Аўторак, 6 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Каля польска-беларускай мяжы паліцэйскія затрымалі ўкраінца, які перавозіў нелегальных мігрантаў

MOST MOST
21 лютага 2022, 15:31
Навіны
A A
затрымалі ўкраінца які перавозіў нелегальных мігрантаў

Фота: Policja Podlaska

На мінулым тыдні польскія паліцэйскія затрымалі ўкраінца. Мужчына перавозіў двух сірыйцаў, якія нелегальна перайшлі мяжу. Аб гэтым паведамляе прэс-служба паліцыі Падляшша.

У чацвер, 17 лютага, у Чарэмсе паліцэйскія затрымалі ўкраінца, які перавозіў нелегальных мігрантаў. Паліцэйскі патруль заўважыў аўтамабіль Fiat на таруньскіх рэгістрацыйных нумарах. Паліцэйскія некалькі разоў прасілі кіроўцу спыніцца. Машына спынілася каля лесу, у які збеглі двое чалавек. У салоне застаўся толькі кіроўца, які аказаўся 33-гадовым грамадзянінам Украіны. Двух чалавек — грамадзян Сірыі — затрымалі ў лесе паліцэйскія сумесна з вайскоўцамі.

Сірыйцаў перадалі памежнай службе, а кіроўца трапіў у паліцэйскі пастарунак.

Мужчыну абвінавачваюць у дапамозе ў незаконным перасячэнні мяжы і невыкананні правіл дарожнага руху. За дапамогу нелегальным мігрантам украінцу пагражае да 8 гадоў зняволення.

https://hajnowka.policja.gov.pl/dokumenty/zalaczniki/123/123-204669.mp4

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

стоматолог в Варшаве

Поляки обсуждают лечение зубов в Беларуси. Одни хвалят цены, другие рассказывают о неудачном опыте

MOST
6 кастрычніка 2026, 10:25

В группе в Facebook «Białoruś na własną rękę!», где поляки обсуждают поездки в Беларусь, за последнее время появилось несколько обсуждений лечения зубов в Беларуси. Пользователи спрашивают о ценах,...

Белосток

Подляское воеводство — единственное в Польше, где работает больше беларусов, чем украинцев

MOST
6 кастрычніка 2026, 09:19

По данным на конец августа 2026 года, в Подляском воеводстве социальным страхованием покрыто 29,7 тыс. иностранцев. Среди них больше всего граждан Беларуси — 13,7 тыс., на втором месте...

Універсітэт залатога веку

У Польшчы стартуе новы сезон Універсітэта Залатога веку для беларусаў ва ўзросце 55+

MOST
5 кастрычніка 2026, 18:09

У Польшчы пачынаецца новы сезон Універсітэта Залатога веку — адукацыйна-інтэграцыйнай праграмы для сталых беларусаў ва ўзросце 55+, якія жывуць цяпер у гэтай краіне. Арганізатары праекта больш за 15...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты