Сёння, 22 лютага, у цэнтры Беластока мае адбыцца акцыя салідарнасці з Украінай, якую ладзяць мясцовыя жыхары. Акцыя пачнецца а 18-й на Рынку Касцюшкі з боку фантана.
— Беласток у сваёй гісторыі неаднойчы дэманстраваў сваю салідарнасць з іншымі народамі, — пішуць арганізатары ў анонсе акцыі. — Калі пад пагрозай — бяспека нашага суседа, мусім выказаць нашу салідарнасць.
У акцыі збіраецца прыняць удзел і беларуская дыяспара ў Беластоку.
— На маю думку, беларусы павінны падтрымаць сёння акцыю, каб паказаць нашу салідарнасць з украінцамі, якія, на жаль, стаяць перад уварваннем расіян на сваю тэрыторыю, перад пагрозай вайны паміж Расіяй і Украінай. Другая рэч — мы таксама хочам выказацца супраць размяшчэння расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. На жаль, беларусы не могуць выйсці на вуліцы ў сваіх гарадах, каб выказацца супраць расійскай агрэсіі. У Беларусі — больш за тысяча палітвязняў, дыктатура робіць усё, каб застрашыць народ. Таму беларуская дыяспара, беларусы, якія жывуць за мяжой, сёння далучацца да акцыі, каб яшчэ раз паказаць нашу салідарнасць з народам Украіны, — патлумачыў MOST свой намер далучыцца да акцыі актывіст беларускай дыяспары Ян Абадоўскі.
Чытайце таксама
У суботу, 29 студзеня, ля консульства Беларусі ў Беластоку правялі антываенную акцыю. Нагодай для яе стала сцягванне расійскіх войскаў на...
Чытаць далейDetailsПольские компании из «стратегического списка» могут в приоритетном порядке трудоустраивать иностранцев. Это положение действует с 1 июня 2025 года и...
Чытаць далейDetailsПольские пограничники обнаружили несколько партий контрабандных беларусских сигарет, доставленных в страну метеорологическими шарами. Две из них суммарным объемом 3 тыс....
Чытаць далейDetails






