага боку — у людзей няма радзімы, яны баяцца за сваіх блізкіх, якія застаюцца ў Беларусі. Дзяўчына падкрэслівае, што людзі спрабуюць атрымаць кантроль над сваёй сітуацыяй. Кожны пераконвае сябе, што іх выбар быў найлепшым. Нават у спрэчках людзі даказваюць у першую чаргу сабе, што яны зрабілі ўсё правільна.

Вінаватыя не тыя, хто з’ехаў. Вінаватыя не тыя, хто застаўся. Анхела мяркуе, што ў катастрафічных падзеях вінаватыя пэўныя людзі ў беларускай уладзе.

— Асабіста я не з’ехала — я ніколі не жыла стала ў Беларусі. Я не належу ні да той паловы, ні да гэтай. Як сяброўка беларусаў я бачу, што мы ўсе маем адну мэту. Не трэба канцэнтравацца на спрэчках. Разумею, што лягчэй спрачацца, чым думаць пра турму ў Беларусі ці як знайсці працу за мяжой. Гэта меншая праблема, якая перашкаджае думаць пра большае.

Анхела мяркуе, што ў Беларусі людзі прывыклі да цэнзуры ў нейкіх сітуацыях, што адкрытая нязгода здзіўляе. А інтэрнэт спрыяе таму, што чалавек больш упарта трымаецца сваіх меркаванняў і больш жорстка ставіцца да апанентаў у дыскусіях.

Як прымірыць беларусаў

Анхела бачыць прымірэнне беларусаў акурат у культуры, літаратуры, музыцы. У прыклад яна прыводзіць праект «Вершалюцыя». У гэтым праекце ладзяць чытанні сучасных беларускіх аўтараў, класікаў. Ён аб’ядноўвае беларускія дыяспары. Часам да яго далучаюцца людзі з Беларусі, даюць водгукі на новыя вершы.

Праз папулярызацыю беларускай культуры адбываецца салідарызацыя замежнікаў з беларусамі. У некаторых краінах могуць не ведаць пра падзеі, што адбываліся і адбываюцца ў Беларусі. Таму, лічыць Анхела, праца ўсіх палягае і ў распаўсюджванні гісторый пра культуру.

— У чым згодны ўсе? У тым, як адгукаецца творчасць Багдановіча ці Караткевіча, як добра маляваў Шагал, якія добрыя скульптуры ў Алеся Пушкіна. У гэтым мы можам пагаджацца. Гэта прыносіць згоду і мір.

Соль дэмакратыі

Калі мы кажам пра спрэчкі беларусаў пра «з’ехаць ці застацца», то размаўляем пра вялікую і адрозную супольнасць людзей. Анхела лічыць, што ў такой супольнасці абавязкова будуць вельмі розныя меркаванні — і гэта нармальна:

— Так працуе дэмакратычнае грамадства, якое заўсёды вельмі адрознае. У гэтым і соль дэмакратыі.

Анхела кажа, што яе ўжо немагчыма пераканаць, што беларусы не гатовыя да дэмакратыі, бо яна бачыла ўздым і людзей у 2020 годзе.

— Беларусы амаль гатовыя да дэмакратычнага грамадства. Ёсць вельмі прагрэсіўныя людзі, дэмакратычнага складу людзі. Галоўнае — зразумець, што трэба быць талерантным. Гэта не значыць, што трэба ўсё любіць ці прымаць. Трэба прызнаваць, што розныя меркаванні маюць права на існаванне. Будуць людзі, якіх мы не будзем любіць, але мы можам паважаць іх як апанентаў.

Навошта беларусам у Беларусі падтрымка дыяспар

Анхела лічыць, што дыяспары праводзяць вялікую працу па пазнавальнасці Беларусі за мяжой. Людзі могуць не цалкам бачыць карціну, як адбываецца гістарычны працэс.

Анхела катэгарычна не згодная з тым, што нічога не змянілася з часу прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

— Змены — гэта значыць, што Лукашэнка вось зараз упадзе мёртвым? Усё змяняецца. Хочацца, каб ужо заўтра рухнуў гэты рэжым, каб была дэмакратычная краіна і сапраўдная Канстытуцыя. Перамены адбываюцца павольна для простага чалавека, асабліва для таго, што сядзіць у турме. Трэба верыць працэсу. Гісторыя мае свае правілы. Змены ідуць гістарычным тэмпам, але ідуць.

Тэгі: ГалоўнаеІнтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты