Панядзелак, 1 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Як быццам з Асвенцыму выйшла». Брат Наталлі Хершэ — пра яе вызваленне і першыя ўражанні ад сустрэчы

MOST пагутарыў з Генадзем Касьянам, братам палітзняволенай, якую нечакана выпусцілі з-за кратаў сёння раніцай

MOST MOST
18 лютага 2022, 13:02
Гісторыі
A A
Наталля Хершэ

Генадзь Касьян, Наталля Хершэ і амбасадарка Швейцарыі ў Беларусі Крысцін Хонэгер-Залатухін. Фота: Ignazio Cassis / Twitter

  • Сёння раніцай стала вядома, што палітзняволеную грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ вызвалілі з-за кратаў у Беларусі. Наталлю затрымалі ў 2020 годзе на адным з маршаў у Мінску, дзе яна сарвала балаклаву з супрацоўніка АМАП. MOST пагутарыў з братам Наталлі, маладзечанцам Генадзем Касьянам — той расказаў, як адбылося вызваленне, і падзяліўся першымі ўражаннямі ад сустрэчы. Публікуем яго словы.

«Навіна — як снег на галаву»

Мяне запрасілі ў амбасаду Швейцарыі сёння да 8:30 з пашпартамі Наталлі — беларускім і швейцарскім. Як адчыніў дзверы амбасады, мяне агарошылі гэтай навіной: Наталля вызваленая, віншуем вас, праз 15 хвілін едзем у аэрапорт праводзіць у Швейцарыю! Як снег на галаву, абсалютна нечакана.

Не чакаў такой развязкі ў бліжэйшыя дні. Магчыма, чакаў з цягам часу, можа, праз месяц, два, тры, да лета можа… Абсалютна нечакана і для Наталлі. Сёння раніцай, у 6 гадзін, калі час пад’ёму, адчыніліся дзверы і ёй сказалі: 15 хвілін вам на зборы, усе свае рэчы, якія маеце, — і на выхад.

«Уручэнне копій даверчых грамат было добрым знакам для мяне»

Звязваю вызваленне з намаганнямі ўраду Швейцарыі. Было відавочна, што яны нешта збіраюцца канкрэтнае прапанаваць рэжыму, і ўручэнне копій даверчых грамат спадару Макею было добрым знакам для мяне перш за ўсё. Дзесьці адчуваў падсвядома, што справа ідзе ў кірунку вызвалення Наталлі.

Затрыманне Наталлі Хершэ. Фота: Белсат

«Моцны дух, моцны настрой»

У аэрапорце нам выдзелілі VIP-залу, гутарылі ў прысутнасці сілавікоў каля сарака хвілін. Чым цяпер будзе займацца Наталля — мы не абмяркоўвалі: ёй трэба ўладкавацца кудысьці, не ведаю, ці возьмуць яе на старую працу — усё гэта пытанні, якія будзем вырашаць. Найперш Наталля павінна аднавіць сваё фізічнае здароўе. Яна вельмі худая, як быццам з Асвенцыму выйшла, скура ды косці. Яна шмат кілаграмаў вагі згубіла — недарэчнае і недастатковае харчаванне, адсутнасць вітамінаў і ўвогуле тыя ўмовы… Але дзякуючы свайму моцнаму характару, настрою, штодзённым фізічным практыкаванням на гадзінных прагулках ёй удалося ўтрымаць сваё здароўе не ў самым кепскім стане. Фізічна яна выглядае не вельмі добра, канешне, — шэры колер твару, худзізна, якая кідаецца ў вочы, пасівелыя валасы — але моцны дух, моцны настрой, такі пазітыў! Нават не чакаў ад яе такога.

Я казаў: Наталля, чакай, у хуткім часе апынешся ў абсалютна новым асяроддзі, у цябе будзе многа кантактаў. Многія беларусы ўжо ведаюць гэтае імя — Наталля Хершэ, і тваё жыццё значна пераменіцца.

«Лісты, дзе закраналі палітычныя тэмы, знішчаліся»

Апошні раз мы бачыліся з Наталляй яшчэ на Валадарцы, гэта было вельмі даўно, больш за год таму. Але вельмі шмат ліставаліся. Яна ў паўтара разы болей напісала мне, чым я ёй, і ўсе лісты я захаваў. Але дакладна даходзілі не ўсе лісты: там, дзе закраналі палітычныя тэмы, нават мімаходзь, — тыя лісты цалкам знішчаліся. Але ў асноўнай масе, працэнтаў 70 лістоў, усё ж даходзілі.

«Наталля сказала: «Ні пра што не шкадую»

Наталля годна прайшла свой шлях, цяжкі, нялёгкі, але яна не пісала прашэнне аб памілаванні. Многія думалі, што яна напіша і яе выпусцяць, — але яна ішла да канца. Праўда на яе баку. Яна сказала такія словы: «Ні пра што не шкадую. Калі зараз усё адкінуць назад і ўявіць той самы марш, я бы паступіла дакладна так жа». Гэта вельмі красамоўна сведчыць, што Наталля толькі загартавалася ў гэтай барацьбе, стала дужэйшай маральна, выпрацавала свой характар. Я перакананы, што яе чакае вялікая будучыня.

«Усё пакрыта змрокам таямніцы»

У якім статусе яна знаходзіцца — невядома. Можа, нейкі афіцыйны каментарый дадуць адпаведныя структуры, але ўсё гэта пакрыта змрокам таямніцы. Мяркую, нават той загад, якім яе вызвалілі, будзе засакрэчаны.

Наталля Хершэ нарадзілася ў Беларусі, але ўжо доўгі час з’яўляецца грамадзянкай Швейцарыі. Яе затрыманне, суд і зняволенне паўплывалі на швейцарска-беларускія адносіны. Наталлю затрымалі падчас жаночага маршу ў Мінску 19 верасня 2020 года. Падчас затрымання яна сарвала балаклаву з супрацоўніка АМАП Сяргея Кончыка. На жанчыну завялі крымінальную справу за супраціўленне супрацоўніку міліцыі. 7 снежня 2020 года суддзя Сяргей Шаціла прызнаў Хершэ вінаватай і прысудзіў два з паловай гады калоніі. У калоніі жанчына адмовілася шыць адзежу для міліцыі і войска, а ў верасні 2021 года яе перавялі ў магілёўскую турму. Пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі Наталля Хершэ адмовілася.
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты