Нядзеля, 15 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Сквер Тамары Саланевіч. Расказваем гісторыю «беларускіх» мясцін Беластока

MOST MOST
23 лютага 2022, 07:54
Гісторыі
A A
Сквер Тамары Саланевіч

Фота: MOST

MOST працягвае расказваць пра «беларускія» вуліцы, скверы і мясціны ў Беластоку. У папярэднім тэксце мы расказвалі пра вуліцу Слонімскую — як яе называлі раней, хто там жыў і як яна звязаная з мяжой Вялікага княства Літоўскага. На гэты раз наш расповед — пра сквер, які быў названы ў гонар вядомай польскай кінарэжысёркі з беларускімі каранямі Тамары Саланевіч.

Дзе знаходзіцца сквер

Сквер Тамары Саланевіч — у цэнтры Беластока. Ён размешчаны ўздоўж ракі Белай і праспекта Пілсудскага ад вуліцы Сянкевіча да вуліцы Фабрычнай.

Побач знаходзіцца крыты басейн, гандлёвы цэнтр Galeria Jurowiecka.

Дарэчы, у Гайнаўцы ёсць вуліца Тамары Саланевіч, а ў Нараўцы — галерэя, якая носіць яе імя.

Фота: MOST
Фота: MOST

Хто такая Тамара Саланевіч

Тамара Саланевіч нарадзілася 17 верасня 1938 года ў Нараўцы. Нараўка знаходзіцца ў Гайнаўскім павеце ў Падляскім ваяводстве Польшчы.

Саланевіч нарадзілася ў сям’і беларускай інтэлігенцыі, яе бацькі — Мікалай і Вольга Саланевічы.

Будучая кінарэжысёрка вучылася ў пачатковай школе ў Нараўцы, а затым скончыла сярэднюю школу ў Міхалове. Атрымала адукацыю на факультэце польскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і скончыла аспірантуру па журналістыцы.

Ад сярэдзіны 1960 года працавала на TVP, у праграме Dziennik Telewizjny, у Студыі дакументальнага кіно ў Лодзі. У 1990-я гады супрацоўнічала з Беластоцкім аддзяленнем рэгіянальнага тэлебачання.

Тамара Саланевіч зняла 22 фільмы. Многія фільмы атрымалі ўзнагароды на фестывалях у Польшчы і за мяжой.

Пра што здымала Тамара Саланевіч

Прадметам большасці фільмаў рэжысёркі бала Беласточчына. Свой першы фільм яна зняла ў 1966 годзе — «Miasteczko na skraju puszczy» («Горад на ўскрайку лесу»). Кінааповед быў прысвечаны тагачаснаму жыццю Гайнаўкі.

Даследчыца Інстытута аўдыявізуальных мастацтваў Ягелонскага ўніверсітэта Магдалена Цесельска падкрэслівае, што творчасць Саланевіч прасякнутая любоўю да Падляшша, традыцый і звычак мясцовасці.

— Вельмі важна, што яна, як і многія жыхары гэтага краю, мела беларускія карані і вельмі добра ведала сваю культуру, якая была асабліва жывой у вёсках, — піша Цесельска.

Адзін з самых папулярных фільмаў Саланевіч — «Czy słyszysz jak płacze ziemia» («Ці чуеш, як плача зямля»). Рэжысёрка расказвае гісторыю павольнага перасялення вёскі, якую чакае затапленне. Паблізу будуецца вялізнае вадасховішча, якое паглыне большасць дамоў, дзе раней жылі людзі. Жыхары вымушаныя пакінуць свае дамы і перасяліцца ў новабудоўлі. Для людзей гэта вялікая драма. Асабліва для пажылых, якіх вырываюць з натуральнага асяроддзя. Яны сутыкаюцца з новай, зусім невядомай рэчаіснасцю. Нягледзячы на тое, што новыя жыллёвыя ўмовы значна больш камфортныя, людзі не жадаюць гэтых змен. У фільме гаворка ідзе не толькі пра змену ладу жыцця, але і пра вясковыя звычаі, якія дагэтуль з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця вяскоўцаў, а ў горадзе проста не могуць існаваць.

У «Czy słyszysz jak płacze ziemia» Саланевіч адмаўляецца ад асобы галоўнага героя, ставіць на першы план вёску — месца, дзе людзі жывуць у сімбіёзе з прыродай. Эмоцыі і перажыванні вяскоўцаў перажываем праз жэсты і буйныя кадры іх твараў. Саланевіч адмаўляецца ад закадравага каментарыя, каб глядач стаў непасрэдным удзельнікам гісторыі.

Фота: TVP3 / bialystok.tvp.pl

Яшчэ адным цікавым фільмам Тамары Саланевіч стаў «Przeżycie Obywatela Pikutina Timofieja…» («Выжыванне грамадзяніна Цімафея Пікуціна…»). У гэтым кінааповедзе Саланевіч вылучае галоўнага героя — Цімафея Пікуціна. Пікуцін жыве разам з жонкай у невялікай беластоцкай вёсцы, дзе беднасць і адсутнасць перспектывы пашырыліся да неверагодных памераў. Гэта гісторыя пра працавітасць і жаданне дапамагаць іншым. Галоўны герой хоча палепшыць умовы жыцця жыхароў усёй вёскі і спадзяецца зрабіць нешта добрае дзеля месца, да якога ён вельмі блізкі.

Шмат часу ў фільме прысвечанае размовам Цімафея і яго жонкі. Гледачам паказваюць іх сваркі, абмен думкамі і поглядамі. Аднак у гэтых спрэчках заўсёды шмат ласкі і павагі адзін да аднаго.

Гэта фільм пра каханне — да зямлі, вёскі, дзе герой правёў усё жыццё, жывёл і навакольнай прыроды, да жонкі і, нарэшце, да ўсіх суседзяў.

Тэгі: Беларускія мясціны Беластока

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

возврат авиабилетов

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов, — но, на что их потратить, они оговорили...

Виктория Смоляк

«Комбо я собрала знатное». Беларуска работает в Польше зазывалой в стрип-клубе, выступает со стендапом и учит детей шахматам

MOST
13 сакавіка 2026, 14:25

Виктория Смоляк днем учит детей играть в шахматы, вечером выступает со стендапом, а ночью стоит на улице возле варшавского стрип-клуба и зазывает посетителей. Беларуска рассказала MOST, как справляется...

Беларусские пенсионеры в Польше

«Я должна жить хорошо». Беларусские пенсионеры рассказали о жизни на пенсии в Польше

MOST
13 сакавіка 2026, 13:34

Маргарита освоила искусственный интеллект и планирует изучить инвестиции. Виктор создал редакцию, а Инна начала много путешествовать. Все они — беларусские пенсионеры, которые оказались в вынужденной эмиграции в Польше....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты