Пятніца, 30 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Танкі, самалёты, вайсковая сіла — такога свету хоча Пуцін». У Беластоку правялі акцыю салідарнасці з Украінай

MOST MOST
22 лютага 2022, 20:38
Гісторыі
A A
Украіна

Фота: MOST

Акцыя салідарнасці з Украінай прайшла сёння вечарам у цэнтры Беластока. Жыхары горада, прадстаўнікі ўкраінскай і беларускай дыяспар сабраліся на Рынку Касцюшкі, каб выказаць падтрымку ўкраінскаму народу і выказаць пратэст супраць вайсковых захадаў расійскай дзяржавы ў дачыненні да Украіны.

Акцыю арганізавалі «Маладыя дэмакраты» з Беластока. У яе пачатку перад прысутнымі — а на акцыю прыйшлі каля паўсотні чалавек — выступіў кіраўнік беластоцкай суполкі арганізацыі Лукаш Таргоньскі:

— Пуцін атакуе вольны свет, і мы ўсе тут мусім паказаць салідарнасць з Украінай і яе жаўнерамі, паказаць, што краіны Захаду супрацьстаяць захадам Пуціна і яго імперыялістычным амбіцыям. Заходнія дзяржавы мусяць увесці як мага больш адчувальныя санкцыі супраць Пуціна і Расіі.

Лукаш Таргоньскі. Фота: MOST

Дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч расказаў падчас мітынгу, што ў мінулую сераду быў у Вярхоўнай Радзе ў Кіеве разам з дэлегацыяй Польскага Сейму, каб выказаць украінскім сябрам салідарнасць і падтрымку.

«Беларусь таксама сёння пад расійскай акупацыяй. Болей за 30 000 расійскіх жаўнераў застаюцца ў Беларусі і не вяртаюцца дахаты. Мусім памятаць пра нашых сяброў-беларусаў, у якіх Пуцін таксама хоча забраць незалежнасць».

— Там убачыў, як для ўкраінцаў важна ў гэтую хвіліну — адчуваць, што яны не адны. Вельмі важна, каб не толькі палітыкі, але і грамадзяне, жыхары нашых гарадоў выказвалі салідарнасць і падтрымку нашым суседзям. Калі мы сёння баімся за нашу будучыню, то ўявіце, што адчуваюць жыхары Харкава, Львова, Кіева, як моцна ім патрэбна наша падтрымка. Толькі танкі, самалёты, вайсковая сіла — такі свет хоча зладзіць для ўсіх нас Пуцін. І сёння супраць арганізацыі такога шалёнага свету дыктатара з Масквы стаяць адважныя ўкраінцы. Але на гэтым шляху стаіць таксама салідарнасць Захаду, таму так важна, каб увесь гэты час мы былі салідарныя, каб санкцыі, накладзеныя на Расію, былі вельмі моцныя. Бо толькі яны ў стане спыніць марш Пуціна на захад, да нашых дзвярэй, — заявіў дэпутат.

Роберт Тышкевіч. Фота: MOST

Таксама Роберт Тышкевіч падзякаваў беларускай дыяспары, прадстаўнікі якой узялі ўдзел у акцыі, за тое, што сёння беларусы салідарныя з Украінай:

— Беларусь таксама сёння пад расійскай акупацыяй. Болей за 30 000 расійскіх жаўнераў застаюцца ў Беларусі і не вяртаюцца дахаты. Мусім памятаць пра нашых сяброў-беларусаў, у якіх Пуцін таксама хоча забраць незалежнасць.

Збігнеў Нікітаровіч. Фота: MOST

Намеснік прэзідэнта Беластока Збігнеў Нікітаровіч на акцыі зазначыў, што Беласток — мультыкультурны горад, вельмі блізкі да Усходу.

«Гісторыя паўтараецца: у 30-х гадах мінулага стагоддзя Гітлер прыйшоў да ўлады пры падтрымцы свайго грамадства, Пуціна сёння таксама падтрымлівае расійскае грамадства. Але маем надзею, што так, як распалася савецкая імперыя, у хуткім часе сыдзе Пуцін, міне і тая імперыя, што ён спрабуе адбудаваць».

— Там, на Усходзе, адраджаецца імперыя зла, на чале якой стаіць Уладзімір Пуцін. Гэта імперыя пагражае Беларусі, выцягвае рукі да незалежнай Украіны. Наступнымі могуць быць такія краіны, як Літва, Латвія, Эстонія, і хто ведае, калі спыніцца расійскі імперыялізм. Сённяшняя Расія працятая нацыяналізмам і імперыялізмам. Гісторыя паўтараецца: у 30-х гадах мінулага стагоддзя Гітлер прыйшоў да ўлады пры падтрымцы свайго грамадства, Пуціна сёння таксама падтрымлівае расійскае грамадства. Але маем надзею, што так, як распалася савецкая імперыя, у хуткім часе сыдзе Пуцін, міне і тая імперыя, што ён спрабуе адбудаваць. Расія пакіне ў спакоі Беларусь, Украіну, і дачакаемся мы нармальнай, а не імперыялістычнай Расіі, поўнай нянавісці да меншых і слабейшых народаў, — заявіў Збігнеў Нікітаровіч.

Айцец Андрэй. Фота: MOST.

На акцыі выступіў святар Украінскай грэка-каталіцкай царквы ў Беластоку айцец Андрэй. Святар казаў пра ўкраінцаў, якія з’ехалі з радзімы і выбралі Беласток месцам для жыцця, бо прыйшлося ўцячы, як часта бывае перад вайной. Ён распавёў, што некалькі год служыў у Расіі і ведае, чым жыве гэтая краіна. Расійскую дзяржаву ён параўнаў з мужчынам-агрэсарам, які хоча прысвоіць Украіну:

— Украіна нейкі час ішла ў абдымкі гэтага закаханага маньяка, але калі зразумела, што той крыўдзіць яе, і заявіла, што больш не хоча быць з ім, — той адказаў: не хочаш быць маёй — не будзеш нічыёй. Калі мужчына здзекуецца з жанчыны, мы ізалюем такога ад яе. Расія баіцца Украіны, бо тая ёсць сведкам таго, што столькі стагоддзяў Расія рабіла з Украінай, і хоча пазбавіцца гэтага сведкі. Таму давайце будзем сведчыць усяму свету, што Расія зараз робіць з Украінай. Сёння мы тут, у цэнтры Беластока, гаворым пра Пуціна — ён гэтага дабіваўся. Зло часам перамагае, але апошняе слова будзе за Богам.

Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST

Выступіў перад мітынгоўцамі і прадстаўнік беларускай дыяспары Ян Абадоўскі:

«У гэты цяжкі час мы хочам паказаць, што мы разам з народам Украіны, што мы выступаем супраць Пуціна і Лукашэнкі».

— Сёння беларусы таксама хочуць выказаць падтрымку ўкраінцам. Мы хочам паказаць сваю салідарнасць, прадэманстраваць, што мы разам. Мы пратэстуем таксама супраць расійскіх войскаў, якія знаходзяцца зараз на тэрыторыі Беларусі. Мы вельмі блізка да мяжы, а за той мяжой — войска, якое можа атакаваць Украіну, можа атакаваць Польшчу, краіны Балтыі. Мы хочам паказаць, што беларусы не хочуць ваяваць з аніводнай суседскай краінай, што мы хочам незалежнай айчыны, каб Беларусь была вольнай, каб тысяча палітычных вязняў выйшла з-за кратаў. І ў гэты цяжкі час мы хочам паказаць, што мы разам з народам Украіны, што мы выступаем супраць Пуціна і Лукашэнкі.

Ян Абадоўскі. Фота: MOST.

Падчас акцыі беларускі мастак-акцыяніст, анархіст Уладзіслаў Бохан зладзіў перформанс — выйшаў у хакейнай масцы з залепленымі вачыма і ротам і надпісам «Appeasement, Łagodzenie, Умиротворение», высыпаў на чорную плёнку кавалкі мяса, паклаў на яго ваенны білет і ў жэсце маўчання трымаў палец ля вуснаў. Як патлумачыў MOST аўтар перформансу, ён мусіў падштурхнуць да асэнсавання: абяцанні Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх уладаў што да міру — марныя, а заклапочанасці і занепакоенасці як рэакцыі на злачынствы рэжымаў — недастаткова ў існых умовах.

Фота: MOST
Фота: MOST
Учора, 21 лютага 2022 года, пасля пасяджэння Савета бяспекі Расіі прэзідэнт гэтай краіны Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызнанні незалежнасці так званых «Данецкай Народнай Рэспублікі» і «Луганскай Народнай Рэспублікі» — частак Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Гэта адбылося ва ўмовах нарошчвання расійскай вайсковай моцы на мяжы з Украінай, а таксама ў Беларусі. У адказ Еўрасаюз наклаў санкцыі на расійскіх палітыкаў і некаторых фізічных і юрыдычных асоб. Украінскія ўлады дапусцілі магчымасць скасавання дыпламатычных стасункаў з Расіяй.
Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

лячэнне ката

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы

MOST
30 мая 2025, 10:14

Колю — шэра-белага ката — Ірына знайшла ў Лодзі і выратавала ад маразоў. Тры гады яны пражылі разам, а нядаўна ветэрынар-анколаг паставіў яму дыягназ вірус лейкеміі котак. Цяпер...

Лига конференций во Вроцлаве

«Кидались бутылками, лазили по фонарям». Как Вроцлав принял финал Лиги конференций, стал местом фанатских разборок, но получил деньги и рекламу

MOST
29 мая 2025, 20:24

Вроцлав оказался в центре внимания футбольной Европы: 28 мая на городском стадионе состоялся финальный матч Лиги конференций УЕФА между лондонским «Челси» и севильским «Реал Бетис». Городские власти справедливо...

Kombinat Budowlany

«Дизайн квартиры — за один грош». Как в Польше работает необычный способ продажи жилья — День открытых дверей в будущей новостройке

Партнёрскі матэрыял
28 мая 2025, 17:49

Один из необычных способов продажи жилья в Польше — дни открытых дверей во вводимых новостройках. Потенциальные покупатели могут посмотреть квартиры, задать вопросы представителям застройщика, получить консультации по ипотеке...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты